contrast version
Урок дваццаць другі Правапіс прыставак на стыку з коранем

Уводзіны. У "Правілах" (1959) правапіс прыставак пададзены ў раздзелах "Правапіс галосных", "Правапіс зычных", "Аб напісанні разам і праз злучок (дэфіс)", а таксама ў параграфах аб правапісе прыметнікаў, на-зоўнікаў і інш. Гэтаму можна знайсці тлумачэнне, таму што пры напісанні слова вельмі часта ўлічваецца якасць прыстаўкі: з якіх літар складаецца, на што за-канчваецца, якога паходжання з'яўляецца і інш. Аднак такая раскіданасць цягнула за сабой нязручнасць у по-шуку адказу на пытанне, як напісаць тое ці іншае слова. Стваралася ўражанне, што ў гэтых раздзелах і парагра-фах можа разабрацца спецыяліст, які ўжо мае навы-кі такога пошуку. А што было рабіць звычайнаму карыс-тальніку мовы?

Відаць, таму "Правілы" (1959) больш не перавыдава-ліся, а знайшлі шырокае каментаванне ў рознага роду слоўніках, даведніках, падручніках і дапаможніках. Хаця патрэба ў перавыданні была відавочнай — нават дзеля таго, каб выправіць дапушчаныя хібы, накшталт такіх: "Папраўка. На с. 53 параграфа 106 трэба чытаць: Пішуц-ца асобна", а не праз злучок, як ўказана ў тэксце.

У новай рэдакцыі правапіс прыставак максімальна сканцэнтраваны ў адным месцы. Як ужо адзначалася, гэ­таму прысвечаны § 22 "Прыстаўкі" главы 5 "Правапіс не-каторых марфем".

Цяжкасці ў напісанні. Ёсць нямала выпадкаў, калі ўзнікаюць цяжкасці пры напісанні слоў, у якіх прыстаўка заканчваецца на с- або з-, а корань пачынаецца з шыпя-чага гука. Такі клопат выклікаюць паронімы расчапіць і расшчапіць. Сёння нават у падручніках, не гаворачы пра літаратурныя творы, знаходзім нераспазнаванне: рас-чапленне і рашчапленне выказніка (маецца на ўвазе пе-ранясенне ў родную мову элементаў рускай кніжна-пісьмовай традыцыі: аказаць дапамогу замест дапамаг-чы, аказаць садзеянне замест пасадзейнічаць, прымаць (браць) удзел замест удзельнічаць, стаць дабрэйшым замест падабрэць, стаць больш сталым замест паста-лець і шмат іншых), расшчапіць і расчапіць атам. Разна-бой у напісанні зафіксаваны ў творах вядомых пісьменні-каў. Няправільна: "... Расчапіў(трэба: расшчапіў) сцісну-тыя губы, пазіраючы праз акуляры ў залу, загаварыў глу-ха, важка і цвёрда" (I. Мележ); "Закаханых пачалі караць самаю страшнай карай, для чаго давялося выдумаць электрычнасць і расчапіць (трэба: расшчапіць) атам" (В. Быкаў).

У "Тлумачальным слоўніку беларускай мовы" знахо-дзім: Расчапіць. Раз'яднаць, адчапіўшы адноаддругога, развесці што-небудзь счэпленае. Рашчапіць. 1. Раска-лоць, раздзяліць на часткі. 2. Перастаць сціскаць; раз-няць, раз'яднаць. 3. Спец. Раздрабіць, прымусіць рас-пасціся на часткі. 4. Спец. Раскласці на часткі пры дапа-мозе хімічнай рэакцыі. 5. Спец. Фізічным уздзеяннем прымусіць распасціся (атам) (Т. 4. — 1980. — С. 696, 700-701).

