contrast version

    Кортес Сергей Альбертович

kortes

Год рождения:               1935

Фотография:

Биография:

Кортес Сергей Альбертович (р. 1935)

 

Закончил Белорусскую государственную консерваторию по классу композиции профессора А.В. Богатырева (1962) и ассистентуру-стажировку Белорусской государственной консерватории под руководством профессора Московской консерватории им. П.И. Чайковского Н.И. Пейко (1969). Заслуженный деятель искусств БССР (1980). Лауреат Государственной премии БССР (1982). Народный артист Беларуси (1999).

"Імя Сяргея Картэса вядома ў нашай рэспубліцы і за яе межамі. Яго оперы «Джордано Бруно», «Матушка Кураж» з поспехам прайшлі ў оперных тэатрах Кішынёва, Каунаса i Якуцка. Оперу «Джордано Бруно» ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы i балета Беларусі цёпла прыняла і маскоўская публіка. У Гаване быў пастаўлены балет «Апошні інка», які напісаны па заказу Нацыянальнага балета Кубы.

С. Картэса натхняюць тэмы грамадзянскага гучання: вайнамір, жыццё і смерць (вакальна-сімфанічная паэма «Пепел», опера «Матушка Кураж»), барацьба за перамогу розуму i прагрэсу (опера «Джордано Бруно»), вызваленчы рух у Лацінскай Амерыцы (балет «Апошні інка»). Мастацкае бачанне свету, скіраванае на глыбіннае пазнанне з'яў і філасофскае іх абагульненне, вызначае індывідуальнасць С. Картэса. Кампазітар лічыць, што «музыка – перш за ўсё мастацтва глыбокіх філасофскіх думак». Філасофскі пачатак у музыцы С. Картэса адлюстроўваецца ў розных мастацкіх вобразах: то ў востра экспрэсіўных, драматичных, то ў іранічна-гратэскавых, фантастичных, то ў лірыка-паглыбленых, сузіральных.

 

С. Картэс пачаў свой шлях у мастацтве ў 60-ыя гады з вакальных твораў. У маналогу «Уходят матери» і баладзе «Охота на людей» праявілася такая важная якасць мастацкага метаду кампазітара, як тэатральнасць. Цікавасць да тэатра абумовіла актыўную творчую дзейнасць кампазітара ў сферы музыкі да драматычных спектакляў. У ліку арыгінальных работ, выкананых у розны час і для розных тэатраў рэспублікі,– музыка да спектакляў «Клоп» У. Маякоўскага (Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр імя Я. Коласа), «Што той салдат, што гэты» Б. Брэхта, «Лесвіца славы» Э. Скрыба «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы). Мастацкія намеры С. Картэса ў 60-ыя гады рэалізаваліся і ў вакальна-інструментальных жанрах. Вяхой у творчым станаўленні кампазітара пасля дыпломнай араторыі «Песни Кубы» лічыцца вакальна-сімфанічная паэма «Пепел», дзе кампазітар выступіў як арыгінальны і своеасаблівы мастак. Багаццем фарбаў і творчай фантазіяй прыцягваюць увагу слухачоў і выканаўцаў створаныя ў гэтыя гады дзве сюіты. Сюіта для цымбалаў і фартэпіяна – сведчанне ўстойлівай цікавасці С. Картэса да беларускай культуры і паспяховага засваення ім народнага інструментарыя. Другая сюіта – «Кантрасты» – напісана для фартэпіяна. Ужо сама яе назва ўказвае на галоўны прынцып арганізацыі твора, характэрны для ўсёй музыкі кампазітара.

 

Засваенне інструментальных жанраў прывяло С. Картэса да буйных формаў. На мяжы 60–70-ых гадоў ён стварыў адзін з лепшых сваіх інструментальных твораў – фартэпіянны канцэрт «Капрычас», а таксама «Музыку для струнных». У аснове фартэпіяннага канцэрта – праграмная задума, якая ўзнікла ў кампазітара ў выніку знаёмства са славутай серыяй малюнкаў Ф. Гойі «Капрычас». Філасофская глыбіня зместу малюнкаў, абагульненасць вобразаў, гратэскна-фантастычнае адлюстраванне свету – усё гэта не магло пакінуць яго абыякавым. «Музыка для струнных» сведчыць пра сталую цікавасць да аркестравых жанраў і адлюстроўвае характэрныя стылявыя пошукі ў сучасным камерным сімфанізме. Тут праявіліся два істотныя вытокі стылістыкі С. Картэса – фальклорны і сучасны, формы ўзаемадзеяння якіх вызначаюць арыгінальнасць творчага метаду кампазітара.

