contrast version

   Оловников Владимир Владимирович

olovnikov

Год рождения:               1919

Фотография:

Биография:

Владимир Владимирович Оловников (1919–1996)

 

Окончил Белорусскую государственную консерваторию по классу композиции профессора В.В. Золотарева (1941). Заслуженный деятель искусств БССР (1957). Народный артист БССР (1970). Профессор (1980).

 

"Уладзімір Алоўнікаў адносіцца да плеяды кампазітараў, якія вызначалі мастацкае аблічча беларускай песні ў пасляваенны перыяд. Творчасці кампазітара ўласціва змястоўнасць, актуальнасць тэм. У яго творах адчуваюцца магутныя традыцыі рускай кампазітарскай школы, якія У. Алоўнікаў успрыняў ад свайго настаўніка В.А.Залатарова – вучня M.А. Рымскага-Корсакава і M.А. Балакірава. У той жа час У. Алоўнікаў – глыбока нацыянальны мастак. Яго музыка, шчырая і душэўная, стрыманая і строгая, мужная і праўдзівая, атрымала водгук у слухачоў, увайшла ў рэпертуар прафесійных і самадзейных калектываў.

 

Для кампазітара характэрны пошук новай інтанацыі, патрабавальнасць да сябе, строгі густ. Яснасць мастацкай задумы, дбайны адбор музычных сродкаў, увага да дэталяў, добрае адчуванне формы – вось асноўныя рысы яго творчасці. У. Алоўнікаў – аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Але асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх – «Радзіма, мая дарагая» – стаў пазыўнымі Беларускага радыё.

 

У. Алоўнікаў – з пакалення франтавікоў. Апошні дзень выпускных экзаменаў у кансерваторыі – 22 чэрвеня 1941 года – стаў пераломным у яго лёсе. Запісаўшыся добраахвотнікам на фронт, ён прайшоў увесь цяжкі шлях вайны – ад яе першых дзён да пераможнага салюта, ад радавога салдата да гвардыі капітана, быў удастоены баявых узнагарод.

 

Перадваенныя гады звязаны з вучобай i удалым творчым стартам. Перш за ўсё ён звярнуўся да фартэпіяннай музыкі, таму што адначасова з кампазіцыяй займаўся па фартэпіяна. З'яўляецца цыкл п'ес для гэтага інструмента. Дзве з іх – «Недага-воранае» i Прэлюд – выконваліся ў Малой зале Маскоўскай кансерваторыі ў час Першай дэкады беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе.

 

У. Алоўнікаў працуе i над творамі буйной формы – Санатай для скрыпкі і фартэпіяна, Струнным квартэтам, Сімфоніяй. У гэтыя ж гады з'яўляюцца яго першыя рамансы – «Летний день» i «Мне снилось» на вершы В. Брусава. Менавіта раманс аказаўся i першым жанрам, да якога кампазітар звярнуўся пасля вайны. Гэта рамансы пра каханне «I зноў былое ажыло», «Ты прыйдзі», «Дазволь цябе любіць» і інш., рамансы «Дуб» i «Лес», звязаныя з эпічнай традыцыяй. Узнаўляецца работа і ў іншых жанрах (Квартэт, Пяць прэлюдый для фартэпіяна). У 1948 годзе да рэспубліканскага конкурсу напісана першая песня – «Разгарэлася зорачка ясная».

 

У хуткім часе ўзнікла ідэя стварэння цыкла песень пра герояў вайны, бо, на думку кампазітара, «кожны чалавек, які здзейсніў подзвіг, заслужыў, каб яго праславілі». Першай у цыкле стала «Песня о Доваторе». Яна хутка ўвайшла ў рэпертуар Чырванасцяжнага ансамбля песні i танца Савецкай Арміі. Гэтай песняй, а таксама «Песняй пра Заслонава» пачалася распрацоўка кампазітарам тэмы вайны. Потым былі напісаны «Песня о Брестской крепости», «Песня о Гастелло», «Песня пра Гараўца», «Песня о подольских курсантах», «Песня пра Веру Харужую», «Песня о Карбышеве» i іншыя – больш за сорак твораў эпічнага і лірыка-драматычнага характеру. У 1982 годзе за песні на ваенна-патрыятычную тэматыку У. Алоўнікаў быў удастоены залатога медаля імя А.В. Аляксандрава. Широкую папулярнасць набила «Лясная песня», якая з часам увайшла ў музычны побыт i як народная была запісана Г. Цітовічам. У гэтым – найвышэйшае прызнанне таленту кампазітара.

