contrast version

    Лученок Игорь Михайлович

luchenok

Год рождения:               1938

Фотография:

Биография:

Игорь Михайлович Лученок (р. 1937)

 

Закончил Белорусскую государственную консерваторию по классу композиции профессора А.В. Богатырева (1961), ассистентуру-стажировку Ленинградкой консерватории им. Н.А. Римского-Корсакова под руководством профессора В.Н. Салманова (1965), аспирантуру Белорусской государственной консерватории под руководством профессора Т.Н. Хренникова. Лауреат премии Ленинского комсомола БССР (1969), лауреат премии Всесоюзного Ленинского комсомола (1972), заслуженный деятель искусств БССР (1973), лауреат Государственной премии БССР (1976). Народный артист БССР (1982). Народный артист СССР (1987).

 

 

"Творчасць I. Лучанка – значная з'ява ў музычным мастацтве i грамадскім жыцці рэспублікі. Яна выяўляе шырокі дыяпазон інтарэсаў кампазітара. Але ўсё ж галоўнае месца ў ёй займаюць песні. Менавіта яны прынеслі творцу шырокую вядомасць. Аб гэтым сведчаць шматлікія аўтарскія зборнікі песень, дыскі фірмы «Мелодыя» і мноства запісаў замежных фірмаў. Многія песні I. Лучанка сталі лаўрэатамі фестываляў і конкурсаў. Яны вабяць дэмакратыч-най накіраванасцю, шчырасцю і цеплынёй, сведчаць пра светлыя, жыццесцвярджальныя пачуцці і нязгасную маладосць аўтара. «У кожнай песні, – прызнаецца кампазітар, – я імкнуся, каб быў праменьчык святла – як у Айвазоўскага. Бо ўсё, аб чым я пішу,– гэта дзеля жыцця».

 

Творчы шлях I. Лучанка пачаўся ў 60-ыя гады. Першапачаткова яго інтарэсы былі сканцэнтраваны ў галіне вакальна-сімфанічных жанраў: кантаты, балады, песні-балады. Адным з першых твораў была кантата «Курган» паводле аднайменнай паэмы Я. Купалы. Музыка твора прасякнута сардэчнасцю і цеплынёй, светам і смуткам, вабіць выразнасцю мелодый, дакладным выкарыстаннем тэмбравых магчымасцей хору. У далейшым кан тата была перапрацавана ў паэму-легенду «Гусляр» для ансамбля «Песняры». Кантата «Солдатское сердце» з'явілася першым творам кампазітара на ваенную тэму, якую ён працягвае ў вакальна-сімфанічнай паэме «Война не нужна» і шматлікіх песнях.

 

 

У сярэдзіне 60-ых гадоў кампазітар звяртаецца да інструментальных жанраў. Быў напісаны Струнны квартэт – твор, лагічны па форме, сучасны па мове. Своеасаблівай данінай «цымбальнаму юнацтву» стала Канцэртнае скерца для цымбалаў і фартэпіяна – п'еса, светлая i святочная па каларыту, пранізаная духам маладосць Трывала ўвайшлі ў канцэртна-педагагічны рэпертуар прэлюдыі для фартэпіяна. У тыя ж гады былі створаны рамансы i хоры, а таксама два вакальныя цыклы: «Синий цвет» i «Человеку нужна тишина». Першы складаецца з сямі рамансаў, у якіх розныя станы чала-вечай душы супастаўляюцца з малюнкамі прыроды. Самабытныя вершы паэтаў Закаўказзя надаюць цыклу арыгінальнасць і ўносяць рысы арыенталізму. Другі цыкл уяўляе сабой трыпціх, прысвечаны тэме вайны. Абодва цыклы складаныя па інтанацыйным ладзе, танальна-гарманічным развіцці, з разгорнутым фартэпіянным суправаджэннем.

 

 

У 1966 годзе I. Лучанок упершыню праявіў сябе як самабытны кампазітар-песеннік. На Усесаюзным конкурсе савецкай песні яго песня-балада «Память сердца», напісаная ў садружнасці з паэтам М. Ясенем, атрымала першую прэмію. Гэта песня стала вяхой i вызначыла адну з важных тэм яго творчасці, прадоўжаную ў наступных песнях – «Хатынь», «Если б камни могли говорить», «Письмо из сорок пятого», «Курган Славы», «Старое кино», «Майский вальс». Выбар яе не выпадковы. I. Лучанок адносіцца да «апошніх сведак вайны» – пакалення, якое вайна спасцігла ў дзяцінстве, назаўжды пакінуўшы ў памяці адчуванне непапраўнай бяды.

