contrast version
Урок саракавы Агульныя правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна

Уводзіны. Сучаснае пісьмо, у якім словы аддзяля-юцца адно ад аднаго, — вялікае культурнае і навуковае дасягненне. Да XVI ст. нам не было вядома асобнае напі-санне, а ў рукапісах амаль да XVIII ст. словы пісаліся ра-зам, адно за адным, без прамежкаў. Старажытныя тэксты чляніліся на больш буйныя сэнсавыя адрэзкі, паміж якімі маглі ставіцца крыжык, кропка, розныя камбінацыі кропак і інш. Калі ж мы сталі аддзяляць словы, актуалізавалася пытанне пра іх напісанне: асобна, разам ці праз злучок. Заўважым, што правілы даволі складаныя і маюць шмат выключэнняў.

"Цяжкае" прыслоўе. Асабліва вылучаецца арфаг-рафічнай "цяжкасцю" прыслоўе — часціна мовы, вакол якой на працягу трох стагоддзяў ідуць дыскусіі. Прычына спрэчак у тым, што прыслоўі ўтвараюцца ад слоў іншых часцін мовы (назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, дзея-словаў) і вельмі падобныя да іх. Часам пры пераходзе слова з якой-небудзь часціны мовы ў прыслоўе яно цал-кам захоўвае сваё напісанне, напрыкладдобра, прыгожа, весела. Але бывае і так, што ўтворанае прыслоўе мяняе свой графічны выгляд у параўнанні з зыходным словам ці спалучэннем слоў: пішацца разам (насустрач) або праз злучок (па-твойму). Менавіта гэтым выкліканы цяжкасці пры выбары правільнага варыянта напісання прыслоўяў.

Разам, праз злучок і асобна. Агульныя правілы напі-сання разам, праз злучок і асобна падпарадкуюцца хутчэй не пэўнай заканамернасці, а традыцыі. Як пісаць два сло-вы? I што лічыць словам? На апошняе пытанне адназначна-га адказу няма. Напрыклад, калі ў склад слова (так званае фанетычнае слова — з адным асноўным націскам) уклю-чаць прыназоўнікі тыпу без рэчы, то іх трэба падпарадка-ваць агульнаму правілу пераходу е ў я ў першым складзе перад націскам. Дарэчы, такі пераход назіраўся да рэ-формы 1933 г. Аднак і прыназоўнік, і часціца, і злучнік — гэта асобныя словы, якія абслугоўваюць (нездарма іх на-зываюць службовымі) самастойныя часціны мовы.

Медыя- і аўдыя-. Правапіс павінен рэгламентаваць, так бы мовіць, ступень набліжанасці ці "з'яднанасці" службовых і іншых часцін мовы адно з адным. Паказаль-нымі ў гэтым плане з'яўляюцца запазычанні, якія набылі распаўсюджанне з прычыны маўленчага попыту на іх. На-прыклад, слова медыя (з англ. мебіа — сродкі масавай інфармацыі) можа губляць сваю лексічную самастой-насць і ператварацца ў прэфіксоід — частку слова, якая займае прамежкавае становішча паміж прыстаўкай і са-мастойным словам. Гэта можа значна паўплываць на перспектыву напісання. Нядаўна першая частка склада-нага слова медыя- пісалася праз злучок. Напрыклад, медыя-тэкст, медыя-падзея, медыя-кантэкст у кнізе ра-сійскай даследчыцы С. Смятанінай (Сметанмна, С. Н Медма-текст в смстеме культуры. Дмнаммческне процессы в языке п стмле журналнстмкм конца XX в. : на-уч. нзданне. — СПб., 2002. — 383 с). Губляючы сама­стойнасць значэння, запазычанае медыя становіцца час-ткай складанага слова і прырошчвае словаўтваральнае значэнне 'які адносіцца да сродкаў масавай інфармацыі'. Сёння арфаграфічна карэктным будзе напісанне: медыя-падзея, медыятэкст, медыябізнес, медыяіндустрыя, ме-дыярэсурсы, медыярынак, медыясуполка, медыяхол-дынг, медыяносьбіт і інш.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" звернута асаблівая ўвага на напісанні тако-га кшталту. Адзначаецца, што разам пішуцца:

■ складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прад-маг, райкам, газпрам, журфак, прадмагаўскі, газпра-мавец і інш.;

■ складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, астра- аўдыя-, аўта-, аэра- бія-, варыя-, вела- відэа- гама-, геа-, грам-, заа- кіна-, макра- медыя-, мота-, неа- палеа- радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фота-, электра- і інш.: авіябілет, агра-хімія, аўтабізнес, аўдыявізуальны, аэрафотаздымка, біяабарона, варыяфільм, веласпорт, відэафільм, геа-палітычны, гамагенны, грамзапіс, заапарк, кінастуж-ка, макрадэфармацыя, медыятэкст, мотабол, неалі-тычны, палеаантраполаг, радыёхваля, спартбаза, стэрэакіно, танцклас, тэлебачанне і інш.

Увага! Звернем увагу на слова аўдыявізуальны, якое ў слоўніках мінулага стагоддзя падавалася праз ё: аўдыё-візуальны (Русско-белорусскмй словарь : в 3 т. / АН Бела-русм, Мн-т языкознанмя мм. Я. Коласа. — 7-е мзд. — Мннск : БелЭн, 1998. Т. 1. — С. 65). Такое напісанне не ўкладвалася ў межы існуючых норм: парушалася акцэнта-лагічная норма (ё' павінна было быць націскным, хаця на-ціск падаў на перадапошні склад). Адбылося неправа-мернае пашырэнне формы аўдыё- на манер выключэння радыё, пра якое ўжо распавядалася.

Разам таксама пішуцца:

■ словы з пачатковай часткай лоў- (паў). поўнач, поў-дзень, паўгодцзе, паўлітра, паўсвету, паўлыжкі, паўста, паўсотня, паўчвэрткі, паўчвэртка, паўчвэрці, паўлімона, паўяблыка, паўтары, паўтара, паўсукно, паўпаліто, паўаршына і інш. Калі скарочаная ці падобная да пры-стаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі;

■ словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачат-ковымі часткамі: а-, анты-. арта-, архі- гіпер-, дыс-, дэз-, звыш- інтэр-, інфра-, квазі- контр-, мета-, між-, мілі-, пан паст-, псеўда-, сін-, супер-, транс-, ультра-, экс-, экстра- і інш.: алагізм, анты-гуманны, архіважны, гіперправоднасць, дыстрафія, дэзактывацыя, звышгукавы, інтэрнацыянальны, інт-распектыўны, інфрачырвоны, квазізоркавы, контр-агент (выключэнне: контр-адмірал), метатэза, міжра-ённы, міліметр, пангерманскі, пастфактум, пастпазі-цыя, псеўданародны, сінгармонія, супермаркет, трансатлантычны, ультрамодны, экстэрытарыяльны, экстраардынарны і інш.;

■ складаныя словы, першай часткай якіх з'яўляюцца лі-чэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, двухрогі, двухногі, двуххвостка, двухрадкоўе, трыццацідвухгадовы, двухтысячны, ся-місотпяцідзесяцігоддзе, чатырохразовы, аднагодкі, адзінакроўны, дванаццаціпавярховы, дзесяціпрацэн-тны, а таксамадвукоссе, двукроп'е.

 

Детям и родителям