contrast version
“Шагал, Шагал…”

13 красавіка ў наш горад зноў завітаў галоўны тэатр Віцебшчыны “Нацыянальны драматургічны тэатр імя Якуба Коласа”.

“Шагал, Шагал…” – гэтымі словамі пачаўся спектакль, на працягу якога перад вачыма гледачоў прайшло жыццё Вялікага беларускага мастака.

Успаміны дзяцінства, першае каханне, музы, крытыка…, і раптам мастак стаў такім блізкім і зразумелым нам. Цяпер, пасля прагляду спектакля, ужо дзіўна, што многія лічаць Марка Шагала французам, палякам, рускім, толькі не ўраджэнцам нашай Радзімы.

 

Прызнаюся шчыра, я раней нічога не ведала пра гэтага беларускага мастака, якога ведае ўвесь свет, але пасля спектакля мне захацелася ведаць яго біяграфію, паглядзець яго карціны, даведацца пра гісторыю нараджэння шэдэўраў мастацтва, першае знаёмства з якім адбылося на спектаклі, але, я думаю, працягнецца ў жыцці. 

Пішу гэты тэкст, таму што хачу параіць паглядзець гэту пастаноўку, якая наводзіць на думку, што кожны з нас – гэта пераказаная гісторыя, а такія спектаклі адчыняюць заслону таямніцы жыцця вялікіх дзеячаў.

Вольга Вараб’ёва, вучаніца 11 “А” класа

Все новости