contrast version
Урок дваццаць восьмы Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Уводзіны. Вельмі часта да малога і на першы погляд нязначнага мы ставімся абыякава, адпрэчваем, не хочам звярнуць увагу, аддаць належнае. Прыходзілася не раз чуць: "Зноў пра суфіксы! Каму гэта патрэбна?"
Вывучэнне суфіксаў лічыцца сумным заняткам. Мы быццам грэбуем імі. I няўцям нам, што як з атамаў скла-даецца сусвет, так і з марфем арганізуецца наша маўлен-не, у іх выражаецца чалавек, грамадства, эпоха.
Пагаворым пра ізмы. Цяжка ўявіць наша жыццё без так званых ізмаў. Суфікс -ізм- па прычыне сваёй маштаб-най распаўсюджанасці набыў форму множнага ліку і пера-тварыўся ў самастойнае слова, якое фіксуецца сучаснымі слоўнікамі ў значэнні 'агульныя — не заўсёды ў станоўчым сэнсе — назвы накірункаўу навуцы, мастацтве, філасофіі, палітыцы і да т. п.; дактрына, сістэма'. Ён настолькі ўкара-ніўся ў свядомасць сучасніка, што ад яго няпроста знайсці паратунак. Учарашнія актыўныя ва ўжытку апартунізм, марксізм, ленінізм, сталінізм, сацыялізм, камунізм, путчызм змяніліся на ісламізм, амерыканізм, фундамен-талізм, глабалізм, еўрапеізм, эскапізм, тэрарызм, гламу-рызм... Можна меркаваць, што і XX, і пачатак XXI ст. азна-менаваны рознага тыпу ізмамі. Дарэчы, слоў, якія заканчва-юцца на -ізм-, у лексіцы налічваецца больш за тысячу — лічба даволі паказальная. Утварэнне новых слоў пры дапа-мозе названага суфікса вызначаецца асаблівай інтэнсіў-насцю: путч — путчызм, Пуцін — пуцінізмы, Буш — бушыз-мы і г. д. Апошнія ўвайшлі ў нядаўнюю гісторыю як най-больш недарэчныя і выклікалі шмат кпінаў з іх аўтара. Так ствараецца ляпалісіяда (від маўленчай збыткоўнасці, што мяжуе з абсурднасцю). Бушызмы характарызуюцца, пра-маўляючы мовай ізмаў, малапрапізмамі (памылковае вы-карыстанне сугучных слоў з рознымі значэннямі), спуне-рызмамі (тыпу маршакаўскага "вагоноуважаемый глубо-коуважатый"), неалагізмамі (зШпІ \лгогс!з), анахранізмамі і алагізмамі, некаторыя з якіх сталі меметызмамі (выслоў-ямі, якія набываюць устойлівасць). Адпаведны артыкул у Вікіпедыі ўтрымлівае больш за 160 бушызмаў. Як бачым, адзін суфікс можа кваліфікаваць як асобу, так і эпоху!
Малпы могуць распазнаваць суфіксы? Суфіксы разам з іншымі марфемамі (коранем, прыстаўкай і інш.) утвараюць словы. Марфемы ўяўляюць сабой часткі лек-сем, якія маюць слова- ці формаўтваральнае значэнне. Яно размытае і менш канкрэтнае, чым значэнне сама-стойнага слова. Распазнаць яго — даволі працаёмкая за-дача, хаця падуладная нават малпам.
Нядаўна ў сусветных інтэрнэт-парталах з'явілася падрыхтаваная па матэрыялах Бі-бі-сі інфармацыя пра тое, што мартышкі маюць здольнасць да "словаўтварэн-ня": дадаваць да "кораня" новы гук — "суфікс", чым мяня-юць значэнне першапачатковага сігнала.
Прыматолагі даўно вывучаюць мову малпаў. Даследа-ванні праводзяцца ў асноўным на мартышках Кэмпбела (СегсоргІМесііз сатрЬеІІі сатрЬеІІІ), якія насяляюць віль-готныя лясы заходняй Афрыкі (запаведнікТаі, Кот-д'Івуар). Супрацоўнікі Сент-Эндрускага ўніверсітэта ўстанавілі, што альфа-самцы названай папуляцыі пры небяспецы выда-юць крыкі, якія можна перадаць гукаперайманнямі "бум", што пазначае: наперадзе ўпалае дрэва або зламаны сук; "крак" пры з'яўленні леапарда, "хок" — арла. Вучонымі заўважана, што "бум" заўсёды застаецца нязменным, а вось "крак" і "хок" могуць атрымліваць "суфікс" -у (больш падрабязна: ІШр://пе\/У5.таіІ.ш/зосіегу/3148506). Пэўны скептыцызм адступае, калі бярэш на розум адну з тэорый паходжання мовы — гукаперайманняў. У жывёльным свеце да гэтага часу не было прыкладаў распазнавання марфем. Трэба і нам быць больш уважлівымі да іх...
