contrast version
Урок трынаццаты Правапіс ў нескладовага і у складовага Помнік літары Ў.

7 верасня 2003 г. у геаграфічным цэнтры Еўропы — горадзе Полацку — быў устаноўлены помніклітарыў(унескладовае, укароткае). Ён зроблены

ў выглядзе стэлы, на гранях якой размешчаны рэль-ефныя выявы літары. Помнік можа служыць сонечным га-дзіннікам. Пры яго адкрыцці, што адбывалася падчас святкавання Дня пісьменнасці, гаварылася пра ўнікаль-насць літары "ў", сцвярджалася, што такой літары няма ў іншых алфавітах свету распавядалася пра непаўторную меладычнасць і мяккасць гука, пазначанага ёй.

Інтэрнэт-прастора поўніцца і супрацьлеглымі мерка-ваннямі, дзе і сёння можна знайсці зводкі пра гэтую падзею. Напрыклад, 3 верасня 2003 г. беларускі карэс-пандэнт Рускай службы "Радыё "Свабода" перадаваў: "...Вскоре после оглашення мдем появнлмсь м ярые про-тмвнмкм увековеченмя одной отдельно взятой буквы. Дм-ректор Ннстмтута языкознанмя Нацпональной академпм наук Белоруссмм академмк Александр Подлужный счнта-ет, что "у краткое" является лмшней в белорусском алфа-вмте. По его словам, данная буква вознмкла в 70-х годах XIX в., когда впервые сталм запмсывать русскмм языком белорусскмй фольклор. Вначале она называлась "у с крат-кой", п только впоследствмн возннкло названме "у краткое". Ученый также отметмл, что употребленме "у краткого", как м любой лмшней буквы, аналогом кото-рой в русском языке является "м краткое", несет массу техннческнх п полнграфмческмх сложностей. Резюммруя свою позпцпю, Подлужный констатнрует: "Открытме в По-лоцке памятннка букве-паразпту является в определен-ной степенм курьезом" (пНрУ/агспіуе.БУоЬосіа.огд/ІІ/сіііу 0903/ІІ.090303-2.азр), Гэтую інфармацыю падхапілі іншыя СМІ, фіксуецца яна і ў Вікіпедыі. Былі і такія думкі: маўляў, перад тым, як паставіць помнік літары, трэба пахаваць яе. Не ўнікаючы ў сутнасць спрэчак, мусім заўважыць, што лі-тара ў у беларускім алфавіце займае выбітное месца. Помнікі, як правіла, перажываюць чалавека...

Лішняя літара? Пра тое, што ў графіцы той ці іншай мовы ёсць "лішнія" літары, даводзіцца чуць нярэдка. Больш за тое, гукі, якія яны пазначаюць, часам называюць паразітарнымі. Да іх ліку, напрыклад, адносяць устаўныя і прыстаўныя. Кідаецца ў вочы адна дэталь: аўтары такіх выказванняў амаль заўсёды не з'яўляюцца натуральнымі носьбітамі той мовы, пра якую гавораць, або грэбуюць ёю. Узгадаем выказванні рускіх пра "простанародную" лі-тару ё" (маўленне "подлай чэрні"), якой таксама на радзі-ме яе "бацькі" Карамзіна пастаўлены помнік.

Літара ў выкарыстоўваецца ў іншы^ алфавітах, на-прыклад у дунганскім, уведзеным у 1953 г., у алфавіце азіяцкіх эскімосаў. Да распаду СССР выкарыстоўвалася ва ўзбекскай азбуцы, да лацінізацыі прымянялася ў асе-цінскіх тэкстах, да 1958 г.— у казахскім алфавіце.

Гук [ў] уласцівы для беларусаў на працягу ўсёй гісто-рыі фарміравання, а затым функцыянавання роднай мо-вы. Іншая справа, што яго пазначэнне літарай было не-паслядоўным або зусім адсутнічала, як гэта назіралася ў старабеларускім пісьменстве.

Паводле энцыклапедыі "Беларуская мова" (1994), лі-тара ў была прапанавана ў 1870 г. рускім філолагам Пят-ром Бяссонавым, які з'яўляўся старшынёй Віленскай археаграфічнай камісіі (1865—1866), быў выдаўцом тво-раў народнай творчасці, напрыклад зборніка "Беларускія песні" (1871). Доўгі час патэхнічных прычынах пісалася як літара у. Больш паслядоўна ў беларускім пісьме выка-рыстоўваецца з 1890-х гг. У лацінскай форме беларуска-га пісьма гук [ў] абазначаўся літарай й, пасля й.

