contrast version

АПІСАННЕ ПЕДАГАГІЧНАГА ВОПЫТА

ажыццяўлення асобасна-арыентаванага падыходу. Прыярытэтныя пазіцыі ў адукацыі сёння займае дасягненне высокага ўзроўню пазнавальнай самастойнай дзейнасці вучняў, іх высокай матывацыі, больш высокага ўзроўню творчых здольнасцей .

З мэтай фарміравання ў школьнікаў матывацыі да навучання я імкнуся распрацоўваць урокі адпаведна наступным патрабаванням:

настаўнік- Актуальнасць  выбранай тэмы: сярод мноства праблем адукацыйнай практыкі асобае месца займаюць праблемы настаўніцкія: незадавальненне ходам і вынікамі педагагічнага працэсу; неабходнасць “даваць” вялікі масіў навучальнага матэрыяла за абмежаваны час. Таму для значнай часткі настаўнікаў актуальна праблема прафесіянальнага дыскамфорту.

Настаўнік стараецца,прыкладае шмат намаганняў, траціць шмат свайго часу, часта нярвуецца, а каэфіцыент  карыснай працы невысокі.

Настаўнік усведамляе неабходнасць вучыць неяк па-новаму, імкнецца прымяняць тыя ці іншыя прыёмы, а вынікі аднолькавыя.

Сёння, улічваючы адказнасць педагогаў за якасць ведаў вучняў і ўзровень іх падрыхтаванасці, кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнецца, каб і яго выхаванцы з ахвотай і дасканала ведалі прадмет.

Але з настаўніцкага вопыту вядома, што нельга навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў.

Такім чынам, у вучэбна-выхаваўчым працэсе сапраўды існуе праблема матывацыі да вучобы.

Як жа зацікавіць навучэнцаў? Гэта пытанне, як мне здаецца,актуальнае і хвалюючае не для аднаго пакалення псіхолагаў, метадыстаў, настаўнікаў,Праўда, на жаль, не кожны настаўнік-філолаг акцэнтуе ўвагу на праблему развіцця і фарміравання станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці.Вось і паспрабуем разам вырашаць школьную праблему прывіцця цікавасці да ведаў.

  1. Асноўная ідэя майго педагагічнага вопыта: забеспячэнне рэалізацыі патрэбы асобы школьніка ў самавызначэнні і самарэалізацыі патрабуее транслятар гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь;
  2. вучань-не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю;
  3. галоўнае ў працэсе навучання- ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік-не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай работы, прага самаадукацыі, сфарміраваны вопыт творчай дзейнасці

Назапашаны матэрыял па некаторых раздзелах праграмы 5,6 класаў. Гэта розныя віды творчых работ: творчыя ўрокі, віктрыны, тэставыя заданні. Матэрыялы атрымалі апрабацыю на ўроках. Работу над пошукам новага, цікавага, творчага працягваю. Актыўна, з ахвотай уключаюцца ў гэтую работу вучні. Пры падрыхтоўцы да ўрокаў вельмі важна для мяне заінтрыгаваць вучняў, зацікавіць іх новым матэрыялам. Гэта і становіцца педагагічнай зачэпкай для далейшага пазнання.

Сёння стаўлю перад сабой задачы: як матываваць дзейнасць вучняў на інфармацыйна-пошукавым, трэніровачна-карэкцыйным, кантрольна-рэфлексійным этапах. Таму і абрана тэма майстар-класа “ Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры”, якая дазваляе пашукаць, абмеркаваць, паспрачацца, даказаць.

Да апісання свайго вопыта дадаю дыскі, дзе падаюцца творчыя заданні вучняў і для вучняў, распрацоўкі ўрокаў.