contrast version

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №20 г.ОРШЫ

Урок па беларускай мове ў 6 класе

Настаўнік: Локцева Святлана Віктараўна

 

 

Блок урокаў па беларускай мове ў 6 класе

“Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў" Інтэгральная тэхналогія навучання

 

Орша 2011 г.


 

Урок вывучэння новага матэрыялу

ТЭМА:     Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў

МЭТЫ:    Папоўніць веды вучняў пра сталыя і зменныя марфалагічныя прыметы

назоўніка, садзейнічаць засваенню беларускай граматычнай тэрміналогіі; фарміраваць уменні размяжоўваць назоўнікі па сэнсава-граматычных прыметах на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя, неадушаўлёныя, асабовыя, зборныя, рэчыўныя; фарміраваць навыкі правільнага маўлення і словаўжывання.

ХОД УРОКА

1.      Арыенціровачна - матывацыйны этап урока "Белыя плямы"

Вучням прапаноўваюцца назоўнікі і даецца заданне распісаць іх па слупках: рака, Днепр, камар, навальніца, аршанец, шчасце, калоссе, цукар. Калі вучні гэта зробяць на падставе тых ведаў, што яны маюць, мэтазгодна засяродзіць іх увагу на якой-небудзь пары назоўнікаў, каб яны паспрабавалі высветліць, чым яшчэ яны адрозніваюцца. Важна, каб вучні прыйшлі да высновы, што іх ведаў недастаткова, каб зрабіць гэтае заданне.

У залежнасці ад таго, што абазначаюць назоўнікі, яны могуць адносіцца да пэўнага разраду. Гэта і ёсць тэма нашага сённяшняга ўрока:Лексіка-Семантычныя групы назоўнікаў.

Ваша задача: вызначыць і запомніць, што абазначае кожны разрад на-зоўнікаў і ўмець іх адрозніваць.

2.    Аперацыйна - пазнаваўчы этап:

а)Нападставе параграфа   19,   20 вучні запаўняюць табліцу

 

 

Лексіка - семантычныя групы назоўнікаў

што абазначаюць

прыклады

агульныя

назвы аднародных прадметаў, з'яў, падзей, паняццяў

горад, возера, паэт

уласныя

 

 

адушаўлёныя

 

 

неадушаўлёныя

 

 

асабовыя

 

 

канкрэтныя

 

 

абстрактныя

 

 

зборныя

 

 

рэчыўныя

 

 

Моцным вучням можна прапанаваць прыдумаць свае прыклады. Адзін вучань працуе за закрытай дошкай;

б) Пасля таго, як табліца запоўнена, вучням прапаноўваецца памяняцца сшыткамі з
суседам па парце і праверыць яго работу;

в) Выклікаць 1-2  вучняў з месца, каб яны прачыталі запоўненыя табліцы;

г) Слухаецца і правяраецца работа вучня, што працаваў ля дошкі;

3.   Кантрольна - ацэначны этап

а) Вучням прапаноўваецца тэст:

  1. вызначыць агульныя (А) і ўласныя (У) назоўнікі: чалавек, Мінск, воблака, Тац-
    цяна
  2. вызначыце адушаўлёныя (А) і неадушаўлённыя (Н) назоўнікі: камар, фотазды-
    мак, танцор, радасць
  3. вызначыць асабовыя (А) назоўнікі: навальніца,настаўнік, мінчанін, Беларусь
    1. вызначыце канкрэтныя (К), абстрактныя (А), зборныя (З) і рэчыўныя (Р) назоўнікі:
      бераг, чалавек, народ, кукуруза, роздум, машына, сасоннік, жалеза, хлеб, масла,
      чай

б) Параўнанне вынікаў з суседам па парце;

в) Параўнанне вынікаў з эталонам (дошка).

4.      Рэфлексіўны этап

Аналізуюцца вынікі тэста, настаўнік высвятляе, што выклікала асаблівую цяжкасць пры выкананні задання, што засталося не зусім зразумелым.

5.    Дамашнее заданне  параграф 19,   20

Выканаць тэставыя заданні "Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове" 6 кл.