3 гісторыі. Правапіс тых ці іншых суфіксаў грунту-ецца на фанетычным, калі стык марфем перадаецца па-водле вымаўлення (салдат + ск-і = салдацкі), і на марфа-лагічным (горад + ск-і - гарадскі) прынцыпах. Таму мы не задумваемся над напісаннямі такіх слоў, як нямецкі, ткац-кі, рыбацкі, савецкі, брацкі і пад. Аднак выклікаюць пэў-ныя цяжкасці напісанні слоўтыпу шведскі, завадскі, спарт-смен, яхтсмен.
Абстрагаванасць значэння суфікса. Значэнне марфемы абстрагавана і для свайго дакладнага напісан-ня патрабуе шматлікіх аналогій. Напрыклад, у словахха-ціна, саломіна, бараніна можам вылучыць суфікс -ін-, які ў першым слове мае значэнне павелічальнасці, у другім — адзінкавасці, сінгулятыўнасці, у трэцім — 'мяса жывёлы'. Перад намі суфіксы-амонімы, якія аднолькава пішуцца і гучаць, але маюць розныя значэнні. Каб вызначыць "зместавае" напаўненне марфемы, трэба падабраць сло-вы з аналагічным суфіксам: салом-ін-а, гарош-ын-а, сцябл-ін-а, фасол-ін-а і г. д. Становіцца зразумелым, што суфікс у гэтыя словы ўносіць значэнне 'адзінкавы, адзін з сукупнасці': салома і (адна) саломіна, гарох і (ад-на) гарошына. Гэты ж суфікс можа характарызаваць ча-лавека па нацыянальнай, сацыяльнай прыналежнасці: армянін, селянін, славянін, дваранін. Пры дапамозе су-фікса -ін- могуць утварацца прыметнікі: пчаліны, галубі-ны, вераб'іны, мамін, Галін і інш.
Птушыны, курыны, казіны... а чаму не "свініны"? Асаблівасці правапісу суфіксаў прыметнікаў сёння можна
ілюстраваць навалай на чалавецтва — назвамі разнавід-насцей грыпу: птушыны (птуш + ын + ы) або курыны (кур + + ын + ы), казіны (каз + ін + ы)... Чытаю ў адным з чатаў: "Які яшчэ, прабачце, штам, прабачце, "упадзе" на чала-вецтва? Толькі, прабачце, адышлі ад свінячага, прабачце, свінінага. Прабачце. Свіннога... А як жа правільна, пра-бачце?" Замяняю абсцэнную (нецэнзурную) лексіку, якая, на жаль, трымае моду ў інтэрнэт-прасторы, словам "прабачце" (добра было б пачуць прабачэнні і "чатніка") і мушу падзяліць недаўменне аўтара. Яно выглядае нату-ральным, бо не спрацоўвае звыклая словаўтваральная мадэль: свін + ін + ы. Справа ў тым, што і ў рускай, і ў бе-ларускай мовах гэтае слова пішацца з адным -ін-. Назі-раецца так званая гаплалогія: выпадзенне аднолькавых складоў (мінера(ла)логія, у рускай мове — зна-ме(на)носец, розо(во)ватый і інш.).
3 гісторыі. Сучасны правапіс адлюстроўвае фанетыч-ныя працэсы, якія маглі адбыцца даволі даўно. Напрыклад, у прыметніку рыбацкі яшчэ ў пачатку пісьмовай эпохі вы-разна адрозніваліся два суфіксы: -ач- (з -ак-) і -ьск-. Усходнеславянская форма слова выглядала наступным чынам: рыб-ач-ьск-ь)ь. Страта рэдукаванага ь пасля ч, асіміляцыя і зліццё гукаў у спалучэнні чс (ч — гук першага суфікса, с — другога) прывялі да ўтварэння афрыкаты ц на стыку двух суфіксаў: -ач-ьск- змяніліся на -ацк-. Такое напісанне адлюстравана і ў рускай, і ў беларускай мовах. Перад намі дзеянне фанетычнага прынцыпу.
