contrast version

Уладзімір Уладзіміравіч АЛОЎНІКАЎ

 aloynikay

 

У. У. Алоўнікаў (1919-1996)

Нарадзіўся ў гор. Бабруйску (1919).

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова (1941).

Заслужаны артыст Беларусі (1955).

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1957).

Народны артыст Беларусі (1970).

Прафесар (1980).

Член СК Беларусі (1940).

Памёр у Минску (1996).

Уладзімір Алоўнікаў адносіцца да плеяды кампазітараў, якія вызначалі мастацкае аблічча беларускай песні ў пасляваенны перыяд. Творчасці кампазітара ўласдіва змястоўнасць, актуальнасць тэм. У яго творах адчуваюцца магутныя традыцыі рускай кампазітарскай школы, якія У. Алоўнікаў успрыняў ад свайго настаўніка В. А. Залатарова — вучня М. А. Рымскага-Корсакава і М. А. Балакірава. У той жа час У. Алоўнікаў — глыбока нацыянальны мастак. Яго музыка, шчырая і душэўная, стрыманая і строгая, мужная і праўдзівая, атрымала водгук у слухачоў, увайшла ў рэпертуар прафесійных і самадзейных калектываў.

Для кампазітара характэрны пошук новай інтанацыі, патрабавальнасць да сябе, строгі густ. Яснасць мастацкай задумы, дбайны адбор музычных сродкаў, увага да дэталяў, добрае адчуванне формы — вось асноўныя рысы яго творчасці.

 

У. Алоўнікаў — аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Але асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх — «Радзіма, мая дарагая» — стаў пазыўнымі Беларускага радыё.

 

У. Алоўнікаў — з пакалення франтавікоў. Апошні дзень выпускных экзаменаў у кансерваторыі — 22 чэрвеня 1941 года — стаў пераломным у яго лёсе. Запісаўшыся добраахвотнікам на фронт, ён прайшоў увесь цяжкі шлях вайны — ад яе першых дзён да пераможнага салюта, ад радавога салдата да гвардыі капітана, быў удастоены баявых узнагарод.

 

Перадваенныя гады звязаны з вучобай і удалым творчым стартам. Перш за ўсё ён звярнуўся да фартэпіяннай музыкі, таму што адначасова з кампазіцыяй займаўся па фартэпіяна. З’яўляецца цыкл п’ес для гэтага інструмента. Дзве з іх — «Недагаворанае» і Прэлюд — выконваліся ў Малой зале Маскоўскай кансерваторыі ў час Першай дэкады беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе.

 

У. Алоўнікаў працуе і над творамі буйной формы — Санатай для скрыпкі і фартэпіяна, Струнным квартэтам, Сімфоніяй. У гэтыя ж гады з’яўляюцца яго першыя рамансы — «Летний день» і «Мне снилось» на вершы В. Брусава.

 

Менавіта раманс аказаўся і першым жанрам, да якога кампазітар звярнуўся пасля вайны. Гэта рамансы пра каханне «I зноў былое ажыло», «Ты прыйдзі», «Дазволь цябе любіць» і інш., рамансы «Дуб» і «Лес», звязаныя з эпічнай традыцыяй. Уз-наўляецца работа і ў іншых жанрах (Квартэт, Пядь прэлюдый для фартэпіяна). У 1948 годзе да рэспубліканскага конкурсу напісана першая песня — «Разгарэлася зорачка ясная».

 

У хуткім часе ўзнікла ідэя стварэння цыкла песень пра герояў вайны, бо, на думку кампазітара, «кожны чалавек, які здзейсніў подзвіг, заслужыў, каб яго праславілі». Першай у цыкле стала «Песня о Доваторе». Яна хутка ўвайшла ў рэпертуар Чырванасцяжнага ансамбля песні і танца Саведкай Арміі. Гэтай песняй, а таксама «Песняй пра Заслонава» пачалася распрацоўка кампазітарам тэмы вайны.