 

Тэматычныя напрамкі песень У. Алоўнікава абумовілі і змест яго твораў іншых жанраў. У 50-ыя гады адна за адной былі напісаны сімфанічныя паэмы – «Партызанская быль» і «Нарач», якія зрабілі ўплыў на фарміраванне гэтага жанру ў рэспубліцы. Іх вызначае песенны сімфанізм, яснасць і даступнасць музычнай мовы, шырокае выкарыстанне поліфанічнай тэхнікі, яскравая вобразнасць. Арыгінальная па задуме сімфанічная сюіта «Песні міру». Яна напісана ў своеасаблівай манеры музычнага плаката, дзе тры музычныя тэмы – сімвалы міру, супрацоўніцтва і брацтва. Сюіта «На Палессі» для аркестра беларускіх народных інструментаў узнікла пад уражаннем паездкі У. Алоўнікава з паэтам А. Русаком на Палессе, дзе было запісана больш за трыццаць народных песень. Некаторыя з іх вызначылі асаблівасць музычнай мовы сюіты. У харавых творах гэтага часу відавочна майстэрства і вынаходлівасць кампазітара ў фактурных рашэннях, выбары тэсітуры, тэмбравых суадносінах галасоў, стварэнні каларыту, як, напрыклад, у шырока вядомым хоры «На Палессі гоман, гоман».

 

У 60–70-ыя гады асноўная творчая ўвага кампазітара сканцэнтравана на песні. Ён паставіў перад сабой новую мастацкую мэту – увасобіць у ей нашу рэчаіснасць, раскрыць вобраз сучасніка. Так узніклі песні пад агульнай назвай «Мае сучаснікі». Песням кампазітара ўласцівыя цэласнасць і высокая ступень мастацкага абагульнення. Ствараючы ёмісты шматпланавы вобраз, кампазітар выкарыстоўвае вялікі арсенал сродкаў выразнасці: шырокія па дыяпазону мелодыі, дынамічны і імпульсіўны рытм, разнастайныя гарманічныя гучнасці, гібкую і разгорнутую форму. Ён творча развівае традыцыі савецкай масавай песні, арганічна спалучыўшы іх з асаблівасцямі нацыянальнай песеннай культуры.

 

Час ад часу У. Алоўнікаў вяртаўся i да іншых жанраў. У 1975 годзе ён стварыў сімфанічны эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці». У канцы 80-ых гадоў на вершы паэтаў-партызанаў была написана араторыя «Партизанские песни», якая сканцэнтравала асноўныя жанравыя лініі творчасці У. Алоўнікава. У яе харавых i сольных нумарах апавядаецца пра баявое жыццё партызан.

 

Дзейнасць кампазітара доўгі час звязана з Беларускай Акадэміяй музыкі, дзе ён на працягу дваццаці гадоў быў рэктарам (1962–1982). З 1980-га – прафесар кафедры кампазіцыі". // Мдзівані Т.Г., Сергіенка Р.I. Кампазітары Беларусі. – Мн: Беларусь, 1997. – С. 22–31.

 

Творы

 

Сцэнічная музыка

 

Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў i двух баянаў (сл. M. Клімковіча, 1979).

 

Вакальна-інструментальная музыка

 

Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і салістаў (сл. беларускіх паэтаў-партызан, 1988). Кантата «Усім піянерам равеснік і брат» (памяці Марата Казея) для чытальніка, саліста, дзіцячага хору і аркестра (сл. А. Вольскага, 1968).