 

Своеасаблівасць музычнага ўвасаблення ваеннай тэматыкі I. Лучанком у тым, што ён, не будучы ўдзельнікам вайны, піша «песні-асацыяцыі», дзе падзеі ваенных гадоў узнаўляюцца па расказах, пісьмах, успамінах. I. Лучанок удастоены сярэбранага медаля імя А.В. Аляксандрава, які прысуджаецца за лепшыя музычныя творы на героіка-патрыятычную тэму. Няўрымслівасць юнацтва, рамантыка мары, накіраванасць у будучае, гатоўнасць да дзеяння – другая тэма песеннай творчасці кампазітара. Сярод найбольш папулярных песень – «Стоят на рейде наши бригантины», «Красные звезды», «Мы идем по земле». Шмат якія песні I. Лучанка распавядаюць пра вернасць Айчыне, роднаму краю, народу. Яны простыя i выразныя, глыбока псіхалагічныя, з максімальным зліццём слова і музыкі. Большасць з іх – лірыка-патрыятычныя або ўзвышаныя песні-гімны.

 

Шчыра выказана любоў да Беларусі ў песнях «Мой родны кут», «Я хаджу закаханы», «Я не магу пра вас забыцца». Усё каштоўнае i дарагое сэрцу чалавека – у славутай «Спадчыне» – велічным гімне роднай зямлі, бацькоўскаму дому. Глыбокай пранікнёнасцю, лірызмам, любоўю да роднай прыроды прасякнута песня «Жураўлі на Палессе ляцяць». Кампазітар імкнецца выказаць каханне, вернасць, якія чалавек захоўвае ўсё жыццё. Гэтым эмацыянальным настроем пранізаны такія лірычныя песні, як «Вераніка», «Алеся», «Ты ўспомні ўсё», «Зачарованая мая», «Я нікому цябе не аддам». Неабходна вызначыць таксама кола жартоўных песень, такіх як «Дударыкі», «Матылі», «Пацалунак», і дзіцячых – «Песенька пра бусла», «Маладыя следапыты», «Солнечная песенка», «Доброта». I. Лучанок звяртаецца да творчасці многіх паэтаў: Я. Купалы, M. Багдановіча, Я. Коласа, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюпна, П. Броўкі, А. Русака, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, У. Някляева, М. Ясеня, Р. Раждзественскага, Р. Гамзатава, Я. Еўтушэнкі і інш.

 

 

Песні вызначаюцца яркай індывідуалізаванай мелодыкай шырокага дыяпазону з багатым і разнастайным па канфігурацыі малюнкам. Мелодыю адцяняе і дапаўняе гармонія, насычаная яскравымі фарбамі, пранізаная ўнутранай энергіяй танальна-мадуляцыйнага развіцця, кантрастнымі супастаўленнямі і павольнымі пераходамі. Мелодыка-гарманічнае разгортванне песні ажыццяўляецца, як правіла, на аснове імпульсіўнай і разнастайнай метрарытмічнай арганізацыі. Значна абнавіў I. Лучанок кампазіцыю песні: пашырыў раздзелы, узмацніў дынаміку музычнага развіцця, адышоўшы ад традыцыйнай куплетнай формы. Яго песні разнастайныя і па жанрах. Гэта – рамансы, балады, маршы, гімны, часта ў адной песні спа-лучаюцца рысы розных жанраў. Нарэшце, самая галоўная асаблівасць стылістыкі песень кампазітара – нацыянальны элемент, які праяўляецца ў сюжэце, агульным строі музыкі, пэўных сродках выразнасці (мелодыка, ладагар-манічная арганізацыя), у фактуры інструментальнага суправад-жэння (пераборы цымбалаў, гучанне струнных і ліры).

 

 

Жанр песні – вядучы, але не адзіны ў творчасці I. Лучанка. Кампазітар піша вакальна-сімфанічныя і інструментальныя творы, п'есы для духавога і эстраднага аркестраў, а таксама музыку да спектакляў і кінафільмаў, сярод якіх – «Рудабельская рэспубліка», «Третьего не дано».

 

 

I. Лучанок – вядомы грамадскі дзеяч Беларусь. Ён з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета СССР. 3 1982 па 1985 год – рэктар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, з 1980 года ўзначальвае Саюз кампазітараў Беларусі. Як член журы ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах i фестивалях песні". // Мдзівані Т.Г., Сергіенка Р.I. Кампазітары Беларусі. – Мн: Беларусь, 1997. – С. 112–123.

