contrast version
Урок другі  Правапіс літары  ё

Пакутлівая літара. Літара "ё" ў беларускай мове мае вызначанае месца ў алфавіце і паслядоўныя правілы напісання. Калі параўнаць выкарыстанне яе ў іншых мовах, то адкрыецца шмат цікавых фактаў. Напрыклад, у рускай мове, з якой "ё" прыйшло ў беларускую азбуку, разнабой у яе напісанні прывёў да некаторых казусаў. Гэтаму віной даволі маруднае і да канца не прынятае ўключэнне ў правапісную

рускамоўную практыку літары "ё". Лічыцца, што яна не зусім прыдатная да скорапісу: пісаць без адрыву пяра ад паперы. Існавалі і тэхнічныя цяжкасці ў дакамп'ютэрным друку.

Традыцыйная неабавязковасць напісання спарадзіла шмат памылковых прачытанняў уласных і агульных імёнаў. Калі б было трывалае правіла, то на сёння мы маглі б мець іншае напісанне і прачытанне вядомых прозвішчаў. Напрыклад, кардынал Рышэльё (рус. Решельё, фр. Rісhеllеіі), філосаф і пісьменнік Мантэскьё (рус. Монтескьё, фр. Моntеskіеii), фізік Ронтген (рус. Рёнтген, нем.  Rоntgеn), мікрабіёлаг і хімік Луі Пастора (рус. Пастёр, фр. Разіеыг), мастак і філосаф М. Рорыха (рус. Н. Рё-рнх, у перакладзе са старажытнаскандынаўскай: славай (По) багаты (Яісп), англійскі палітык Чорчыль (рус. Чёр-чнлль, англ. Спіігспііі), аўстрыйскі фізік Шродынгер (рус. Шрёдннгер, нем. Зспгосііпдег) і інш. Часам неадназначнасць прыводзіць да таго, што літару "ё" выкарыстоўва-юць у словах, у якіх яе не павінна быць: афёра замест афера, грэнадзёр замест грэнадзер, у рускай мове — бытиё замест бытие, опёка замест опека. Такая сітуацыя не маг-ла не раздражняць розных людзей у розныя часы. Вядома, што да ўпарадкавання напісання літары "ё" прыклаў руку I. В. Сталін, і да канца яго жыцця пазначэнне ё больш-менш вытрымлівалася.

24 снежня 1942 г. загадам народнага камісара асветы ўведзена абавязковае выкарыстанне літары "ё". Ужо ў наш час, 3 мая 2007 г, выйшла пастанова Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі, якая прадпісвае абавяз-кова выкарыстоўваць літару "ё" ў імёнах уласных. Можна было б не праводзіць аналогіі з рускім правапісам, каб не адна акалічнасць. Шматлікія імёны ўласныя засвойва-юцца намі ва ўмовах білінгвізму. Гэта, хочаш не хочаш, накладае пэўны адбітак на напісанне і беларускіх слоў. Відавочна толькі адно: у адрозненне ад рускай у беларускай мове "ё" заўсёды пазначаецца. I калі рускія настаўнікі пазначэнне "ё" ў не акрэсленых правіламі 1956 г. выпадках не лічаць за памылку, то для нашых вучняў будзе лічыцца памылкай, калі яны не пазначацьё.

Чаму рускія так абыякава ставяцца да лёсу гэтай пакутлівай літары? Адказ можна знайсці, калі ўзгадаць, што распаўсюджанню літары "ё" яшчэ ў XVIII—XIX ст. перашкаджала стаўленне да "ёкаючага" вымаўлення як да мяшчанскага, маўлення "подлай чэрні", тады як "цар-коўнае", "екаючае" вымаўленне лічылася культурным, прыстойным і інтэлігентным. Гэта становіцца зразумелым, калі ўзгадаць пра дамінуючую кніжна-пісьмовую традыцыю фарміравання рускай літаратурнай мовы. Нават у нашы дні яна ў своеасаблівым выгнанні: у гэтым пераканаемся, калі глянем на камп'ютэрную клавіятуру . Па сёння існуе думка пра нікчэмнасць у рускай азбуцы гэтай літары.

Помнік літары "ё". Аднак гісторыя ўзнікнення самой літары даволі цікавая, і нездарма 4 верасня 2005 г. у гонар 160-годдзя ўстаноўкі манумента Мікалаю Карамзіну адбылося адкрыццё помніка літары "ё". Дарэчы, 29 ліста-пада з'яўляецца Днём літары "ё".