 

Аркестравая музыка

 

Для сімфанічнага аркестра: Сімфонія № 1 (1941). Паэмы: «Партызанская быль» (1952), «Нарач» (1954); сюіта «Песні міру» (1958), «Урачыстая прэлюдыя» (1972), эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» (1975). Для аркестра беларускіх народных інструментаў: сюіта «На Палессі» (1953), музычная карцінка «Зорка Венера» (1958).

 

Камерна-інструментальная музыка

 

Струнныя квартэты: № 1 (1940), № 2 (1948). Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1937), Гумарэска, Карагодны напеў (1950). Для фартэпіяна: «Недагаворанае» (1937), «Маленькая балада» (1938), Прэлюд (1940), Саната (1940), Пяць прэлюдый (1948), Эцюд (1948); апрацоўкі беларускіх народных песень для ф-на ў чатыры рукі: «Заінька», «Пайшоў каток у лясок», «У чыстым полі яліначка», «Ясная зараначка». Фартэпіяннае трыо (1939), Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для квінтэта беларускіх дудак (1951), Песня-балада для кантрабаса з ф-на (1988).

 

Вакальная музыка

 

Для хору без суправаджэння: «На Палессі гоман, гоман», «Радзіме» (сл. П. Броўкі, 1952), «Дуб», «Партызанскія акопы» (сл. М. Танка, 1952), «Партызаны ідуць» (сл. М. Шарамета, 1953). Для хору з суправаджэннем: «Песня дружбы» (сл. А. Бялевіча, 1954), «Палеская святочная» (сл. А. Русака, 1967), «Кастрычніцкі гімн» (сл. К. Кірэенкі, 1970); апрацоўка беларускай народнай песні «Пайшоў Ясь наш на лужок». Для голосу з суправаджэннем: Рамансы: «Летний день», «Мне снилось» (сл. В. Брусава, 1941), «Ты назваў мяне ільдзінай» (сл. Э. Агняцвет, 1947), «I зноў былое ажыло» (сл. А. Астрэйкі, 1948), «Ты прыйдзі» (сл. Я. Купалы, 1948), «Дазволь цябе любіць» (сл. 3. Бядулі, 1948), «Мой милый друг», «Что смолкнул веселия глас» (сл. А. Пушкіна, 1949), «Лес», «Дуб» (сл. Я. Коласа, 1949), «На чаўне» (сл. Э. Агняцвет, 1950). Апрацоўка беларускай народнай песні «Закаці, яснае сонейка» для голасу, цымбалаў і саксафона. Песни «Песенька мінскіх дзяцей», «Шянерская паходная», «Песня пра Веру Харужую», «Песня пра Ульяну» (сл. Э. Агняцвет); «Леніна простае слова» (сл. А. Александровіча); «По грибы» (сл. М. Алтухова); «Рабочий класс» (сл. Я. Антошкіна); «Прошла война» (сл. С. Архарава); «Песня пра Заслонава» (сл. А. Астрэйкі); «Верность мужеству» (сл. В. Бакалдзіна); «Даў слова – стрымай», «Радзіма, мая дарагая» (сл. А. Бачылы); «Песня о разведчице» (сл. А. Белавуса); «Песня дружбы» (сл. А. Бялевіча); «Неман – сцяжына пешая» (сл. Д. Бічэль-Загнетавай); «Вочы Беларусь (сл. Р. Барадуліна); «В России умеем беречь», «Землянка», «Песня о Саше Ковалёве», «Песня на исходном рубеже», «Этим всё сказано» (сл. Б. Бруснікава); «Ленинская дорога» (сл. Г. Бураўкіна); «Хотят ребята в моряки» (сл. К. Ваншэнкіна); «Песня о морской пехоте» (сл. I. Варавы); «Дарога без привала», «Здаецца зноў жыццё пачата» (сл. А. Вялюгіна); «Мореход» (сл. Г. Пімана); «Песня пра