contrast version

 

ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ

„ГУЧЫ, РОДНАЕ СЛОВА!"

Гучыць першы куплет песні „У бацькоўскім кутку", словы Н. Гілевіча, музыка І. Лучанка.

У выкананні чытальнікаў  гучыць верш „Беларусь..." (М. Пазнякоў)

 

Першы чытальнік:

Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Сеюць бульбу, жыта, лён...

Другі чытальнік:

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзісна...

Першы чытальнік:

Тут крыштальныя азёры –

Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.

Полацк - наш найпершы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір...

Другі чытальнік:

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар „Беларусь",

Тут ствараюцца БелАЗы –

Трохсоттонны везці груз...

Першы чытальнік:

Тут сыны лятуць у космас,

Песні матчыны пяюць...

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.

 

Першы вядучы: „Бедны той, хто... не мае скарбаў вечных -скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, - гэта любоў да бацька.ўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы... (Цётка).

 

 

Другі вядучы: Беларуская мова, якую пранёс наш народ праз вякі, з'яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам.

 

Трэці вядучы: Родная мова - душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.

 

Першы вядучы: На зямным шары больш за тры тысячы моў. Беларуская мова - адна са славянскіх моў. Шлях яе развіцця быў складаны, з разнастайнымі перашкодамі.

Беларуская мова, як руская і ўкраінская, пачала складвацца яшчэ ў ХІІІ стагоддзі.

А ў Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова была дзяржаўнай, была мовай справаводства і судаводства, на ёй вялася дыпламатычная перапіска. Пасля аб'яднання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую (1569) беларуская мова выцясняецца з афіцыйнага ўжытку, а дзяржаўнай мовай становіцца польская.

Другі вядучы: У ХУІІ стагоддзі ідзе абарцьба за нацыянальнае існаванне беларусаў у складзе Рэчы Паспалітай.

 

Першы чытальнік:

Жыць цяжка на крэсах усходніх,

Марнуецца дарма народ.

Гудзіць Навагрудак, Гародня,

Пад Вільню ідзе карагод.

За ўціскі тутэйшага слова,

За крыўду бяспраўных дзяцей,

Якіх праз чужацкую мову

3-пад родных зрываюць грудзей.

(Міхайла Грамыка)

 

Другі вядучы: Аднак народ гаварыў на сваёй роднай мове, ствараў цудоўныя казкі, песні, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.

 

Першы вядучы: У канцы ХУІІІ стагоддзя Беларусь далучана да Расіі. Але ад гэтага лёс роднай мовы не палепшыўся. У школах яна не вывучалася, друкаваць на ёй не дазвалялася, яна лічылася „хамскай, мужыцкай".

 

Трэці чытальнік:

Вякамі ёй ходу-жыцця не давалі,

Вякамі чынілі насмешкі ды кпіны,

Вякамі крыўлялі, глушылі, тапталі

Вялікую мову няшчаснай краіны.

 

Чацвёрты чытальнік:

Прарочылі лес ёй - ажно да сканання

Хадзіць за хвастамі быдлячымі з пугай,

Быць моваю дворнічых, прачак ды нянек,

І то - не абчэшацца покуль прыслуга.

 

Першы вядучы: Але слова роднае прабівала сабе дарогу праз палымяную дзейнасць лепшых сыноў нашай зямлі. 3 поўнай сілай заявіла наша мова аб сабе вуснамі Францішка Багушэвіча:

 

Другі чытальнік:

„Мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая."

 

Трэці чытальнік:

„Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!"

 

Трэці вядучы:

„Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе:

 

Першы вядучы:  ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы".

 

Другі вядучы: Любіць роднае слова, адчуваць прыгажосць яго вучыць беларуская паэтка Пётка (Э. Пашкевіч).

 

Трэці вядучы: „Роднае слова! 3 малых дзен чуем мы цябе з
матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзі-
цячае вока бачыць навокал сябе першы раз. І табе выказваем
мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць..."


Першы чытальнік:        „Роднае слова,

Другі чытальнік:           родная мова,

Трэці чытальнік:           мова бацькоў і дзядоў,

Першы чытальнік:       матчына мова,

Другі чытальнік:           матчына гутарка,

Трэці чытальнік:           мова бацькоў" –

 

 

 

 

Першы чытальнік:

 

Слова наша роднае,

Хапала на стагоддзі доўгія цябе,

Багдановіч, Колас і Купала

Прыпадалі да цябе ў журбе.

 

Другі чытальнік:

 

Адкідалі кпіны і абразу,

3 дзён былых цягнулі ў заўтра ніць

І, хаця не ўсіх і не адразу,

-Навучылі ўсё ж цябе цаніць,

 

Трэці чытальнік:

 

Вымытае ў гулкіх навальніцах,

Нам як запавет перадалі,

Каб пілі і не маглі напіцца

І ўзялі наўздзіў усёй зямлі.

(Г. Бураўкін)

 

 

(Інсцэніруецца ўрывак верша Я. Купалы „Сын і маці)

Сын

-Мамка, мамка, нам сягоння

Гаманілі ў школе

Аб якойсьці Беларусі,

Што жыве на волі.

Хоць я слухаў вельмі шчыра

(Не люблю іначай),

Ды ніяк не мог уцяміць,

Што ўсё гэта знача.

Маці

Ды яшчэ, каб лепей ведаў,

Мушу табе ўспомніць:

Беларусы беларускай

Гутаркай гамоняць.