Этапнай у творчасці С. Картэса стала араторыя «Памяці паэта» на вершы Я. Купалы, якая прывяла да оперы – асноўнага жанру ў творчасці кампазітара. У першай оперы, «Джордано Бруно», увасоблены трапчны лёс вялікага вучонага і паэта эпохі Адраджэння. Галоўны канфлікт твора – драматычнае сутыкненне высокага і ганебнага ў чалавечай прыродзе i грамадстве – абумовіў напружанае гучанне музыкі, глыбокі псіхалагізм сцэн, са-цыяльную накіраванасць усяго твора. Кампазітар знайшоў арыгінальныя музычныя сродкі i формы мастацкага рашэння тэмы. Ды i сам жанр спазнаў змены: тут былі рысы i музычнай драмы, і тэатралізаванай араторыі, і оперы-араторыі. Крытыкі вызначылі яе як «філасофска-публіцыстычнае дзейства, манументальную вострадраматычную фрэску».

Захапленне творчасцю Б. Брэхта абумовіла напісанне оперы «Матушка Кураж» па аднайменнай п'есе. У гэтым творы С. Картзс у садружнасці з лібрэтыстам У. Халіпам пашырылі рамкі эпічнага тэатра Брэхта. У выніку твор узбагаціўся псіхалагізмам, разна-стайнымі адценнямі вобразаў. Оперы ўласцівыя сарказм і іронія, душэўная шчодрасць і сардэчная цеплыня. Паралельна з работай над операй кампазітар працягваў дзейнасць у драматычным тэатры. Спіс яго твораў папаўняўся музыкай да спектакляў па п'есах Я. Купалы, У. Караткевіча, А. Петрашкевіча, I. Шамякіна, У. Шэкспіра, Э. Скрыба, А. Астроўскага, В. Катаева, A. Вампілава, В. Шукшына. З часам у полі зроку С. Картэса аказалася і музыка да тэле-спектакляў, тэле- і кінафільмаў, чаму ў многім садзейнічаў пераход кампазітара ў 1973 годзе на пасаду музычнага рэдактара кінастудыі «Беларусьфільм». Сярод дасягненняў гэтага перыяду – музыка да кінафільма «Возьму твою боль» паводле аднайменнага рамана I. Шамякіна.

У 70–80-ыя гады ўзмацнілася цікавасць С. Картэса да камерных жанраў. Узніклі цыклы, сярод якіх – «Четыре серенады»«Развітанне» для голасу з суправаджэннем, а таксама цыкл «Маскі» для габоя сола. З цеплынёй быў сустрэты i новы вакальны цыкл кампазітара «Закон захавання матэрыі», змест якога звязаны з філасофскай тэмай жыцця, смерці і неўміручасці. Новае дзесяцігоддзе творчай дзейнасці кампазітара адзначана пастаноўкай оперы «Визит дамы» (1995)". // Мдзівані Т.Г., Сергіенка Р.I. Кампазітары Беларусі. – Мн: Беларусь, 1997. – С. 104–111.

 

 

Творы

 

Сцэнічная музыка

 

 

Оперы:«Джордано Бруно» (1977, лібр. У. Халіпа. У 1977 годзе на Усесаюзным конкурсе опернага мастацтва ўдастоена трэцяй прэміі, паст. ДАВТам РБ, 1977); «Матушка Кураж» (1980, лібр. У. Халіпа i С. Штэйна па п'есе Б. Брэхта «Матушка Кураж и её дети», паст. Каўнаскім дзяржаўным музычным тэатрам, 1982; Кішынёўскім тэатрам оперы i балета, 1984); «Визит дамы» (1989, лібр. У. Халіпа па п'есе Ф. Дзюрэнмата, паст. ДАВТам РБ, 1995); «Юбилей» (2001, лібр. У. Халіпа па п'есе А. Чэхава, паст. тэатрам г. Салатурн, Швейцарыя, 2002; Маскоўскім дзяржаўным камерным тэатрам ім. Б. Пакроўскага, 2009); «Медведь» (2007, лібр. У. Халіпа па п'есе А. Чэхава, канцэрт. паст. у Белдзяржфілармоніі, 2009, тэатр. паст. Маскоўскім дзяржаўным камерным тэатрам ім. Б. Пакроўскага, 2009). Балет «Апошні інка» (1987, лібр. Г. Эрэра, Р. Рэймана, паст. Гаванскім тэатрам імя Ф.Г. Лоркі, 1990). Харэаграфічныя мініяцюры: «Да зорак» (1967), «В'етнам» (1969, лібр. О. Дадзішкіліяні, паст. ДАВТам РБ, 1969).