Трэба спыніцца і на пытанні пра так званыя тэхнічныя цяжкасці дакамп'ютарнага друку. Сёння гаварыць пра іх не выпадае, бо сучасныя паліграфічныя магутнасці зусім нетыя, штоўХХст. Няматакой графемы, якой нельгабы-ло б пазначыць і ў электронным варыянце. Дыякрытыч-ныя знакі — розныя над-, пад-, радзей унутрырадковыя знакі, якія прымяняюцца не як самастойныя пазначэнні гукаў, а толькі для іх удакладнення ці змянення, — раней сапраўды стваралі шмат праблем. Найбольш шырока вы-карыстоўваюцца ў мовах, якія маюць лацінскі алфавіт, "перагружаны" гукаадрознівальнымі дыякрытыкамі чэш-ская, славацкая, турэцкая, румынская, польская, літоў-ская, в'етнамская мовы. У розных сістэмах такіх знакаў налічваецца ля пяці дзесяткаў. Дыякрытыкі не зусім пры-датныя да скорапісу; пісаць без адрыву пяра ад паперы, таму і сёння выклікаюць шмат нараканняў.

3 гісторыі. Узнікненне гука [ў] у гісторыі ўсходнесла-вянскіх моў звязваюць з падзеннем рэдукаваных: лавь-ка^лаўка. Аднак гэтаму гледжанню ёсць пярэчанні, якія зводзяцца да таго, што ў дзвюх суседніх — рускай і поль-скай — мовах змяненне в на ў не адбылося: кроў — кро[ф'] — кге[і]. Адсюль робіцца выснова, што толькі стратай рэдукаваных ь, ь змена в -» ў не вытлумачва-ецца. I айчыннымі, і расійскімі лінгвістамі адзначаецца, што яшчэ да падзення рэдукаваных у дыялектах агуль-наславянскай мовы існавалі два гукі [в]: губна-зубны (ві-лы, вецер) і губна-губны, які вымаўляўся перад о, у (во-сень, вуж). У пазіцыі перад зычнымі і ў абсалютным кан-цы слова пасля страты рэдукаваных у роднай мове стаў вымаўляцца губна-губны (білабіяльны): ровьньн -* роў-ны, дрьвь -^дроў.

Гук [ў] уласцівы не толькі беларускай і ўкраінскай мо-вам (хаця ў апошняй адпаведнай літары няма), але і шматлікім рускім гаворкам, у прыватнасці паўднёвым і паўночным. Пра гэта ў свой час гаварылі акадэмік А. Шахматаў і прафесары Л. Якубінскі, В. Іваноў.

Жывыя і мёртвыя фанетычныя законы. У роднай мове фанетычны закон змянення [в] на [ў] жывы, дзейні-чае і сёння, чаго не скажаш пра пераход [л] ва [ў]. Кожны гук [в] перад зычнымі і на канцы слова пераходзіць ва [ў] — і ў славянскіх, і ў запазычаных, і ва ўстарэлых словах, і ў наватворах. Гук [л] не змяняецца на [ў]: калі мяккі (вельмі, польскі), у запазычаннях (алкаголь, алмаз, балкон), у канцы назоўнікаў, у кароткіх формах прыметні-каў(стол, міл), условах, у якіхузнікаюць беглыя галосныя Спалка — палак), у складанаскарочаных словах (калгас — калектыўная гаспадарка, калдамова — калектыўная да-мова). Пераход [л] ва [ў] адбыўся яшчэ ва ўсходнесла-вянскай мове, у яе дыялектах, з якіх і развіліся беларус-кая і ўкраінская мовы. На сёння дзеянне гэтага закону спынена, ён мёртвы, яму не падпарадкоўваецца шмат слоў, у тым ліку наватворы.

Гук [ў] можа ўтварыцца на месцы галоснага [у], чым вельмі вырозніваецца, бо займае прамежкавае стано-вішча паміж галосным і зычным, г. зн. з'яўляецца санор-ным. Можна сустрэць меркаванні пра эпентычнасць (устаўку) гэтага гука. У Фёдара Янкоўскага чытаем: "Спа-лучэнні галосных іу, ыу не маглі захавацца без змянення: паміж галосных узнік прыдыхальны гук; такое фанетыч-нае спалучэнне абазначым Ру, ы*у: радьРус, кансілРум, калёквРум, прэзідыЎум. Гэты прыдыхальны зычны на пісьме не абазначаецца" (Янкоўскі, Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. — Мінск, 1989. — С. 128). Вучоны слушна заўважае адметнасць вымаўлення слоў такога тыпу. Не раз выказваліся прапановы "ўзаконіць" на пісьме гэты прыдыхальны гук, аднак агульнай пад-трымкі яны не знайшлі, і правапісная норма засталася ранейшай: ў не пішацца ў запазычаных словах, якія за-канчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

Дарэчы, у ноаай рэдакцыі "Правіл беларускай арфа-графіі і пунктуацыі" пераход [у] ва [ў] фіксуецца на пісьме намнога шырэй, чым у "Правілах" 1959 г., што стала сведчаннем актыўнага дзеяння фанетычнага закону пе-раходу [у] ва [ў].