медаль», «Признание», «Радзімы нашай слава» (сл. П. Глебкі); «Где-то в поселке», «Песня в пути», «Песня о Заводском районе», «Песня о юности», «Споем, друзья, споем», «Туристская шуточная» (сл. К. Гляйхенгауса); «Колокола Хатыни» (сл. У. Гатоўскага); «Расцвіла чаромха бела» (сл. А. Дзеружынскага); «Люди науки», «Песенка закаленных», «Поехали, друзья», «Стоит захотеть», «Университетский вальс» (сл. Р. Жбанкова); «Каля ёлкі» (сл. В. Зуёнка); «Вечарам ясным», «Партызанская паходная», «Песня пра Мінск», «Як у нас на трактарным» (сл. К. Кірэенкі); «Солдатская шуточная» (сл. М. Кітайчыка); «Разгарэлася зорачка ясная» (сл. М. Клімковіча); «Матросская лента», «Песня о партии», «Песня о Сивко» (сл. Д. Кавалёва); «Песня беларускіх фізкультурнікаў», «Песня маладых будаўнікоў» (сл. М. Лазарука); «Вечной славы огонь», «Возвращение», «И все это наша отчизна родная», «Песня о Брестской крепости», «Песня о Гастелло», «Песня о Карбышеве», «Песня о Доваторе», «Песня о Ленине» (сл. А. Лазнявога); «Вечерняя прогулка» (сл. I. Лакштанава); «Песня пра «Камунарку» (сл. Е. Лось); «Часовой» (сл. Г. Лося); «Песня о девушке из Бреста» (сл. М. Матусоўскага); «Бессменный пост» (сл. Ю. Мельнікава); «Ода безымянным» (сл. С. Маскаленкі); «Непобедимые советские солдаты» (сл. X. Мурашкі); «Рядовые партии великой» (сл. В. Нядвецкага); «Березка» (сл. Г. Навасёлава); «Песня о Минске» (сл. I. Панкевіча); «Песня о матери» (сл. I. Панкевіча і А. Сердзюкова); «Пакаленні» (сл. П. Панчанкі); «Лето» (сл. Р. Пятрэнкі); «Аршанская старонка», «Беларусь – радзіма», «Вясельная», «Дзень добры, Масква», «Добры дзень», «Край палескі», «Крынічанька», «Лясная песня», «Молодежный марш», «Нам не трэба вайны», «Не пішы», «Па-над лесам, па-над борам», «Перад спатканнем», «Песня пра меліяратараў», «Песня рассветаўцаў» (сумесна з В. Зеленкаўцом), «Прыляцелі гусі», «Салігорская раніца», «Ты прыйдзеш ка мне», «Я люблю», «Я нікому цябе не адцам» (сл. А. Русака); «Песня о первом чекисте» (сл. I. Разанава); «Дозорные Страны Советов» (сл. Н. Сёміна); «Песня о 28-й армии» (сл. А. Сердзюкова); «Родина ждет» (сл. М. Святлова); «Майская застольная» (сл. М. Танка); «Марш белорусских физкультурников» (сл. К. Цітова); «Штормовыми пройдем просторами» (сл. I. Флёрава); «Комсомольское сердце» (сл. А. Харкевіча); «Горнист», «Марш автозаводцев» (сл. А. Шарапава); «Песня о николаевском десанте», «Песня о подольских курсантах» (сл. Б. Штармова); «Голубой океан», «Піянерская патрыятычная», «Песня пра Гараўца» (сл. М. Шушкевіча); «Бацькаўшчына», «Они не пройдут», «Сорок пятый» (сл. М. Ясеня). Прикладная музыка Да драматичных спектакляў: «Брэсцкая крэпасць» (К. Губарэвіч). Да кінафільмаў: «Міколка-паравоз» (1957). «Девочка ищет отца» (1959). «Весенние грозы» (1960). «Улица младшего сына» (сумесна з Ю. Бельзацкім, 1962). «Дороги без привала» (1965). «Баллада о матери» (1966).