Сын

-  Вось яно што! Праўда, мамка,

Ужо сабе ўтлумачыў: Беларус я!

Ох, дам пытлю, Хто скажа іначай.

Ну, але яшчэ не ўсё тут

Ясным мне здаецца:

Што такое беларускай

Гутаркай завецца?

Маці

-  Ой, дурненькая варона,

Што з табой чыніці?

Як жа йначай беларусы

Могуць гаманіці?

Як жа мы з табой гутарым

Вось у гэту хвілю?

Як жа я пяю над зыбкай

Для малой Марылі?

Ды паслухай, як на вёсцы

Кажа дзядзька, цётка;

Як пяюць улетку жнеі

За сваёй работкай;

Як бабуля баіць казкі

Аб нядолі - долі;

Як начлежнікі спяваюць

На начлезе ў полі?!

Сын

-Ну, ўжо знаю, знаю, мамка!
Як у люстры бачу,
Пакажу я ўсяму свету,

Хто я, дый што значу!

 

Першы вядучы: Пасля 1917 года пачалося свабоднае развіццё беларускай мовы. Выдаюцца газеты, часопісы, слоўнікі, падручнікі на роднай мове. Яна стала мовай школы, кіно, радыё. Развіваецца дзіцячая літаратура, выходзяць часопісы для дзяцей. У 1918 годзе ўбачыла свет „Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.

У 1920 годзе прыняты Закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Але цяжка, балюча на сэрцы, што роднае слова гучала радзей, а карысталіся ўсё часцей рускай мовай.

 

Другі чытальнік:

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць  пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

(П. Панчанка)

Трэці чытальнік:

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц,

Сінь чабору, і барвы зарніц,

І буслінае клекатанне.

 

Чацвёрты чытальнік:

Калі ж хто загадае: „Не трэба!"

Адрачэцца ад мовы народ, -

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.

Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі,

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі.

(П. Панчанка)

 

Першы чытальнік:

Вучаць у школе замежныя мовы -Дзеці.

А я з хваляваннем жыву:

Як бы яны не забыліся словы,

Тыя, што родную зораць канву.

(X. Чэрня)

 

Вучань-першакласнік:

- Француз па-французску,

Па-польску паляк

Гавораць з маленства,

А я, мама, як?

 

Замежную мову

Я ў садзе вучу,

А на беларускай –

Не ўмею, маўчу.

Чаму, адкажы мне,

Ты, тата, і дзед

Не размаўлялі

На роднай нідзе?

Я рускую мову

Люблю і.вучу

І нашу таксама

Я ведаць хачу.

Буквар беларускі

Прашу мне купіць,

І родную мову

Пачну я вучыць.

(Міколкавы пытанні. М. Пазнякоў)

 

Другі вядучы: У нашы дні пачалося Адраджэнне роднага слова. Ці можа быць народ без мовы? Мы павінны берагчы духоўную спадчыну, шанаваць сваю мову.

 

Другі чыталыіік:

Дык дзякуй, мой любімы край,

Што і ў мяне ёсць спадчына, -

Зялёны стогалосы май

І гэты мова матчына.

(М. Мятліцкі)

Трэці чытальнік:

...Край мой прынёманскі,

Родны мой кут.

Матчыну мову

Чую я тут,

Шчыраю песняй

Яна плыве, -

У кожнай хаціне

Жыла і жыве.

(В. Шымук)

Першы чытальнік:

...Нібы маці, берагчы

Працаўніцу нашу мову,

Бо яна - жыцця зачын

І пачатак песні новай.

За народ ісці на бой,

Помніць, правячыся боем,

Што стагоддзі за табой

І стагоддзі - прад табою...

(Я. Сіпакоў)

 

Другі чытальнік:

Мова... Родная мова

У марах, у песнях, снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

І ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць.

І думкі мае плывуць

На хвалях і дзён і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.

(А. Грачанікаў)

Трэці чытальнік:

...Я слаўлю дар вялікі мовы

3 вяршынь высокага быцця,

Над светам будучыні новай

І чалавечага жыцця...

(В. Вярба)

 

(Гучыць песня „Люблю цябе, Белая Русь", сл. У. Карызны,

муз. Ю. Семенякі.)

 

Першы вядучы: Родная мова, цудоўная мова.   (У. Дубоўка)

Другі вядучы:    Слова тоіць вялікую сілу.      (Я. Брыль)

Трэці вядучы:    Слова! Цуд найвялікшы між цудаў-дзівосаў

...                              (Н. Гілевіч)

 

Чытальнікі і вядучыя (усе разам).

Несмяротнае, роднае матчына слова.

(Н. Гілевіч)

Першы чытальнік:

Прайдзіся па школах - у Мінску, у Гродна,

У Віцебску, Брэсце або ў Магілёве, -

Як хораша дзеткі шчабечуць на роднай

Сваёй беларускай матульчынай мове!

 

Другі чытальнік :

У кожным тэатры і з кожнай трыбуны

Я чую пявучыя, мілыя гукі.

Ад сэрца да сэрца-ці свята.ці будні-

Ідзе мая мова, ідзе без прынукі.

 

Трэці чытальнік:

І так па-дзяржаўнаму смела і горда

Трымаецца ўсюды, што часам міжволі

Гарачая хваля падступіць да горла

І слёзы ад шчасця не знаюць патолі.

(Н. Гілевіч)

Усе чытальнікі разам:

Дык жыві і квітней, маё роднае слова!