contrast version

Валянціна Васільеўна СЯРЫХ

 Sjarih

 

В. В. Серых (р. 1951)

Нарадзілася ў гор. Бабруйску Магілёўскай вобл. (1951).

Закончыла ДМПІ імя Гнесіных (Масква) па класу кампазіцыі прафесара М. I. Пяйко(1975) і аспірантуру пад кіраўніцтвам М. I. Пяйко і Г. I. Ліцінскага (1985).

Член СК Беларусі (1978).

 

Валянціна Сярых найбольш поўна праявіла сябе ў камернай музыцы. Яе фартэпіянныя п’есы, інструментальныя ансамблі, а таксама рамансы і песні вызначаюцца выразнасцю мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю. У вакальнай лірыцы адлюстравана багатая музычная палітра — ад рамансаў да эстрадных вакальна-інструментальных кампазіцый. У рамансах, дзе кампазітарам створана своеасаблівая галерэя аўтарскіх партрэтаў — Г. Містраль, М. Багдановіча, М. Танка, М. Цвятаевай,— захавана паэтычная лексіка, эмацыянальны гонус і вобразнасць вершаў. Кампазітар выказвае свае пачуцці напаўголаса, задушэўна. Тут адчуваецца імкненне наблізідь музычную дэкламацыю да свабоднага і выразнага інтанавання, якое злучае сучасны і фальклорны мелас.

 

 

Асобнае месца ў творчасці кампазітара займае музыка для дзяцей. В. Сярых напісала шмат камерна-інструментальньіх мініяцюр і песень, якія вызначаюцца меладыйнасцю і лірычнай напоўненасцю. Сярод іх песні-маналогі, песні-замалёўкі, музычныя споведзі і жарты. Вытокі тэматычнай і жанравай разнастайнасці — народная вобразнасць, свет дзіцячай казкі і мары. Такія п’еса «Танец маленькага медзведзяня», песні «Залаты карасік», «Луна і слон», «Ручаёк». Раскрываючы розныя бакі народнай песеннасці, В. Сярых выкарыстоўвае шырокі комплекс сучасных ладавых і тэмбравых фарбаў. Яе песні і п’есы западаюць у душу дзіцяці, таму што яны лірычныя, паэтычныя, шчырыя. Творы выконваюцца ў канцэртах для дзяцей, гучаць па радыё, тэлебачанні, увайшлі ў рэпертуар дзіцячых харавых калектываў.

Творы

 

Аркестравая музыка

 

Для сімфанічнага аркестра: фантазія «Беларускія Каляды» (1985), трыпціх «Народныя сцэны» (1980).

 

Для струннага аркестра: Канцэрціна для ф-на, літаўр і аркестра (1979).

 

Камерна-інструментальная музыка

 

Для фартэпіяна: Прэлюдыя і фуга (1982), Сюіта (1982), Трыпціх (1985), Варыяцыі на тэму беларускай народнай песні (1986), п’есы «Танец маленькага медзведзяня» (1986), «Верабей», «Дзядок» (1987), Тры беларускія полькі (1988), Факстрот-жарт (1988).

 

Трыо для скрыпкі, віяланчэлі і ф-на (1977), Саната для габоя і ф-на (1977), саната «Пастаральная» для флейты і ф-на (1980), п’есы «Калыханка», «Марш-скерцына» для ансамбля скрыпачоў (1986), Поліфанічны трыпціх для струннага квартэта (Фуга, Баса-асціната, Двайная фуга, 1985).

 

Вакальная музыка

 

Для хору з суправаджэннем

Апрацоўкі беларускіх народных песень: «Ходзіць курачка», «Бегаў зайка», «Ты, зязюлька, не кукуй», «Жавароначкі, прыляціце», «Купалінка», «Неба і зямля», «Жартоўная», «Хлопец пашаньку пахае»;

Апрацоўкі народных песень розных краін: «Зязюля» (французская), «Птичья свадьба», «Тихая ночь» (нямецкія), «Санта Лючия» (італьянская), «Мы придем!», «Всю ночь, весь день» (амерыканскія). «Зборнік апрацовак беларускіх народных песень» (1987), «Шэсць апрацовак народных песень» (1988), «Пяць хароў на народныя тэксты» (1987);

Хор «Наш край беларускі» (сл. У. Шніпа, 1992);

Дыптых для дзіцячага хору з суправаджэннем на словы І. Нікіціна.