 

Творы

 

Вакальна-інструментальная музыка

 

Кантаты: «Курган» для салістаў, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (сл. Я. Купалы, 1962), «Солдатское сердце» для саліста, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (сл. А. Пракоф'ева, 1962), «Неизвестный солдат» для двух салістаў, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (сл. П. Харкова, 1970); паэма «Война не нужна» для саліста, чытальніка, сімфанічнага аркестра i аргана (сл. В. Шэфнера, Г. Пажаняна, Э. Межэлайціса, Ю. Каштэляна, 1983). Паэма-легенда «Гусляр» для вакальна-інструментальнага ансамбля (сл. Я. Купалы, 1971); балады: «Старый Сож» для салюта, хору і сімфанічнага аркестра (сл. Б. Юдзіна, 1967), «Крынічанька» для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра (сл. А. Грачанікава, 1967); песні-балады для саліста, хору і сімфанічнага аркестра (1969–1970).

 

 

Аркестравая музыка

 

 

Для сімфанічнага аркестра: Сімфонія (1961), Уверцюра-фантазія (1975). Для духавога аркестра:п'еса «Біятлон» (1972), маршы: «Дынама» (1972), «Юнацтва планеты» (1974), «Алімпіяда» (1978). Для эстраднага аркестра: «Успамін», «У час світанку», «У свеце святочных цудаў», «Начны аркестр» (1984), «Мелодия кахання» (1993).

 

 

Камерна-інструментальная музыка

 

 

Струнны квартэт (1965). Для гобоя і фартэпіяна: Саната (1965), п'еса «Беларускія малюнкі» (1973). Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1960), Гумарэска (1976). Для цымбалаў і фартэпіяна: Канцэртнае скерца (1969), канцэртная фантазія «Жураўлі на Палессе ляцяць» (1972). Для фартэпіяна: Варыяцыі на беларускую народную тэму (1960), Прэлюдыя i фуга (1962), Восем прэлюдый (1963), Саната (1968), Чатыры прэлюдыі (1971). Для баяна: «Бярозка» (1976); для двух баянаў: «Мой родны кут» (пералажэнне, 1979).

 

 

Вакальная музыка

 

 

Для голосу з суправаджэннем. Цыклы: «Синий цвет» (вершы Н. Бараташвілі, С. Капуцікян, С. Рабаданава, Г. Эміна, 1965), трыпціх «Человеку нужна тишина» (сл. М. Грыбачова, В. Кулеміна, M. Траата, 1966), «О, Радзіма бацькоў» (вершы H. Гілевіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, M. Танка, 1980); рамансы: «Спакойнага шчасця не зычу нікому» (сл. А. Куляшова, 1973), «А дни идут» (сл. Л. Сакалова, 1978); балады: «Апасіяната» (сл. Э. Агняцвет, 1969); «Аве Мария» (сл. М. Алтухова, 1973).

 

