contrast version
Урок трыццаць сёмы Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях

"Дзяржава, як ніхто іншы, адчувае сваю адказнасць за развіццё беларускай мовы і з'яўляецца гарантам заха-вання цэласнасці і адзінства яе сучасных літаратурных норм. Лепшым пацвярджэннем рэальнага клопату пра яе развіццё стала прыняццё Закона "Аб Правілах беларус-кай арфаграфіі і пунктуацыі", які ўступіць у дзеянне з першага верасня 2010 г. Урадам зацверджаны план ме-рапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы вы-карыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства, рас-працаваны з улікам прапаноў дзяржаўных структур, няў-радавых арганізацый, вучоных і дзеячаў культуры. Уяго рэалізацыі могуць прыняць удзел усе, каго не на словах, а на справе турбуе лёс роднай мовы".

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка

Традыцыі і сучаснасць. Напісанне найменняў па-сад заўсёды вылучалася сваёй асаблівасцю, нават пэў-най амбіцыйнасцю. Напрыклад, у царскія часы карана-ваныя асобы мелі даволі вялікі "найменны шлейф", у якім што ні слова — то вялікая літара. Так, поўны тытул апошняга імператара Расіі меў наступны выгляд: "Бо-жмею поспешествуюідею ммлостмю Нмколай Вторый, Ммператор м Самодержец Всеросснйскнй, Московскнй, Кмевскі/ій, Владммпрскмй, Новгородсшй; Царь Казан-скнй, Царь Астраханскмй, Царь Польскмй, Царь Спбмр-скнй, Царь Херсонеса Таврнческого, Царь Грузннскмй; Государь Псковскмй н Велнкмй Князь Смоленскмй, Піл-товскнй, Волынскмй, Подольскнй н Фмнляндскмй; Князь Эстляндскмй, Лмфляндскмй, Курляндскмй м Семнгаль-скмй, Самогнтскнй, Белостокскнй, Корельскнй, Твер-скнй, Югорскпй, Пермскмй, Вятскнй, Болгарскмй н мных; Государь м Велмкнй Князь Новагорода ннзовскня землй, Черні/іговскмй, Рязанскмй, Полотскмй, Ростов-сккій, Ярославскмй, Белозерскнй, Удорскмй, Обдорскмй, Кондмйскмй, Внтебскмй, Мстнславскмй всея северныя страны Повелмтель; м Государь Мверскмя, Карталннскня м Кабардмнскмя землй областн Арменскмя; Черкас-скнх п Горскнх Князей н нных Наследный Государь м 06-ладатель, Государь Туркестанскнй; Наследнмк Норвеж-скмй, Герцог Шлезвмг-Голштейнскмй, Стормарнскмй, Дмтмарсенскнй м Ольденбургскмй н прочая, п прочая, м прочая".

Сучасны тытул англійскай каралевы выглядае так: Яе Найвысачэйшая Вялікасць Лізавета Другая, Божай мілас-цю Каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паў-ночнай Ірландыі і іншых яе Царстваў і Тэрыторый, Кіраўнік Садружнасці, Заступніца Веры, Самадзержыца Ордэнаў Рыцарства. Сёння такое напісанне дапускаецца ў выпад-ку афіцыйнага тытулавання асобы.

Як бачым, традыцыя грувасткага наймення каралеў-скіх, царскіх і іншых тытулаў даволі моцная. Яна бярэ па-чатак з далёкай даўніны. Сучасныя абазначэнні больш дэмакратычныя і выконваюць функцыю не ўзвелі-чальную, а найменную.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" з'явіліся прадпісанні, якія датычаць сучас-ных афіцыйных назваў асоб па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах. Такім чынам, з вялікай літары пішуцца: ■    словы або спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца афіцый-

нымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэ­лігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Стар-шыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Уз-броенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Кароль Іарданіі, Каралева Аб'яднанага Каралеўства Вялі-кабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Да-лай-Лама. У неафіцыйным ужыванні словы прэзі-дэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; ш словы або спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспуб-лікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Ге-рой Беларусі, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыяліс-тычнай Працы, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна. Будзем на Вы. "Правілы" (2008) прадпісваюць у афі-цыйных пасланнях, лістах займеннік Вы як форму ветліва-га звароту да адной асобы пісаць з вялікай літары.

3 гісторыі. Ужыванне звароту Вы да высокай асобы ў славянскай традыцыі ўзнікае ў XI ст. пад уплывам візан-тыйскай маўленчай традыцыі. Ветлівы зварот Вы распаў-сюджваецца ў Пятроўскую эпоху і асабліва пасля яе, што звязваецца з уплывам заходнееўрапейскага маўленчага этыкету, у прыватнасці нямецкага і французскага. У 1722 г. Пётр I увёў "Табель аб рангах", паводле якога да ўсіх вышэйшых па рангу асоб належала звяртацца на Вы. За парушэнне правіла накладаўся штраф у памеры двух-месячнага жалавання, прычым штраф можна было атры-маць, як за тыканне да асобы вышэйшага рангу, так і за выканне да асобы ніжэйшага рангу.

У 50-х гг. XIXст. у рускіх гімназіях па рэформе М. Піра-гова разам з адменай лупцоўкі ўводзіўся зварот на Вы, нягледзячы на ўзрост суразмоўцаў. Тады ж зніклі з ужы-вання і свіное рыла, і аслінае вуха. У XIX ст. ветлівы зварот на Вы стаў нарматыўным.

У новай рэдакцыі засталося без змен правіла аб на-пісанні з вялікай літары ў высокім стылістычным ужыванні такіх агульных назваў, як Радзіма, Айчына, Бацькаўшчы-на, Чалавек, Маці, Настаўнік, Майстар і інш. Высокае сты-лістычнае выкарыстанне слова па сутнасці залежыць ад волі аўтара: вялікая літара пішацца, калі аўтар ставіць пе-рад сабой адпаведную стылістычную задачу — выдзеліць тое ці іншае слова ў высокім значэнні. Аднак гэта павінна пацвярджацца кантэкстам, ідэйнай, эстэтычнай накірава-насцю выказвання. 3 вялікай літары таксама пішуцца спе-цыяльныя назвы бакоўу пагадненнях, кантрактах, дагаво-рах і іншых дакументах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца.

 

Детям и родителям