 

Для голасу з суправаджэннем

 

Цыклы: «Два сонета на стихи Г. Мистраль» (1977), «Рамансы на вершы М. Танка» (1978), «Рамансы на вершы М. Багдановіча» (1979), «Романсы на стихи М. Цветаевой» (1980), Лірычны дыптых «Беларусі» (сл. А. Кобец-Філімонавай, 1983), «Времена года» (сл. У. Фёдарава, 1985), «Вясковыя песні» (сл. народныя, 1985); Вакалізы (1983).

 

Песні: «Што прынесла хмара?» (сл. Э. Агняцвет); «Плыве човен». «Чаму, скажы?», «А на ясным небе», «Зноў кружыць снег», «Вяртайся», «Танга апошняга кахання», «Мухамор» (сл. В. Аколавай); «Не хітруй» (сл. Б. Асмалоўскага); «Заветная песенка», «Была бы делу верность», «Варшава, Варшава», «Верхний город» (сл. Р. Айзенштата); «Тры мініяцюры» (сл. У. Бахрэўскага); «Пахне чабор» (сл. П. Броўкі); «Я цябе цалаваў» (сл. Г. Бураўкіна); «Выхавацелька» (сл. Н. Галіноўскай); «Песня о Кисловодске» (сл. М. Гаробчанкі); цыкл песень «Прызнанне» («Выпаў снег», «У бацькоўскім кутку», «Жаўранак», «I ўсё старонка мілая…», сл. Н. Гілевіча); «Грыбны дожджык» (сл. А. Дзеружынскага); «Зімовая калыханка» (сл. Я. Журбы); «Сямейны аркестрык» (сл. В. Жуковіча); «Што табе дарыць?» (сл. Н. Загорскай); «Дождик песенку поет» (сл. Б. Заходзера); «Бацькаўшчына» (сл. А. Касцецкага); «Новогодняя полька» (сл. У. Кафарава); «Прадвесне» (сл. К. Кірэенкі); «На огромном контрабасе», «Музыка лесу» (сл. А. Кобец-Філімонавай); «Зонтики», «Паучок», «На даче» (сл. С. Когана); «Холод расставания», «Белые кони Луны» (сл. С. Красікава); «Як у лесе» (сл. Я. Купалы); «Дзень-залацень» (сл. В. Лукшы); «Мамін голас» (сл. М. Людкевіч); «Ручаёк» (сл. I. Муравейкі); «Как у нас по селу» (сл. I. Нікіціна); «Веснавы малюнак» (сл. С. Новіка-Пяюна); «Добрай ночы, сад», «Певунок», «Чуки-чуки, чуландай» (сл. народныя); «Колыбельная», «Сказочный лес» (сл. I. Паламарчук); «Ворона» (сл. П. Сіняўскага); «Вечер» (сл. А. Ставера); «Імгненні», «Развітальная» (сл. М. Стральцова); «Я выдумваю» (сл. М. Таніча); «Як вясна прыйшла», «Мой хлеб надзённы», «Мой край нарачанскі» (сл. М. Танка); «У Мінску старым», «Пласцінка памяці», «Яблоня» (сл. Л. Філімонавай); «Першае спатканне» (сл. В. Шніпа); «День рождения» (сл. С. Шчыпачова); «Залаты карасік», «Луна и слон» (сл. Ю. Юрковай); «Зима в твоих глазах», «Прощай, бабье лето», «Живи и радуйся», «Бесконечная дорога», «Мы яшчэ сустрэнемся», «Очередь», «Ты только скажи» (сл. М. Ясеня).