Перад намі паронімы (блізкія па напісанні і гучанні, але розныя па значэнні словы). Паводле "Слоўніка паронімаў беларускай мовы" С.М. Грабчыкава (Мінск, 1994. — С. 318—319) словы адрозніваюцца: Расчапіць. Адчапіць адно ад другога, раз'яднаць счэпленае. Замест таго каб расчапіць дрот каля калка, хлопец лёгка падняў веласі-пед і пераставіў яго на другі бок загарадзі (У. Дамашэ-віч). Расшчапіць. 1. Раскалоць, раздзяліць на часткі. У ежу яны ўжывалі чорную і горкую каменную соль, умелі расшчапіць запалку на чатыры часткі (М. Арочка); 2. Пе-растаць сціскаць; разняць, раз'яднаць; проціл. сашча-піць. Аксеня адсунулася ад замка іапусціла рукі. А потым працягнула адну з іх у бок Гаўруся і расшчапіла кулак. Ключ упаўна зямлю (Я. Брыль). 3. Спец. Фізічным уздзе-яннем прымусіць распасціся (пра атам).

Як бачым, правільнае арфаграфічнае адлюстраванне збегу прыстаўкі і кораня можа ўплываць на значэнне сло-ва: расчапіць дрот, але расшчапіць атам.

Семантычная кандэнсацыя. У "Слоўніку беларус-кай безэквівалентнай лексікі" I. Шкрабы (Мінск, 2008. — С. 246—247) фіксуюцца лексемы, якіх няма ў рускай мо-ве, і перадача іх сэнсу рэалізуецца некалькімі словамі ў іншай мове: Расчульвацца — спачуваць, выказвацьжаль, спагадаць: Данік Малец, вясковыхлопчык, сірата, недае чытачу расчульвацца над сірочаю доляй... (У. Калеснік); Расчытаць — з цяжкасцю разабраць напісанае: Дзённі-кі Лобана — яшчэ ў рукапісах, якія ўжо нялёгка было рас-чытаць і самому аўтару (В. Вітка).

У новай рэдакцыі прадпісваецца: спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня пе-радаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны, бясчулы, расчапіць (раз'яднаць), усчапіць (павесіць); расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлы, расшумецца, расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны; расшчапіць (рас-калоць), расшчапленне (расколванне), расшчэп (раскол) (не блытаць счапіць і шчапаць), расшчаміць (разняць), расшчодрыцца, расшчоўкацца; зжыцца, разжаць, разжа-ліць, разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджаліць. Выкл.: рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчу-ванне, ушчунак, нішчымніца.

Істотнае дапаўненне. У § 22 новай рэдакцыі ў п. 13 вядзецца размова пра тое, як прыстаўка можа ўплываць на напісанне каранёвага і'. Пра гэта гаварылася і ў "Праві-лах" (1959), аднак новай рэдакцыяй уносіцца істотнае да-паўненне.

Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з і', у адпаведнасці з вымаўленнем замест / пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыхо-дзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспа-ду, перадынфарктны, падынтэграваць, разысціся, пе-радымперскі, перадыспытны, субынспектар, дэзын-тэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць. Па-раўн.: паводле "Правіл" (1959): дэзінтэграцыя, дэзін-фармацыя, дэзінфекцыя, субінспектар.

Унесены пэўныя карэктывы і ў наступную норму: па-сля прэфіксоідаў (звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяль-ны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі, пан-ісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансін-дыйскі. Па-першае, тое, што раней лічылася прыстаўка-мі, часцінкамі слоў, названа прэфіксоідамі (элементамі слова, якія займаюць прамежкавае становішча паміж прыстаўкамі і самастойнымі словамі, параўн.: м/ж але-шын і інш.). Напрыклад, элемент пан- указвае на поўны ахоп з'явы, поўнае ўладаранне, перавагу таго, што аб-азначаецца другой часткай: панславянскі, панамеры-канскі. Па-другое, з параграфа "Правіл" (1959) "Галос-ныя ы і / пасля прыставак" выключаны прэфіксоід суб- і дададзены супер-.

У новай рэдакцыі захавана былая норма: у склада-наскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае / другога слова пішацца ня-зменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, цяжіндустрыя, медінструменты, спец-інструктаж, гарінспекцыя, гасінвентар.

Зроблена ўдакладненне: прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і / не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імпе-ратар.

Некаторыя словы з коранем -ход- маюць вары-

янтныя формы: адыходлівы — адходлівы, адыходнае — адходнае, адыходы — адходы, адыходнік — адходнік.

