contrast version
Урок пятнаццаты Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных  Уводзіны.

У беларускай мове некаторыя гукі могуць падаўжацца (вяселле, насенне, падарожжа), а літары на стыку марфем падвойвацца (гадзіннік, ссекчы). Першы працэс вызначаецца як фанетычны, другі — як марфала-гічны.

Як было ў "Правілах" (1959). У "Правілах" (1959) падаўжэнне і падваенне не адрознівалася і падавалася ў адным параграфе "Падоўжаныя зычныя", што прыво-дзіла да змешвання розных моўных з'яў. Услед за гэтым у некаторых падручніках сталі выдзяляць падаўжэнне марфалагічнае і фанетычнае. Та"ое меркаванне грунта-валася, відаць, на простым супадзенні зычных літар у словах тыпу каменны і насенне, бязэубы і палоззе. Ад-нак прыведзеныя словы нават пры павярхоўным раз-глядзе значна розняцца: у першым выпадку назіраем стык марфем — кораня і суфікса (камен + н + ы), пры-стаўкі і кораня (бяз + зуб + ы), у другім — падоўжаныя зычныя, якія на пісьме абазначаюцца падвоеным напі-саннем (збожжа, застрэшша, заданне) ці трыграфічна (стагоддзе, моладдзю).

3 гісторыі. Як бачым, у фанетычнай сістэме роднай мовы зычныя могуць адрознівацца паводле даўжыні. Падоўжаныя (доўгія) зычныя ўтварыліся ў выніку змянен-ня некаторых гукавых спалучэнняў па схеме: мяккі зыч-ны + ь (рэдукаваны галосны) + \. На сёння гэта наглядаем у назоўніках ніякага, жаночага і мужчынскага роду: зелле, ралля, суддзя; у творным склоне назоўнікаў жаночага ро-ду: соллю; некаторых прыслоўях: увушшу. Заўважым, што падоўжыліся мяккія зычныя.

Шыпячыя [ж], [ш] і [ч] у агульнаславянскай і ўсход-неславянскай мовах былі толькі мяккімі і не мелі адпавед-ных парных па цвёрдасці. Прыблізна ў канцы XVI ст. усе шыпячыя, у тым ліку дж, зацвярдзелі. Зацвярдзенню падпарадкаваліся таксама падоўжаныя шыпячыя. У бе-ларускай мове зацвярдзела і спалучэнне шч. Вось ад-куль натуральная рыса беларусаў, якая вылучае іх з рус­камоўнага асяроддзя, — цвёрдае [ч], [шч]. У рускай жа мове зацвярдзенне шыпячых адбылося непаслядоўна: [ноч'], [ч'нстый]; але: [нЛжы] (ножм), [рош] (рожь) і інш.

Ці павялічваюць падоўжаныя гукі беларускі алфавіт? Да падоўжаных адносяцца гукі [ж], [з'], [дз'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ч], [ш]. Часам іх уносяць у лік алфаві-та, павялічваючы адпаведна колькасць беларускіх зыч-ных. Падаўжэнне адбываецца ў інтэрвакальным стано-вішчы (паміж галоснымі). Параўнаем: рус. веселье [э + л + (ь) + \ + э] і бел. вяселле [э + л + л + э] = [э + л'л' + э]. Навідавоку дзеянне тэорыі маўленчых намаганняў: пе-радача гукавых спалучэнняў у рускай мове адбываецца пры дапамозе Ш, а ў беларускай — пры дапамозе поўна-га прыпадабнення гукаў, сцяжэння ў адзін. Такое пад-аўжэнне зычных уласціва і ўкраінскай мове.

Новая рэдакцыя "Правіл" (2008). У новай рэдак-цыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" пера-дача на пісьме падаўжэння і падваення рэгламентавана, што падаецца ў § 17 "Падоўжаныя і падвоеныя зычныя". У ім гаворыцца, што на пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазна-чаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (па-доўжанаедз на пісьме перадаецца якддз): замужжа, За-лужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, раз-водцзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыц-цё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнац-цаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ла-мачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу. Да іх таксама адносяцца словы, якія ў пачатковай форме не маюць падаўжэння: боязь — бояззю, дробязь — дробяз-зю, повязь — повяззю, вось — воссю, рысь — рыссю, Бе-ларусь — Беларуссю, памяць — памяццю.

Запазычаныя словы. Запазычаныя словы, якія заўсёды прыцягваюць да сябе асаблівую ўвагу, сталі падлягаць даволі простаму правілу яшчэ з "Правіл" (1959): у запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імё-нах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калек-цыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт, ілювій, ілюзія, іманентны, імпрэсія, банэр, плотэр, джобер, джогінг; Ала, Васа, Генадзь, Сава, Іна, Рыма, Міра, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца. Але ёсць невялікая група слоў, якія па традыцыі пішуцца з дзвюма аднолькавымі літарамі: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, мецца-сапрана, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш.

Пра ўласныя імёны. У параўнанні з "Правіламі" (1959) у пералік такіх слоў унесены імёны ўласныя Жанна і Сюзанна. Адна літара замест двайной пішацца ў памян-шальных і фамільярных формах асабовых імёнаў з суфік-сам -к (а). Жанна — Жанка, Ганна — Ганка, Сюзанна — Сюзанка. У ласкальных формах імёнаў на -ачка падво-енае напісанне захоўваецца: Жанначка, Ганначка, Сю-занначка. У рускай мове існуе форма Анечка, якая ўтва-рылася ад формы Аня, а не Анна. Часам русізм Анечка пранікае і ў беларускую мову.

Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юль-яна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі\ інш.

Літары на стыку марфем і частак складаных слоў. Калі ж у словах, у тым ліку ў запазычаных, на стыку марфем апынаюцца аднолькавыя літары, то яны захоўва-юцца: іррацыянальны, сюррэалізм, рассыпаць, транссу-дат, аббіць, аддаць, раззлаваць, ззелян^ць, ссячы; мяк-кі, гадзіннік, дрэнны і г. д. Тое ж датычыць і частак скла-даных слоў: бэккрос, бургграф, вакуумметрыя, омметр, паккамера, шматтамовы; паліттэхнолаг.

Звернем увагу, што прыстаўкі на -д перад коранем, які пачынаецца здз-, пішуцца нязменна: аддзел, аддзя-чыць, паддзець, Наддзвінне.

(Працяг будзе)

(Працяг. Пачатаку№ 11, 12/2009, 1, 2/2010)

Детям и родителям