 

 

Вакальна-інструментальная музыка

 

 

Араторыя «Песня о Кубе» для барытона сола, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (сл. Н. Гілевіча, 1961), араторыя-паэма «Памяці паэта» для чытальніка, двух салістаў, двух хароў i сімфанічнага аркестра (сл. Я. Купалы, 1972). Сюіты:«Кураж» («Сцэны з часоў трыццацігадовай вайны») з оперы «Матушка Кураж» для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра (1984), з оперы «Визит дамы» для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра (1991), «Закон захавання матэрыі» для тэнара, барытона i аркестра (1985). Вакальна-сімфанічная паэма «Пепел» для саліста i аркестра (сл. Э. Межэлайціса, 1966), драматычныя фрэскі «Еретик» па оперы «Джордано Бруно» для салістаў, хору i аркестра (сл. У. Халіпа, 1975), дзіцячы паказ «Бай прыдумаў» для хору хлопчыкаў і сімфанічнага аркестра (сл. Р. Барадуліна, 1975).

 

 

Аркестравая музыка

 

 

Для сімфанічнага аркестра:Варыяцыі на беларускую тэму (1960), Сімфанічная балада (1961), Фантазія на беларускія тэмы (1962), Уверцюра да іспанскай камедыі (1986), дзве сюіты з балета «Апошні інка» (1988). Канцэрт для ф-на з аркестрам «Капрычас» (1969). Для струнного аркестра: Музыка для струнных (1970). Для аркестра народных інструментаў: Уверцюра (2-ая рэдакцыя Сімфанічнай фантазіі на беларускія тэмы, 1972).

 

 

Камерна-інструментальная музыка

 

 

Для скрыпкі і фартэпіяна:Накцюрн (1960), «Гульня», «Казка» (1968). Для фартэпіяна. Сюіты: «Кантрасты» (1970), «Казка» (1972); Саната (1960, 2-ая рэд., 1970), Таката (1978). Сюіта для цымбалаў i ф-на (1968), Гумарэска для трубы i ф-на (1972, 2-ая рэд., 1988), Дзве п'есы для віяланчэлі i ф-на (1979), сюіта для габоя «Маскі» (1979).

 

 

Вакальная музыка

 

 

Для хору без суправаджэння: «Будзе навальніца» (сл. Я. Коласа, 1972). Для голасу з суправаджэннем. Рамансы: «Крані струну» (сл. А. Александровіча, 1960), «К женщине» (сл. Б. Пастэрнака, 1985); маналог «Уходят матери» (сл. Я. Еўтушэнкі, 1973); балады: «Охота на людей» (сл. Н. Ленуара, 1963), «Бредет человек» (сл. Р. Якоўскага, 1973); цыклы: дыптых «Умирает солдат», «Поклонись им по-русски» (сл. Э. Межэлайціса і Ю. Друнінай, 1967), «Чатыры паэмы» (сл. А. Вярцінскага, 1968), «Веселые детские песни» (сл. С. Маршака, 1973), «Четыре серенады» (сл. У. Шэкспіра, 1978), «Раз вітанне» (сл. Ф.Г. Лоркі, пер. P. Барадуліна, 1979), «Закон захавання матэрыі» (сл. М. Танка, 1984). Песні: «Песня о комсомоле» (сл. В. Бойкі), «Спартландыя» (сл. А. Вольскага), «Я ўдзячны лесу» (сл. Г. Бураўкіна), «Я верю» (сл. М. Ясеня).