Урок дваццаць трэці

Правапіс суфіксаў -ава- (-ява-) і -ірава (-ырава-)

Уводзіны. У маўленчай практыцы, асабліва пісьмовай, мы сустракаемся з даволі спецыфічнай уласцівасцю: лёг-ка ўтвараць пры дапамозе суфіксаў -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-) дзеясловы: пікет — пікетаваць, мадэль — мадэляваць, код — кадзіраваць, рэпатрыяцыя — рэпат-рыіраваць. Такія дзеясловы суадносяцца з запазычанымі назоўнікамі: клон — кланіраваць(цца), блок — блакіра-вацЦцца), канверсія — канверсавацЦцца), лобі — лабіра-вацЦцца). Яны даволі распаўсюджаныя ва ўжыванні і ўтва-раюць словаўтваральныя ланцужкі. Напрыклад: код — ка-дзіраваць, кадзіравацца, кадзіраванне, кадзіроўшчык, кадзіравальны, дэкадзіраваць, дэкадзіраванне, закадзі-раваць, закадзіраваны, перакадзіраваць, раскадзіраваць і інш. Слова код можа выкарыстоўвацца ў розных кантэк-стах. Адсюль сучаснае прачытанне дзеяслова закадзіра-ваць на фоне ранейшых значэнняў 'перадаць сэнсавы змест інфармацыі праз які-небудзь код', 'захаваць, пе-радаць з дапамогай спецыяльнага кода (пра інфарма-цыю)' набывае новае гучанне: 'унушыць, уздзейнічаць псіхічна'.

Тэндэнцыя да выцяснення суфікса -ірава-(-ырава-). Трэба заўважыць, што ў роднай мове назіра-ецца тэндэнцыя да выцяснення суфікса -ірава-і-ырэва-) марфемай -ава- (-ява-). Першы суфікс заста-ецца толькі там, дзе без яго слова губляе семантычную акрэсленасць. Абаніраваць — набываць права карыстацца чым-небудзь на працягу пэўнага часу. Няправільна: абана-ваць. Лабіраваць - аказваць ціск на дзяржаўную ўладу ў інтарэсах якога-небудзь лобі (з англ. ІоЬЬу— калідор, кулу-ары). У некаторых краінах так называецца сістэма кантор і агенцтваў манаполій, якія ўплываюць на заканадаўцаў ці чыноўнікаў. Першапачаткова тэрмін прымяняўся для аба-значэння вестыбюля і двух калідораў у будынку Палаты аб-шчын брытанскага парламента, куды дэпутаты ішлі гапаса-ваць, дзе маглі сустрэцца з іншымі асобамі, якія не дапуска-ліся на пленарныя пасяджэнні. Няправільна: лабаваць.

Паходжанне суфіксаў -ірава- і -ізірава-. Лічыцца, што суфіксы -ірава- і -ізірава- паходзяць з нямецкіх -і'егеп-, -ігіегеп-. Яны правамерна адносяцца да пісьмо-вага маўлення. Асобныя дзеясловы з'яўляюццаў XVIII ст., аднак ужывальнымі становяцца ў сярэдзіне XIX ст. і сёння абазначаюць паняцці самых розных галін дзейнасці ўсходніх славян.

Прычыны выцяснення суфікса -ірава-. У роднай мове існаванне суфікса -ірава- мае сваю спецыфіку, вы-кліканую тым, што беларуская мова доўгі час была пад афіцыйнай забаронай. У першую чаргу гэта тычылася пісьмовай формы: калі тагачасны беларус прыходзіў ва ўправу, то ён прасіў напісаць паперу па-польску ці па-руску на сваёй гаворцы, на дыялекце, з якіх і фармірава-лася літаратурная мова.