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" напісанне літары "ё" амаль не памянялася: лі-тара "ё" пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы. Заўважым, што ў адрозненне ад правіла напісан-ня о апушчана слова "толькі": літара о пішацца толькі пад націскам. Параўнаем запіс 1959 г.: літары "о", "ё" пішуцца, як правіла, толькі пад націскам. Бачым, што сэнсавая на-грузка прыпадае на пабочнае словазлучэнне як правіла, што, аднак, не зусім суадносіцца са значэннем слова толькі. Можам меркаваць: такім чынам распрацоўшчыкі хацелі знайсці выйсце з даволі пікантнай сітуацыі, калі значэнне часціцы толькі ў сэнсе 'абмежавальнае выдзя-ленне з мноства', 'выключна' не зусім спалучаецца з як правіла. У новай рэдакцыі правапіс літар "о" і "ё" размерка-ваны па розных пунктах. У напісанні літары о ў простых словах выключэнне ліквідавана, а пры напісанні літары ё яно захоўваецца: літара ё' пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёг-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне. Пра-цягнем гэты невялікі пералік: ёдзісты, ёдзінол, ёданат, ёдны, ёдаформ, ёда-(дэфіцыт, прафілактыка і \нш.), ёда-ваны, ёдаформны, калію ёдыд, ёдапірон, ёдызм, ёдыпамід, ётраваць, ётаваны.

Радыё- і радые-/я-. У новай рэдакцыі "Правіл бе-ларускай арфаграфіі і пунктуацыі" размяжоўваецца напісанне першых частак радыё- (з лац. гадіо — выпра-меньваю, выпускаю промні; гасііцз — прамень) і радые-/я-(з лац. Яабіцт — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы). Літара ё" пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-. радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна. Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я. радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.

Бачым, што частка складанага слова радые-/я- па-ходзіць ад слова радый, якое скланяецца і ў якім е, я вы-конваюць функцыю злучальных галосных. У рускай мове гэтыя часткі ў напісанні супадаюць: РАДІАО... 1. Началь-ная часть сложных слов, вносяшдя значенне сл.: радно (раднофнзнка, раднопомехн, раднорубка, радно-ннструктор, раднозавод, радноннформацня, радноком-ментарнй н т. п.;; РАДІАО... 2. Начальная часть сложных слов, вносяшдя значеннесл.: радноактнвный(раднонзо-топ, раднойод, раднолюмннесценцня, радноселекцня, раднофосфор, раднофотографня, раднохнмнческнй н т. п.). Такім чынам, старое правіла не памянялася, а толькі было ўдакладнена.

Слоўнік. 3 часткай радыё- трэба пісаць: радыё-абслугоўванне, радыёабсталяванне, радыёакустычны, радыёальтыметр, радыёаматар, радыёапарат, радыё-аператар, радыёастраном, радыёаўтограф, радыёаэранавігацыйны, радыёбачанне, радыёбуй, радыёветра-мер, радыёвышка, радыёвышынямер, радыёвяшчанне, радыёгазета, радыёгалактыка, радыёганіёметр, радыёгідраакустычны, радыёгідралогія, радыёголас, радыё-дальнамер, радыёдзень, радыёдом, радыёдраматургія, радыёдыверсія, радыёдыктар, радыёдыяпазон, радыё-дэталь, радыёдэфектаскапія, радыёжурналіст, радыёза-вод, радыёзорка, радыёімпульс, радыёінжынер, радыё-інтэрв'ю, радыёкамбайн, радыёкампазіцыя, радыёкам-панія, радыёкампаратар, радыёканал, радыёкантакт, радыёкантроль, радыёканцэрт, радыёкарпарацыя, радыёкаскад, радыёкіраванне, радыёкомпас, радыёкур-сы, радыёлакатар, радыёлакацыйны, радыёлінія, радыё-лот, радыёлямпа, радыёмайстэрня, радыёмантаж, ра-дыёманцёр, радыёмаскіроўка, радыёмачта, радыёмаяк, радыёметэаралагічны, радыёметэарограф, радыёме-тэацэнтр, радыёнавігатар, радыёнавушнікі, радыёнавя-дзенне, радыёназіранні, радыёнарыс, радыёпаглыналь-ны, радыёпалярыметр, радыёпастаноўка, радыёпеленг, радыёперасоўка, радыёперашкоды, радыёп'еса, радыё-пілот, радыёпілюля, радыёпірат, радыёплакат, радыёпо-шук, радыёправадны, радыёпрагноз, радыёпражэктар, радыёпразрысты, радыёпрамысловасць, радыёпрапа-ганда, радыёпратэктар, радыёпрыбор, радыёпрыём, ра-дыёпубліцыст, радыёпульсар, радыёразведка, радыё-рубка, радыёрупар, радыёрэле, радыёрэпартаж, радыё-рэпрадуктар, радыёрэха, радыёсветлавы, радыёсеанс, радыёсекстант, радыёсетка, радыёсігнал, радыёсістэ-ма, радыёслужба, радыёслухач, радыёспектраскапія, радыёспецыяліст, радыёспартсмен, радыёспорт, ра-дыёстудыя, радыёсувязь, радыёсхема, радыётэатр, радыётэлевізійны, радыётэлескоп, радыётэлефон, ра-дыётэхніка, радыёфанія, радыёфестываль, радыёфік-цыя, радыёчасопіс, радыёшум, радыёэфір і інш.