 

Прыкладная музыка

 

Да драматичных спектакляў: «Сон в летнюю ночь» (У. Шэкспір, 1960). «Зайка-зазнайка» (С. Міхалкоў, 1961). «Два клена» (Я. Шварц, 1963). «Русские люди» (К. Сіманаў, 1963). «Мой бедный Марат» (А. Арбузаў, 1965). «Куда идешь, Сергей?» (А. Маўзон, 1965). «Дети солнца» (М. Горкі, 1966). «Выклік багам» (A. Дзялендзік, 1966). «Сэрца на далоні» (I. Шамякін, 1966). «Блокада» (В. Іваноў, 1967). «Клоп» (У. Маякоўскі, 1968). «Гроссмейстерский бал» (I. Штэмлер, 1968). «Голый король» (Я. Шварц, 1969). «Метель» (Л. Лявонаў, 1969). «Што той салдат, што гэты» (Б. Брэхт, 1969). «Ограбление в полночь» (М. Мітровіч, 1969). «Правду! Ничего, кроме правды!» (Д. Аль, 1970). «Белеет парус одинокий» (В. Катаеў, 1970). «Много шума из ничего» (У. Шэкспір, 1971). «Без вины виноватые» (А. Астроўскі, 1971). «Трибунал» (А. Макаёнак, 1981). «Раскіданае гняздо» (Я. Купала, 1972). «Лесвіца славы» (Э. Скрыб, 1972). «Горячее сердце» (А. Астроўскі, 1973). «Віцебскія званы» (У. Караткевіч, 1974). «Брама неўміручасці» (К. Крапіва, тэкст песень А. Вольскага, 1974). «Протокол одного заседания» (А. Гельман, 1975). «Святая прастата» (А. Макаёнак, 1975). «Провинциальные анекдоты» (А. Вампілаў, 1975). «Характеры» (В. Шукшын, 1975). «Украли кодекс» (А. Петрашкевіч, 1976). «Разгром» (А. Фадзееў, 1977). «Оптимистическая трагедия» (У. Вішнеўскі, 1977). «И птицы умолкли» (I. Шамякін, 1978). «Не страляйце ў белых лебедзяў» (Б. Васільеў, 1978). «Трывога» (А. Петрашкевіч, 1978). «Кастусь Каліноўскі» (У. Караткевіч, 1979). «Ревнивая к самой себе» (Цірсо дэ Моліно, 1979). «Ретро» (А. Гельман, 1980). «Соль» (А. Петрашкевіч, 1981). «Вишневый сад» (А. Чэхаў, 1981). «Русь Кіеўская» (A. Петрашкевіч, 1982). «Парог» (А. Дудараў, 1983). «Гаспадар» (А. Дзялендзік, 1984). «Вечар» (А. Дудараў, 1984). «Тэатр – любоў мая» (В. Пятроў, 1985). «Хитроумная влюбленная» (Лопэ дэ Вэга, 1985). «Апошні журавель» (А. Дудараў, А. Ждан, 1986). «Мудрамер» (М. Матукоўскі, 1987). «Фаворит» (В. Пікуль, Г. Бадыкін, 1988). «Катастрофа» (А. Петрашкевіч, 1988). «Дальше, дальше, дальше» (М. Шатроў, 1989). «Господин Макенготт» (П. Вайс, 1989). «И аз воздам...» (В. Кузняцоў, 1990). «Вена» (А. Дудараў, У. Мікляеў, 1990). «Трактирщица» (К. Гальдоні, 1991). «Отравленная туника» (М. Гумілёў, 1991). «Цацкі ўцяклі» (Дж. Радары, 1991). Да тэлефільмаў: «Па шчасце, па сонца» (па Я. Купале, 1971). «Приключение в городе, которого не было» (1974). «Спроси себя» (2 серыі, 1976). «Буквы на мраморе» (1980). «Обуза» (1984). «Черный замок Ольшанский» (2 серыі, 1984). Да кінафільмаў:«Сын председателя» (1976). «Дожди по всей территории» (1978). «Возьму твою боль» (1980, Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1982). «Раскіданае гняздо» (1981). «Сад» (1984). «Полет в страну чудовищ» (1986). Да документальных фільмаў: «В день зарплаты» (1972). «Возвращение в первый снег» (1985). Да мультыплікацыйных фільмаў:«Аленкин цыпленок» (1973). «Косарь-богатырь» (1975). «Он прилетел лишь однажды» (1977). «Кот Филя...» (1981). «Осторожно, карась» (1987).