contrast version
Урок пяцідзясяты Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў

Уводзіны. Маўленне чалавека даволі шматграннае. Ім раскрываецца навакольны свет, перадаецца душэўны стан, эмацыянальныя і валявыя рэакцыі на рэчаіснасць. Аднак гэта адбываецца не толькі пры дапамозе паўназ-начных слоў, якія маюць канкрэтнае значэнне і замацава-ную ў сказе сінтаксічную функцыю. Існуе лексічная група, якая належыць да эмацыянальнай сферы мовы, не вало-дае самастойнымі значэннямі і ўжываецца па-за сувязямі з іншымі словамі. Маюцца на ўвазе выклічнікі. Пры іх да-памозе мы можам перадаць радасць і боль, здзіўленне і пагарду, грэбаванне, кпіны, здзек, агіду, прыкрасць, да-кор, ганьбу, пагрозу, пратэст, асуджэнне, раздражненне, спалох, засмучэнне, разгубленасць, незадаволенасць, недавер, выклік, збянтэжанасць, спачуванне, абурэнне, гора, смутак, маркоту, журбу, клопат, захапленне, тры-умфаванне і інш.

Выклічнікі і гама пачуццяў. Выклічнікамі выразна перадаецца ўнутраны стан чалавека: ай-ай-ай, божа ба-рані, брава, бррр, вось табе на, вось так, гм, гасподзь з табой, ды ну, далібог, яшчэ чаго, як не так, на табе, ну і НУ< нуўжо, аднак, вох, цьфу, ф-фе, фі, фрр, фу, х-хе, хо, каб цябе, зараз!, эх, хм, цыц, гэй і да т. п. Адчуваеце, ко-лькі эмоцый, энергіі хаваецца ў гэтых зусім простых спа-лучэннях гукаў! Дадаць да іх яшчэ адмысловую інтана-цыю — і можна адчуць усю гаму пачуццяў, уласцівых ча-лавеку.

Гукаперайманні. Да выклічнікаў прымыкаюць гука-перайманні, якія ўяўляюць сабой умоўныя гучанні, што суправаджаюць дзеянні чалавека, жывёлы або прадме-та: кхе-кхе, уга-ўга, ку-ку, бац, бум, лясь, хрусь, іго-го, карр-карр, кудах-тах-тах, мяў, му-у, фррк (фырк), бух, крох, дзын-дзын, ёк, крап-крап, тра-та-та, трах-тах-тах, шчоўк.

Каманды і заклікі. Выклічнікі могуць выражаць звер-нутыя да людзей ці жывёл каманды і заклікі. Значная іх частка запазычана з іншых моў і належыць прафесійнаму маўленню ваенных, паляўнічых, маракоў, будаўнікоў, дрэсіроўшчыкаў: фу, фас, анкор, апорт, ар'ер, куш, піль, туба, шэрш, майна, віра, палундра. Існуюць словы-заклі-кі на дапамогу (каравул), да водгуку (агу, ало, гэй), што патрабуюць цішыні, згоды (тш, тсс, ш-ш, чш, цур), пабу-джаюць да ажыццяўлення ці спынення якіх-небудзь дзе-янняў: гайда, ату, кінь, псік, узялі, валяй, ну ж (ды нуж), акыш, марш, на, но, ну, тпрру, улю-лю, усь, цыц, шабаш.

Асцярожна: Ваў! Пастаянна ўзнікаюць і новыя вы-клічнікі, навеяныя модай захапляцца запазычаннямі. На-прыклад, англ. '\Л/о\л/!" — "Ваў!" і "Уез!" — "Так!", часам "Ок!" — "Акей!". Першы выклічнік даволі распаўсюджаны ў падлеткавым асяроддзі. Існуе нават песня "\Л/о\л/!". Яна выконваецца заснаванай Мэрылінам Мэнсанам рок-гру-пай, вядомай сваім задзірлівым іміджам і скандальнымі тэкстамі песень, у якіх нямала абсцэннай (нецэнзурнай) лексікі.

Адметнае месца. Выклічнікі займаюць у беларускім правапісе асобнае месца. Калі яны з'яўляюцца простымі, то іх напісанне не выклікае цяжкасцей. Іншая справа — складаныя формы. Новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" вызначана, што складаныя вы-клічнікі, падзыўныя і гукапераймальныя словы пішуцца праз злучок: о-го-го, вой-вой-вой, о-ё-ёй, а-я-яй, дзю-дзю-дзю, дзын-дзын-дзын, ку-ку, трах-тарарах, уга-ўга і інш.

Асаблівай увагі таксама патрабуюць састаўныя злуч-нікі. Яны пішуцца асобна: таму што, такшто, хіба што, як толькі, як быццам, перш чым, гэта значыць, то так. Гэта датычыць і словазлучэнняў, якія ўжываюцца ў функцыі па-бочных слоў: можа быць, так бы мовіць, такім чынам і інш.

У новай рэдакцыі вызначаны нормы напісання разам, праз злучок і асобна іншых часцін мовы — самастойных і службовых.

Праз злучок пішуцца:

• складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, з-над, з-паміж, з-па-над, па-за, па-над,

• словы з прыстаўкай абы-, постфіксамі -небудзь, -колечы (кольвечы, -кольвек), часціцай то: абы-хто, абы-што, абы-дзе, абы-адкуль, хто-небудзь, дзе-небудзь, куды-небудзь, як-колечы (кольвечы), ён-то, сказаць-то сказаў.

Увага! Займеннікі абы-хто і абы-што пры спалучэн-ні з прыназоўнікамі пішуцца асобна: абыўкаго, абыда ка-го, абы з чым.

Займеннік абы-які пры спалучэнні з прыназоўнікамі перадаецца або трыма словамі (абы з якімі), або двума абы-якімі).

Словы, вытворныя ад прыслоўя абы-як, з прэфіксам абы- пішуцца разам: абыякавы, абыякава, абыякавасць, абыякаваты і інш.

Часціца такі пішацца праз злучок у словах тыпу ўсё-такі, так-такі, а таксама ў тых выпадках, калі яна стаіць па-сля дзеяслова: прыйшоў-такі сам. Ва ўсіх астатніх выпад-ках часціца такі пішацца асобна: Ён такі надумаўся прыйсці. Ён усё ж такідумае прыехаць.

Пішуцца асобна часціцы бы (б), жа (ж): прый-шоў бы, прыйшла б, казаў жа, чаму ж, хто ж бы, як жа ж, а таксама што ў такіх спалучэннях, як пакуль што, амаль што, толькі што, сама што, хіба што і інш.

 

Детям и родителям