За што літара Ўуганаравана помнікам. У роднай мове гук [ў] можа з'явіцца на месцы [л], [у] і [в], што ад-паведна пазначаецца літарай ў, якая фіксуе на пісьме да-волі спецыфічны гук і вылучае беларусаў сярод усходніх, заходніх, паўднёвых славян. Менавіта гэтай літары выпаў такі лёс, за што яна і была ўганарявана помнікам удзяч-нымі нашчадкамі.

На сёння заўважаюцца розныя тэндэнцыі фанетыч-нага пераходу гукаў ва [ў]. У адным выпадку гэты працэс жывы, дзейнічае і зараз, у другім — спынены, мёртвы, як здарылася з пераходам гука [л] ва [ў] (калгас, параўн.: саўгас), у трэцім — пераход адбываецца непаслядоўна, што назіраем, напрыклад, у словах клоўн, джоўль і стра-ус. Зразумела, гэта не магло не адбіцца на правапісе.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" больш рэгламентаваны трэці выпадак, першыя два засталіся без змен. Пераход гука [у] ва [ў] якраз і займае вызначальнае месца ў правілах напісання "ў нескладовага" — такая назва літары апошнім часам атрымала пашырэнне. "У кароткае" мае традыцыю па-значэння, блізкую для кірылічнага 'і" кароткага" — гука [й], які адрозніваецца артыкуляцыяй: гук [й] з'яўляецца сярэднеязычным, заўсёды мяккім, адзіным у такім родзе, тады калі [ў] адносіцца да губных, як і [б], [п], [м], [в]. Аб'ядноўвае гэтыя два гукі спосаб іх утварэння: [ў] і [й] з'яўляюцца шчыліннымі, санорнымі. Абодва гукі могуць чаргавацца з галоснымі: унук і да ўнука, ішоў і пайшоў. 3 той прычыны, што яны не могуць утвараць склад (гэта і стала асноўнай прычынай аднясення іх да зычных), у на-вуковай літаратуры іх называюць нескладовымі.

Універсальнасць напісання. Паводле новай рэдак-цыі "Правіл", напісанне ў нескладовага стала амаль уні-версальным, строга вызначаным.

Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літара-турным вымаўленнем пасля галосных:

■ пры чаргаванні [у] з [ў]:

• у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесьдзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць(хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі "ўра" (крык "ура"), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

• у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд, еўра; але: траур;

ш пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боў-таць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Алба-нія, Волга, Валдай, Балгарыя;

пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (кры-вы), зноўку(новы), аўса(авёс), бацькаў(бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўро­ра, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В'етнам, рака Влтава, армія В'етконга, змаганне за В'енцьян.

Як бачым, ліквідавана адно з выключэнняў, калі запа-зычаныя словы з пачатковым у не падлягалі асноўнаму правілу. 3 увядзеннем у дзеянне закона будзем пісаць: праграмная ўверцюра, была ўзурпатаркай, паводле ўльтыматуму, ля ўнівермага, вядомы ўніверсал, пра ўні-тарызм, вымушаны ўніфікаваць, вялікі ўраган, да ўрану, няма ўрбанізму, мова ўрдў, ва ўтылітарызме, не было ўтылю, жанчына-ўролаг, выглядае ўтапічным і інш.

Пашырана перадача на пісьме чаргавання [у] з [ў] па-сля галосных у словах іншамоўнага паходжання: Адамстаўн (адзіны населены пункт вострава Піткерн), Янгстаўн (горад у ЗША, штат Агаё), пакгаўз, блокгаўз, бру-дэргаўз, экзэрціргаўз, цэйхгаўз, нактоўз (падстаўка ў вы-глядзе шафы для ўстаноўкі магнітнага компаса на судне), прыўз, хаўз (басейн), накдаўн, плаўн (травяністая назем-ная споравая расліна), аўт, тайм-аўт, лакаўт, накаўт, скаўт, бойскаўт, раўт (урачыстасць, прыём), абляўт, далучаны ўмляўт, даўн, клоўн, чаўш (сорт вінаграду), ноўтбук і інш.

На канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скара-чаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, у тым ліку ў словах, якія пішуцца праз злучок: ток-шоу, шоу-біз, шоу-рум, ноу-хау. Калі канцавое у пры ўтварэн-ні слова можа закрыць склад, то яно пераходзіць ва ў не-складовае; шоўмен.

Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]:даўрны, Брэс-цкая ўнія, групоўка ўльтра, норма і ўзус, насілі ўнты, арнаўты, бакаўт, багаўды, тэўрг, дэміўрг, чулася ўханне, аўл, баўл, аўкаць, у выклічнікаху(у, нягоднікі!), ух(ухтыі), уй(уй, якісмешны!).

Строгую акрэсленасць правапісу ў нескладовага ў запазычаных словах забяспечвае наступная норма: гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія закан-чваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, стра-ус, соус і вытворных ад іх. Да ліку такіх слоў адносяцца: калёквіум, паладыум, медыум, рэмедыум, аідыум, аспі-дыум, кампендыум, калодыум, подыум, элізіум, сімпозі-ум, эленіум, прасцэніум, кандамініум, дэльфініум, па-трымоніум, опіум, акварыум, разарыум, акіянарыум, тэ-рарыум, крытэрыум, прэторыум, магніторыум, атрыум, антурыум, кансорцыум, індывідуум, вакуум, фарвакуум, кантынуум, раус, чаус, нуклеус, цэрэус, наніус, гарпіус, страдыварыус, архіварыус, натарыус, актуарыус, хары-ус, анчоус. Звернем увагу на тое, што пры змене слова напісанне ўнескладовага не мяняецца: архіварыусы, на-тарыусы, індывідуумны і г. д.

Вялікая літара. Гук [у] на пачатку ўласных імёнаў і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складо-вае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбе-каў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Укра-іне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава. Гэтае правіла засталося нязменным і даты-чыць усіх імёнаўуласных. Калі ж запіс ідзе вялікімі літара-мі, то ён павінен падлягаць агульным правілам: БЕЛА-РУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ВІТАЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ КАНФЕРЭНЦЫІ.

Не скарачаецца у ў літарных абрэвіятурах: пашпарт выдадзены Першамайскім РУУС, але: Саўнаркам (Савет Народных Камісараў), Саўмін (Савет Міністраў).

Ці ўплываюць на правапіс ў смайлікі? Як адзнача-лася, у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку, да якіх адносяцца кропка, коска, працяжнік, двукроп'е, дужкі, шматкроп'е. Апошнім часам да знакаў прыпынку адно-сяць і смайлікі (эматыконы), якія шырока прымяняюцца на форумах, у чатах, зтз, электроннай пошце. "Вынаход-ства" першага смайліка прыпісваецца Фалману Скоту — прафесару Універсітэта Кірнегі-Мелана штата Пенсіль-ванія (ЗША). Функцыя, якую выконвае смайлік, блізкая да функцыі знака прыпынку, таму ўсё часцей у беларуска-моўнай інтэрнэт-прасторы можна сустрэць такія запісы: стаяла :-) у вачахрадасць, мне было :-( у цябе сумна. На думку расійскага арт-дырэктара, заснавальніка найбуй-нейшай студыі вэб-дызайну ў рунэце Арцемі.і Лебедзева, "смайлікі незаслужана лічацца другасортным выяўлен-чым прыёмам" (Лебедзеў, А. Нефармальная тыпаграфі-ка). Аўтар "Ководства" лічыць іх важным элементам у ты-паграфіцы, семіётыцы і візуалізацыі.

Не з'яўляюцца знакамі прыпынку квадратныя дуж-кі, злучок і двукоссе. Напісанне ў нескладовага пасля іх падлягае агульным правілам: гук [у] ў словах, мастакі-ўмельцы, хлопцы-ўдальцы, часопіс "Роднае слова"ўдала спалучае...

У вершаваных творах ў нескладовае можа мець фа-нетыка-інтанацыйную нагрузку, якая надае асаблівую рытміку, меладычнасць, спеўнасць: Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, — Ўдзірване-лы курган векавечны. Дуб галлё распусціў каранасты над ім, Сухазелле у грудзі ўпілося... (Янка Купала. Курган). Такі стылістычны прыём вымагае ад аўтара асаблівага моўнага густу, адчування фонікі верша, чаго не заўсёды скажаш пра сучаснікаў, якія прыбягаюць да гэтага пры-ёму: Ўдобры час, на улонні вясковым...

 

Детям и родителям