С.І. Цыбульская, с. 38-42

 


 

 

Урок замацавання і паглыблення ведаў

ТЭМА:       Лексіка - семантычныя групы назоўнікаў (2-гі ўрок)

МЭТЬі:     Паглыбіць веды вучняў пра лексіка - семантычныя групы назоўнікаў; фарміра-ваць уменні знаходзіць назоўнікі пэўных семантычных груп у тэкстах; адрозні-ваць па асноўных прыметах, ужываць у маўленні; удасканальваць навыкі вы-разнага чытання і інтанавання тэкстаў; ствараць умовы для развіцця камунікатыўнаых уменняў і навыкаў вучняў; выхоўваць навыкі самастойнай работы, выхоўваць майстэрства

ХОД УРОКА

1.   Арыенціровачна - матывацыйны этап

а) Парверка дамашняга задання. Разбіраюцца толькі тыя заданні, якія выклікалі
цяжкасці пры выкананні

б) Актуалізацыя ведаў

Выправіць памылкі:

  1. Агульныя назоўнікі абазначаюць назвы аднародных прадметаў, з'яў, падзей,
    паняццяў: горад, плошча, Беларусь.
  2. Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць назвы людзей, з'яў прыроды, птушак,
    рыб, насякомых: вольха, сякера, навальніца
  3. Адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць асобу, называюць асабовымі
    1. Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць назвы прадметаў, якія існуюць рэальна го-
      нар, назіральнасць, жыццё
      1. Зборныя назоўнікі абазначаюць мноства асоб ці аднародных прадметаў як адно
        цэлае, а таксама назвы рэчаў аднароднага саставу: каменне, цукар

2.   Аперацыйна - пазнаваўчы этап

а) Выкананне рознаўзроўневых заданняў

  1. - пр. 166 (1 абзац). Выпісаць з тэксту назоўнікі
  2. - пр. 171 па заданні
  3. - пр. 185 па заданні
  4. - пр. 175
    1. -пр. 182

Вучні выконваюцьадзін узровень на выбар. Некаторыя вучні выконваюць ля дошкі II-V узровень; па іх астатнія звяраюць свае заданні.

 

3.   Кантрольна - ацэначны этап

Тэст

1.  Выпісаць уласныя назоўнікі: праспект, пешаход, Орша, Караткевіч, музей

  1. Размеркаваць у 2 слупкі: дзяўчынка, птушка, стул, клетка, пчала, кветка
    1. Знайсці ў кожным радку лішняе слова:
      парта, вучань, дошка, радасць
      шчасце, жыццё, сумленне, аловак
      калоссе, колас, каменне, бярэзнік
      цукерка, цукар, малако, рыс

Зверыцца з эталонам на дошцы

4.    Рэфлексіўны этап

У парах абмяркоўваюцца памылкі і іх прычыны

5.   Дамашнее заданне  параграф 19,   20

Практакаванні на выбар вучняў: пр.167, пр.178, пр.179, пр.180, пр.184 На выбар вучні рыхтуюць вучэбнае паведамленне.

 

 


 

Урок прамежкавага кантролю

МЭТЫ:     Актуалізаваць апорныя веды вучняў па тэме, ліквідаваць прабелы ў ведах;

стварыць умовы для самадыягностыкі вучняў, самаацэнкі і карэкцыі прабелаў у падрыхтоўцы

ХОД УРОКА

1. Кансультацыя

1. Узнаўленне тэарэтычных ведаў

-Якія разрады (групы) назоўнікаў вы ведаеце?

-Што яны абазначаюць?

-Якія прыметы, уласцівасці маюць?

-Прывядзіце прыклады назоўнікаў розных груп

Вучні працуюць парамі над гэтымі пытаннямі; пры ўзнікненні цяжкасцей задаюц-ца пытанні настаўніку

  1. Праверка дамашняга задання
  2. Калектыўная праца

а) пр.176 выконваецца па варыянтах. Адзін варыянт выпісвае адну групу назоў-
нікаў

б) пр.183. Выпісаць зборныя назоўнікі, абазначыць суфіксы

в) пр.185. Выпісаць рэчыўныя назоўнікі

Тры  вучні працуюць ля дошкі. Іх правярае настаўнік. З іх работамі звяраюцца вучні.

2.  Тэсціраванне

Кожны вучань атрымоўвае тэст з заданнямі. Тэст выконваецца па варыянтах.

ТЭСТ

1. Выпісаць словы, якія з'яўляюцца назоўнікамі

I                                              II

спявак                                       зеляніна

сінь                                          зелянець

чырвоны                                   зялёны

Гомель                                     кампазітар

чырванець                                 Дзвіна

 

2.   Выпішыце назоўнікі, якія адказваюцьна пытанне ХТО? Як яны называюцца?

I                                              II

Купала                                     дождж

вецер                                       верабей

кацяня                                     Аленка

снег                                         заяц

чалавек                                     дупло

птушка                                      звярок

3.   Утварыце словазлучэнні і запішыце іх

I                                              II

віншаваць (ветэраны, арганізацыі)          бачыць (жанчыны, дамы)

любіць (ягады, бацькі)                           сустракаць (сяброўкі, атрады)

 

4.   Утварыць асабовыя назоўнікі I

II

будаваць

перапісваць

грузіць касіць

кіраваць балбатаць

5. У якой групе канкрэтныя назоўнікі, у якой - абстрактныя. Падпішыце групы.

