contrast version
Каласы пад сярпом тваім.

У нядзелю, 3 сакавіка, нам, вучням 10-х і 11 “А” класаў, пашчасціла пабываць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі на спектаклі паводле рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

“Калі вы гэтага не бачылі, вам трэба пабачыць, калі ўжо глядзелі, трэба пераглядзець яшчэ некалькі разоў, бо гэта нельга перадаць словамі,” – першае, што прыйшло мне на думку пасля прагляду спектакля. Пастаноўка настолькі ўразіла і захапіла, што ні гуку не чуваць было ў глядзельнай зале, хоць моладзі там было зашмат, а ўсе апладзіравалі стоячы, не даючы артыстам пайсці са сцэны.

Больш за іншыя нас уразіла кульмінацыйная сцэна сустрэчы Алеся Загорскага з Кастусём Каліноўскім і наогул гэтыя вобразы – прыклады адданага служэння сваёй Радзіме, таму пасля прагляду мы прабраліся да грымёркі і падзякавалі акцёрам за іх творчасці і падаравалі кветкі Мікалаю Стоньку, выканаўцу ролі Кастуся Каліноўскага.

Упэўнены, што спектакль “Каласы пад сярпом тваім” варты і Вашай увагі.

 

Вольга Зуева, вучаніца 11 “А” класа

Все новости