 

Потым былі напісаны «Песня о Брестской крепости», «Песня о Гастелло», «Песня пра Гараўца», «Песня о подольских курсантах», «Песня пра Веру Харужую», «Песня о Карбышеве» і іншыя — больш за сорак твораў эпічнага і лірыка-драматычнага характару.

 

У 1982 годзе за песні на ваенна-патрыятычную тэматыку У. Алоўнікаў быў удастоены залатога медаля імя А. В. Аляксандрава.

 

Шырокую папулярнасць набыла «Лясная песня», якая з часам увайшла ў музычны побыт і як народная была запісана Г. Цітовічам. У гэтым — найвышэйшае прызнанне таленту кампазітара.

 

Тэматычныя напрамкі песень У. Алоўнікава абумовілі і змест яго твораў іншых жанраў. У 50-ыя гады адна за адной былі напісаны сімфанічныя паэмы — «Партызанская быль» і «Нарач», якія зрабілі ўплыў на фарміраванне гэтага жанру ў рэспубліцы. Іх вызначае песенны сімфанізм, яснасць і даступнасць музычнай мовы, шырокае выкарыстанне поліфанічнай тэхнікі, яскравая вобразнасць.

 

Арыгінальная па задуме сімфанічная сюіта «Песні міру». Яна напісана ў своеасаблівай манеры музычнага плаката, дзе тры музычныя тэмы — сімвалы міру, супрацоўніцтва і брацтва.

 

Сюіта «На Палессі» для аркестра беларускіх народных інст-рументаў узнікла пад уражаннем паездкі У. Алоўнікава з паэтам А. Русаком на Палессе, дзе было запісана больш за трыццаць народных песень. Некаторыя з іх вызначылі асаблівасць музычнай мовы сюіты.

 

У харавых творах гэтага часу відавочна майстэрства і вынаходлівасць кампазітара ў фактурных рашэннях, выбары тэсітуры, тэмбравых суадносінах галасоў, стварэнні каларыту, як, напрыклад, у шырока вядомым хоры «На Палессі гоман, гоман».

 

У 60—70-ыя гады асноўная творчая ўвага кампазітара сканцэнтравана на песні. Ён паставіў перад сабой новую мастацкую мэту — увасобіць у ёй нашу рэчаіснасць, раскрыць вобраз сучасніка. Так узніклі песні пад агульнай назвай «Мае сучаснікі».

 

Песням кампазітара ўласцівыя цэласнасць і высокая ступень мастацкага абагульнення. Ствараючы ёмісты шматпланавы вобраз, кампазітар выкарыстоўвае вялікі арсенал сродкаў выразнасці: шырокія па дыяпазону мелодыі, дынамічны і імпульсіўны рытм, разнастайныя гарманічныя гучнасді, гібкую і разгорнутую форму. Ён творча развівае традыцыі савецкай масавай песні, арганічна спалучыўшы іх з асаблівасцямі нацыянальнай песеннай культуры.

 

Час ад часу У. Алоўнікаў вяртаўся і да іншых жанраў. У 1975 годзе ён стварыў сімфанічны эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці».

 

У канцы 80-ых гадоў на вершы паэтаў-партызанаў была написана араторыя «Партизанские песни», якая сканцэнтравала асноў-ныя жанравыя лініі творчасці У. Алоўнікава. У яе харавых і сольных нумарах апавядаецда пра баявое жыццё партызан.

 

Дзейнасць кампазітара доўгі час звязана з Беларускай Акадэміяй музыкі, дзе ён на працягу двадцаці гадоў быў рэктарам (1962— 1982). 3 1980-га — прафесар кафедры кампазіцыі.

Творы

 

Сцэнічная музыка

 

Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў і двух баянаў (сл. М. Клімковіча, 1979).

 

Вакальна-інструментальная музыка

 

Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і сал