contrast version
Урок сорак восьмы Напісанне прыслоўяў праз злучок і асобна

Уводзіны. Напісанне прыслоўяў праз злучок мае вы-значаныя нормы і характарызуецца пэўнай стабільнасцю. Аднак у маўленчай практыцы сустракаем нямала памыл-ковых выпадкаў, калі адно і тое ж прыслоўе пішацца па-рознаму.

На-гара. Асабліва ў гэтым плане вылучаецца слова на-гара, якое прыйшло ў мову з прафесійнай лексі-кі шахцёраў. На-гара значыць 'наверх, на паверхню зям-лі': шахцёры падвозілі ваганеткі з рудой, перакульвалі ў бункер, а з бункера руда каўшамі выграбалася наверх, на-гара. У пераносным значэнні "выдаваць на-гара" — вырабляць, ствараць, прапаноўваць нешта хутка і ў вялі-кіх колькасцях.

Читать далее

Урок сорак шосты  Правапіс складаных лічэбнікаў

Уводзіны. Наша жыццё цяжка ўявіць без лічбаў. Без элементарных падлікаў мы не змаглі б набыць рэч, хутка прымераць па сабе кашулю ці капялюш, вызначыць рэй-тынг спевака ці палітыка, пабудаваць дом, устанавіць ад-легласць гарадоў і краін. Шмат чаго яшчэ не змаглі б ра-біць, калі б не было лічбаў. Мы вельмі прызвычаіліся да іх. Аднак яны існавалі не заўсёды. Далёкі наш продак мог на вока "вымераць" статак, аднак не мог назваць канкрэт-ную колькасць жывёл. Паступова людзі сталі усведам-ляць лічбу незалежна ад прадметаў і асоб, якія маглі пад-вяргацца ліку: проста лічба 5 або 7. У сувязі з гэтым у нас з'явілася паняцце "лік". 3 цягам часу была вынайдзена матэматыка — навука, якая гістарычна засноўваецца на рашэнні задач пра колькасныя суадносіны і прасторавыя формы рэальнага свету. У яе аснове ляжыць аперыраван-не лікам і лічбамі.

Читать далее

Урок сорак трэці   Напісанне праз злучок складаных назоўнікаў

Уводзіны. Брат-і-сястра. У маўленні нярэдка ўзні-каюць сітуацыі, калі словы, якія функцыянуюць самастой-на і маюць канкрэтныя значэнні, могуць аб'ядноўвацца ў найменне аднаго прадмета. Ёсць даволі рамантычныя назвы раслін, напрыклад брат-і-сястра, што па-руску пе-радаецца як нван-да-марья. Часам гэтую кветку называ-юць мар'яннік дубраўны, братаўка, ці браткі. Назвы, як правіла, маюць цікавую этымалогію. Ва ўсходнеславян-скім фальклоры даволі распаўсюджаны баладны сюжэт пра разлучаныху дзяцінстве брата і сястру, якія ў юнацкім узросце сустрэліся і пакахалі адно аднаго. Аднак, даве-даўшыся пра кроўнае сваяцтва, яны не знайшлі магчы-мым быць разам. У адной з купальскіх балад чытаем:

Читать далее

Еще статьи...

Детям и родителям