3 часткай радые-/я- трэба пісаць: радыеадчуваль-насць, радыеактывацыйны, радыеактыўнасць, радыеахоў-ны, радыебіялогія, радыевугляродны, радыегеалагічны, радыеізатопны, радыекарбонны, радыелюмінесцэнцыя, радыелячэнне, радыенукліды, радыерэзістэнтнасць, радыесенсібілізацыя, радыетэрапія, радыеўстойлівасць, радыехімічны, радыехірург, радыеэкалогія; радыягенны, радыяграфія, радыязонд, радыялогія, радыялярыі.

Руска-беларускі слоўнік (1998) рэкамендаваў пісаць: радыёметр, радыёметрыя; радыёграф, радыеграфічны, радыеграфія.

Арфаграфічны разнабой напісання прыведзеных слоў павінен ліквідавацца з увядзеннем Закона "Аб Пра-вілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".

Радыё "пацягнула" за сабой і медыя, і аўдыя? Як паказвае пісьмовая лрактыка, на манер слова радыё стала пісацца яшчэ адно слова — аўдыё. У сучасных слоўніках знаходзім: аўдыёвізуальны і аўдыявізуальны, аўдыёкасета і аўдыякасета. Чаму так адбываецца? Гэтае запазычанае слова павінна засвойвацца паводле агуль-нага правіла, якое грунтуецца на фанетычнай асаблівас-ці нашай мовы: спалучэнне галосных но ў сярэдзіне сло-ва абазначаецца на пісьме літарамі Іё (ыё) пад націскам, не пад націскам ія (ыя) снмбноз — сімбіёз, фнзнолог — фізіёлаг, бнолог — біёлаг, рацнон — рацыён, пнонер — піянер, раднатор — радыятар, пнаннно — піяніна, ста-цнонар — стацыянар і інш.; у пачатку слова пад націскам вымаўляецца і пішацца /о, не пад націскам — іа: іон, іані-зацыя, іарданец і інш.; спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніяльны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыяльны, варыянт, матэрыял, матэ-рыялізм, дыяметр, дыяпазон, дыяфрагма.

Цікавы факт. Адзначым цікавую асаблівасць: словы аўдыя і медыя могуць губляць сваю лексічную самастой-насць і ператварацца ў так званыя прэфіксоіды — часткі слова, якія на сёння нельга лічыць ні прыстаўкамі, ні сама-стойнымі словамі. Гэта паўплывала на іх напісанне.

Часткі складаных слоў медыя-, аўдыя- пішуцца разам. Тое ж назіраем і ў рускім арфаграфічным слоўніку (адказны рэдактар прафесар У. Лапацін). Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Лапаціна ў 2000 г. выдадзены новы звод правіл рускай арфаграфіі і пунктуацыі, які так і не быў прыняты ў Расіі. Прафесар Уладзімір Лапацін ку-рыруе дзейнасць расійскага партала дгатоіа.ш. 3 імем гэтага аўтарытэтнага вучонага звязваецца развіццё су-часнай рускай арфаграфіі.

У новай рэдакцыі "Правіл" зафіксавана: часткі скла-даных слоў аўдыя- і медыя- пішуцца разам: аўдыязала, аўдыяапаратура, аўдыябізнэс, аўдыядыск, аўдыяплэер, аўдыятэкст, аўдыявізуальны, аўдыялогія, аўдыяметрыя, аўдыяальбом, аўдыяматэрыялы, аўдыяпрадукцыя, аў-дыязапіс, медыяпадзея, медыятэкст; медыябаінг, ме-дыябаер, медыябізнэс, медыявайна, медыяіндустрыя, медыямагнат, медыяплан, медыяпланаванне, медыя-рэсурсы, медыярынак, медыяселер, медыясуполка, медыяхолдынг, медыяносьбіт і інш.

№: Існуе невялікі шэраг слоў з пачатковым медые- : медыеваль (малюнак друкаванага шрыфту), медыевіст, медыевістыка, медыевальныя шрыфты.

(Працягбудзе)

(Працяг. Пачатаку№ 11)

 

Детям и родителям