Песни: «Край белого дня», «Родина» (сл. Л. Ашаніна); «Маладыя следапыты» (сл. Э. Агняцвет); «Комсомольская юность» (сл. М. Алтухова); «Вераніка» – лаўрэат конкурсу «Песня-72» (сл. М. Багдановіча); «Трэба дома бываць часцей» (сл. Р. Барадуліна); «Паляна» (сл. А. Барскага); «Я не магу пра вас забыцца» (сл. П. Броўкі); «Красные звезды», «Марьина Горка», «Старая буденовка», «Памяти Виктора Хары» – лаўрэат конкурсу «Песня-74» (сл. Б. Бруснікава); «Зачарованая мая» – лаўрэат конкурсу «Песня-83», «Матылі» – лаўрэат конкурсу «Песня-82», «Табе, Беларусь!», «Франтавыя дарогі» (сл. Г. Бураўкіна); «Песня о Че Геваре» (сл. Г. Бураўкіна, M. Дабранравава); «Берег юности», «Калинушка» (сл. У. Бута); «Бярозка», «Закасі мае вёсны», «Беларусь – мая маці» (сл. А. Вялюпна); «Песенька пра бусла» (сл. А. Вярцінскага); «Зноў у школе» (сл А. Вольскага); «Высокие звезды» – лаўрэат конкурсу «Песня-78» (сл. Р. Гамзатава); «Дударыкі» – лаўрэат конкурсу «Песня-75» (сл. А. Грачанікава); «Мой лес – каханне», «У бацькоўскім кутку», «Я хаджу закаханы» (сл. Н. Гілевіча); «Юность планеты» (сл. С. Давідовіча); «Помнишь» (сл. А. Дзяменцьева); «Рэвалюцыя наша вечная» (сл. М. Дабранравава); «Радзіма Беларусь», «Полька беларуская» (сл. Л. Дранько-Майсюка); «Заклинание» (сл. Я. Еўтушэнкі); «Песня о Северном флоте» (сл. У. Жданава); «Гучанне анёльскага голасу» (сл. Зянона); «Песня аб роднай зямлі» (сл. У. Карызны); «Спадчына» – I прэмія Усесаюзнага конкурсу, 1972 (сл. Я. Купалы); «Ганулька», «Знае толькі Бог адзіны», «Роднаму краю», «Мой родны кут» (сл. Я. Коласа); «Лета першага спаткання» (сл. П. Кошаля); «Алеся», «Балада пра маці», «Ты ўспомні ўсё» (сл. А. Куляшова); «Кукушка» (сл. У. Качаткова); «Стоят на рейде наши бригантины» (сл. В. Лукшы); «Белы бусел», «Танго нашей любви», «Чаканне», «Вальс-воспоминание», «Любовь и талант», «Солнечная песенка», «Вспомни лето», «Дарыце ружы», «Кветка шчасця» (сл. А. Лягчылава); «Наш Гайдар» (сл. С. Маршака); «Солнечные горны», «Світанак», «Інстытуцкія гады» (сл. У. Някляева); «Ой, у лесе, ў гушчары», «Добры вечар, дзяўчыначка» – лаўрэат конкурсу «Песня-76» (сл. народныя); «Иван-чай», «Бабье лето», «Ты помнишь то лето» (сл. А. Осенева); «Песня аб Мінску», «Рабінавы гай», «Жытнёвы звон» (сл. П. Панчанкі); «Кремль» (сл. А. Панкратава); «Кася» (сл. А. Пашкевіч); «Хатынь», «Курган Славы» (сл. Р. Пятрэнкі); «Потому что у меня есть ты» (сл. З. Пятровай); «Если б камни могли говорить» – лаўрэат конкурсу «Песня-73», «И пока на земле существует любовь» – лаўрэат конкурсу «Песня-87» (сл. Р. Раждзественскага); «Дружба», «Дом престарелых», «Боль» (сл. Ю. Рыбчынскага); «Дзе ты, зорка мая?», «Балада пра Мінск», «Я нікому цябе не аддам», «Стаяць над Нёманам дубы» (сл. А. Русака); «Верасы» – лаўрэат конкурсу «Песня-72», «Ростань» – лаўрэат конкурсу «Песня-79» (сл. I. Скурко); «Жураўлі на Палессе ляцяць» (сл. А. Ставера); «Падаюць сняжынкі» (сл. П. Труса); «Доброта», «Салаўі Хатыні» (сл. H. Тулупавай); «Пустая деревня», «Ваня», «Куропаты», «Кто виноват?», «Морской прибой» (сл. М. Траццякова); «Товарищ Островский» (сл. Ю. Фатнева); «Мы идем по земле», «От векове за векове» (сл. У. Фірсава); «Он родился весной» (сл. А. Чапурава); «Память сердца» – I прэмія Усесаюзнага конкурсу, 1966, «Письмо из сорок пятого» – лаўрэат конкурсу «Песня-84», «Майский вальс» – лаўрэат конкурсу «Песня-85», «Старое кино», «Снимок в газете» (сл. М. Ясеня).

 

Прыкладная музыка

 

Да драматичных спектакляў: «Два клёны» (Я. Шварц, 1965). «Спытай сябе» (1979). «Паядынак» (М. Матукоўскі, 1984). «Дзюймовачка» (Г. Андэрсен, 1989). Да радыё-і тэлепастановак: «Апошні паверх» (А. Савіцкі, 1972). «Векапомныя дні» (I. Мележ, 1973). «Мінскі напрамак» (I. Мележ, 1975). «Новая зямля» (Я. Колас, 1978). Да тэлефільмаў:«Ветэраны» (1974), «Осенние яблоки» (1976). Да кінафільмаў: «Рудобельская республика» (1972). «Рядом с комиссаром» (1978). «Третьего не дано» (1981).