I                                               II

гора          возера                     палахлівасць      лес

крыўда      трава                        шчасце              ягады

  1. Прадоўжыць слупкі папярэдняга задання, падабраўшы свае назоўнікі.
  2. Падбярыце да назоўнікаў аднакаранёвыя зборныя

I                                               II

звяры                                          камяні

птушкі                                         лісты

8.  Падабраць на вызначаную тэму назоўнікі розных разрадаў

I                                               II

Мой горад                                 Мая школа

Вучні здаюць тэсты

3.       Самакантроль

Настаўнік дэманструе вучням эталоны, змешчаныя на дошцы, адказвае на пытанні вучняў.

4.      Дамашнее заданне

Вучням, якія адчуваюць прабелы ў ведах, прапаноўваецца ўзяць у якасці дамашняга задання другі тэст

 


 

 

Урок рашэння задач мінімальнага і павышанага ўзроўняў

МЭТЫ:       Актуалізаваць апорныя веды вучняў па тэме, замацоўваць уменні знаходзіць назоўнікі пэўных семантычных груп у тэкстах і словазлучэннях,адрозніваць іх па асноўных прыметах; стварыць умовы для самавызначэння вучнямі пэўнага ўзроўню заданняў, самакантролю, самааналізу, карэкцыі.

ХОД УРОКА

1.   Арыенціровачна - матывацыйны этап

а) Уводнае паўтарэнне

Настаўнік высвятляе, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся пры выкананні дамашняга задання, як іх пераадольвалі, што засталося нявысветленым. У гэты час ля дошкі 1-2 вучні рыхтуюць свае паведамленні, якія праслухоўваюцца пасля праверкі дамашняга задання.

б) Прымяненне ведаў на практыцы

Вызначыць (вусна) усе разрады назоўнікаў: асіннік, фізік, малако

в) "Сітуацыя нявызначанасці"

На дошцы. Растлумачыць правапіс назоўнікаў: "Маладосць", маладосць, "Янка Купала. Жыццё і творчасць", тэатр імя Янкі Купала Н. вучні     парты Р. вучняў    парт В. вучняў   парты

2.   Аперацыйна - пазнаваўчы этап

а) Калектыўная праца

пр.168 пр.173

б) Рознаўзроўневыя заданні

  1. пр. 169. Выпісаць уласныя назоўнікі
    1. с. 110-111   "Паслухайце мовазнаўцаў" Размеркаваць і запісаць у 2 слупкі:
      у першы - назвы твораў, у другі - прозвішчы аўтараў
    2. пр. 174. Выпісаць словазлучэнні любіць+назоўнік у форме В.скл. Абазна-
      чыць канчаткі назоўнікаў
  2. Адказаць пісьмова на пытанні, змешчаныя ў апошнім абзацы пр.170
  3. Запішыце назвы сваіх любімых кніг і прозвішчы любімых пісьменнікаў

3. Кантрольна - ацэначны этап
а) ТЭСТ

I. Падкрэсліце ўласныя назоўнікі:

верш "Алеся", вытворчае аб'яднанне "Азот", часопіс "Вясёлка", музей імя Уладзіміра Караткевіча

II.  Паставіць дзе трэба двукоссе:

Рэспубліка Беларусь, фабрыка Камунарка, аповесць Насцечка, газета Праўда

III. Прадоўжыце сказы, выкарыстоўваючы ўласныя назўнікі:
У мяне на парце ляжыць падручнік...

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня мы сустракаем... У горадзе ёсць музей...

IV. Складзіце сказы са словамі:

Рэспубліка Беларусь, Вялікая Айчыная вайна, Дзень Перамогі

V.   Перакласці сказы, расставіць знакі прыпынку:
Крапива популярный белорусский баснописец.

Я очень жалею о том что в детстве не читала журнал Берёзка. Трактор Беларусь работал на колхозном поле.

б)  Узаемаправерка

в) І-ІІ узровень звяраецца з дошкай
ІІІ-У зачытваюцца вучнямі

4.   Рэфлексіўны этап
Аналіз вынікаў тэсту

5.   Дамашнее заданне  параграф 19,   20 Заданні на выбар вучняў

а)  пр.172 запоўніць табліцу сваімі прыкладамі;

б) скласці невялічкі тэкст з ужываннем уласных назоўнікаў;

в) падабраць невялікі тэкст з газеты або мастацкага твора з ужываннем уласных
назоўнікаў.