Выцясненне суфікса -ірава- і адсутнасць -ізірава-з'яўляюцца яскравымі сведчаннямі тых працэсаў у род-най мове, пра якія мы ўжо не раз гаварылі: у ёй назіра-ецца дынамічная заканамернасць да эканоміі маўлен-чых намаганняў. У гэтым пераконваешся, калі бярэш на розум, што пераважная колькасць дзеясловаў з суфік-сам -ізірава- перакладаецца на беларускую мову ў "спрошчаным" варыянце — з суфіксам -ава- (-ява-): ндеалнзнровать — ідэалізаваць, нммуннзнровать — імунізаваць, каналнзнровать — каналізаваць, канонн-зілровать — кананізаваць, каталнзнровать — каталіза-ваць, колоннзнровать — каланізаваць і шмат іншых. Су-фікс -ізіраваць- часцей за ўсё сустракаецца ў нямец-кай і рускай мовах.

"Правілы" (1959) напісанне суфіксаў -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-) не рэгламентавалі. Можна мерка-ваць, што марфемы не мелі тады такой распаўсюджанас-ці, як зараз, і такой словаўтваральнай прадуктыўнасці.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" падаюцца нормы напісання дзесловаў з суфіксамі -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-). Яны маюць рэкамендацыйны характар і адцяняюць заканамернасці развіцця сучаснай мовы.

Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-)\ абстрагаваць, аклі-матызаваць, аналізаваць, ангажаваць, арыентаваць, ба-лансаваць, ваенізаваць, групаваць, дыскутаваць, дэбата-ваць, дэбютаваць, дэградаваць, дэклараваць, ігнараваць, імпартаваць, інспектаваць, інфармаваць, іранізаваць, кансультаваць, кантактаваць, кантраляваць, каталіза-ваць, кваліфікаваць, культываваць, ліквідаваць, нацы-яналізаваць, нерваваць, паразітаваць, перафразаваць, планаваць, правакаваць, прагназаваць, прафіляваць, прыватызаваць, рэагаваць, рэканструяваць, тыпіза-ваць, тыражаваць, урбанізаваць, фальсіфікаваць, фі-нансаваць, фінішаваць, функцыянаваць, цытаваць, экс-партаваць.

Сюды ж варта аднесці словы, зафіксаваныя сучаснымі слоўнікамі: абсарбаваць, адсарбаваць, акампанаваць, амніставаць, анатаваць, анексаваць, анестэзаваць, ба-латавацца, вальсаваць, датаваць, дыпламаваць, дыс-кваліфікаваць, дыскрымінаваць, дыскрэдытаваць, дыс-путаваць, дэманстраваць, дэфармаваць, дэфіляваць, жэстыкуляваць, загерметызаваць, загіпнатызаваць, за-дакументаваць, зарэзерваваць, ідэнтыфікаваць, іміта-ваць, імправізаваць, індустрыялізаваць, індывідуаліза-ваць, інкарпараваць, інкруставаць, інкрымінаваць, інструктаваць, інструментаваць, інтанаваць, інтэрпрэ-таваць, каапераваць, кааптаваць, каардынаваць, кала-нізаваць, камбінаваць, кампенсаваць, кампіляваць, кандэнсаваць, канкрэтызаваць, кансерваваць, канспек-таваць, канстатаваць, канструяваць, канцэнтраваць, канцэртаваць, капітуляваць, карэктаваць, кваліфіка-ваць, крышталізаваць, лакалізаваць, лакаўтаваць, лега-лізаваць, ліцэнзаваць, магнетызаваць, мадыфікаваць, мадэрнізаваць, маніпуляваць, маніфеставаць, матыва-ваць, меліяраваць, мінімізаваць, муніцыпалізаваць, набранзоўваць, накаўтаваць, парафінаваць, педаліза-ваць, персаніфікаваць, пікетаваць, пілатаваць, пламба-ваць, плацінаваць, праектаваць, пульсаваць, разрэкла-маваць, рамантызаваць, ратыфікаваць, рацыяналіза-ваць, русіфікаваць, рытмізаваць, рэабілітаваць, рэгіс-траваць, рэгламентаваць, рэгуляваць, рэдагаваць, рэдукаваць, рэзерваваць, рэквізаваць, рэкламаваць, рэмітаваць, рэтушаваць, рэфармаваць, рэцэнзаваць, сартаваць, сімпатызаваць, сімуляваць, сінхранізаваць, сістэматызаваць, скаардынаваць, скалькуляваць, скальпаваць, сканцэнтраваць, спекуляваць, справака-ваць, структураваць, стымуляваць, сублімаваць, тэле-фанаваць, уніфікаваць, утылізаваць, фандаваць, фата-графаваць, фігураваць, фіксаваць, характарызаваць, хімізаваць, хлараваць, цыркуляваць, цэментаваць, цэн-траваць, шабланізаваць, штабеляваць, эксгумаваць, экспанаваць, эксперыментаваць, экстрагаваць, элек-трыфікаваць, эмульгаваць, эмульсаваць, эскартаваць, яравізаваць і інш.

Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца: •   калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з

дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць —

буксаваць, парадзіраваць — парадаваць, візіраваць — візаваць, будзіраваць — будаваць, газіраваць - газа-ваць, камандзіраваць — камандаваць, пазіраваць — пазаваць, пасіраваць — пасаваць, тушыраваць — ту-шаваць, парыраваць — параваць, паніраваць — па-наваць, фарміраваць — фармаваць, апаніраваць — апанаваць;

• калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармаль-ную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бісіра-ваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабі-раваць, грасіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэка-рыраваць, сервіраваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусіраваць, татуіраваць і інш.;

• калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, пасівіраваць, аксідзіраваць, зандзіра-ваць, дэкаціраваць, сталіраваць, дэмпфіраваць, юзі-раваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць. У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве

формы: дэмаскіраваць — дэмаскаваць, акупіраваць — акупаваць, курсіраваць — курсаваць, калькіраваць — калькаваць, базіраваць — базаваць. Сюды ж адносім інтэрпеліраваць і інтэрпеляваць, каменціраваць і камен-таваць, нарміраваць і нармаваць, праграміраваць і пра-грамаваць, узурпіраваць і ўзурпаваць, эвалюцыяніраваць і эвалюцыянаваць.

Неабходна адрозніваць: забраніраваць (замовіць месца ў гасцініцы, білет) і забраніраваць (пакрыць бра-нёй), кампаставаць (торф) і кампасціраваць ці кампаста-ваць (білет), масажаваць (рабіць масаж) і масіраваць (атакай), планіраваць (ляцець, размячаць тэрыторыю) і планаваць (распрацоўваць план).

Паводле сучасных слоўнікаў рэкамендуецца ўжываць: аднікеліраваць, адпаліраваць, адрэпеціра-ваць, дырыжыраваць, дысгарманіраваць, дыслацыра-ваць, заблакіраваць, задрапіраваць, закамуфліраваць, інкасіраваць, інсінуіраваць, інсцэніраваць, інтэрніраваць, інтэрферыраваць, інфіцыраваць, крэкіраваць, купеліра-ваць, курсіраваць, лавіраваць, лагарыфміраваць, лідзі-раваць, нагафрыраваць, пікіраваць, празандзіраваць, рэжысіраваць, рэпеціраваць, сенажыраваць, сілікаціра-ваць, сканіраваць, складзіраваць, субсідзіраваць, суфлі-раваць, фарсіраваць, фланіраваць, храміраваць, эмалі-раваць, эмансіпіраваць, эталаніраваць, эшаланіраваць, экстрапаліраваць.

Як бачым, нават зрокавае супастаўленне пералікаў дзеясловаў з аналізаванымі марфемамі паказвае, што колькасць слоў з суфіксам -ірава- (-ырава-) у роднай мове змяншаецца.

КВ: У каментарыях да "Правапісу некаторых мар-фем", змешчаныху часопісе "Роднае слова" (№ 10/2009), на с. 58 дапушчаны недакладнасці, якія могуць завесці чытачоў у зман. Паводле § 23 п. 1 "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", зацверджаных Законам Рэ-спублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 г., устанаўліваецца норма ўжывання дзеясловаў: ангажаваць, дыскутаваць, перафразаваць, прагназаваць, прафіляваць, паводле п. 2 гэтага ж параграфа дапускаецца ўжыванне пароні-маў візіраваць (наводзіць аптычны вугламерны прыбор на які-небудзь аддалены прадмет для вызначэння яго размяшчэння адносна іншых прадметаў) — візаваць (ставіць візу).

(Працяг будзе)

 

Детям и родителям