Тыповыя памылкі. На жаль, няправільнае выкарыс-танне суфіксаў пранікае ў газеты, часопісы, падручнікі. Пры двухмоўі можа адбывацца змешванне характэрных розным мовам сінанімічных суфіксаў. Напрыклад, у сказе У няпростай грамадска-палітычнай сітуацыі праходзіць цяперашняя выбарная кампанія на Украіне (з газет) віда-вочнай з'яўляецца неапраўданая замена суфікса -ч- на -н-. Аднакарэнныя словы-прыметнікі адрозніваюцца су-фіксамі -н- і -ч-. Словаўтваральнае значэнне іх адпавед-на вызначаецца па схеме: выбар (ад выбраць) + -н- + ы = = ШТО выбіраецца (выбарная пасада, выбарны орган) і выбар + -ч- + ы = дзе НЕХТА выбіраецца (выбарчы ўчас-так, выбарчы сход, выбарчая кампанія). Правільна: вы-барчая кампанія — сукупнасць мерапрыемстваў, на якіх павінен быць абраны нехта.
У "Правілах" (1959) нармаванае напісанне суфіксаў падавалася ў дзявятым падраздзеле "Ненаціскныя галос-ныя ў суфіксах", дзе разглядаліся пытанні правапісу су-фіксаў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў і дзея-словаў. Значная частка праблемных напісанняў суфіксаў пераносілася ў пяты падраздзел "Зычныя на стыку мар-фалагічных частак слова", дзе гаворка ішла не пра кан-крэтныя марфемы, а пра спалучэнне зычных на стыку ўтваральнай асновы і прыстаўкі ці суфікса. Такое размяш-чэнне правіл стварала нязручнасць у карыстанні імі. Па-добны парадак размяшчэння матэрыялу назіраем і ў рус-кіх "Правмлах" (1956).
У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" правапіс суфіксаў аб'яднаны ў § 23, куды ўключаны правілы напісання іху розных часцінах мовы.
Асаблівай увагі ў любой мове патрабуюць напісанні суфіксаў на стыку марфем. У адных выпадках спрацоўвае фанетычны прынцып, у другіх патрабуецца захоўваць марфемы. Напрыклад, здаецца, раўназначныя па сваім гучанні словы салдацкі і гарадскі пішуцца па-рознаму. У "Беларускай граматыцы для школ" (1929) Б. Тарашке-віча прапаноўвалася пісаць людзкі, швэдзкі, грамадзкі...
Аднак такое выключэнне не магло існаваць доўга, бо спрацоўвала фанетычнае правіла: звонкі зычны [з] перад глухім [к] павінен быў аглушыцца да свайго парнага па звонкасці/глухасці [з], што і адбылося. Але далейшы пра-цэс перадачы на пісьме прыпадабнення гукаў быў спыне-ны. Таму мы сёння і пішам: людскі, шведскі, грамадскі.
У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" вызначаецца напісанне прыметнікаў і пры-слоўяў з ласкальным значэннем:
■ пасля мяккіх зычных незалежна ад месца націску пі-шацца суфікс -еньк-: круцёнькі, малёнькі, ціхенька, паўнюсенька, утўльненькі, нізенькі, бёленькі, ббрз-дзенькі, хўценька;
■ пасля цвёрдых зычных пад націскам пішацца суфікс
-эньк-, а не пад націскам--аньк- даражэнькі, ста-
рэнькі, харошанькі, свежанькі, добранькі, гарачань-кі. Як бачым, правіла падлягае асноўнаму патраба-ванню: э пішацца пад націскам, а — не пад націскам. Што датычыць першай нормы, то мушу заўважыць:
цяжка ўявіць суфікс -еньк- у пераднаціскной пазіцыі (калі б такое назіралася, то е павінна было б перайсці ў я), звычайна ён знаходзіцца пасля націску ці пад ім: вўз-еньк-і, нбв-еньк-і, лёг-еньк-і, вясёл-еньк-і, цвёр-дз-еньк-і, мяк-еньк-і, рбдн-еньк-і, бёл-еньк-а, чарня-в-еньк-і, гніл-ёньк-і, слаб-ёньк-і, залац-ёньк-і, дурн-ёнь-к-і і інш. У фальклоры можам сустрэць: палюбіла белянько-га, што з'яўляецца адхіленнем ад літаратурнай мовы.
Напісанне падвоенага нн закраналася пры абмер-каванні ўжывання запазычаных слоў тыпу калона, тона, фін, тэніс. Падкрэслівалася, што ў запазычаных словах падвоенае напісанне зычных амаль не сустракаецца (выкл.: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, са-ванна; Ганна, Жанна, Сюзанна і інш.).
У "Правілах" (1959) гаворка пра суфікс -енн- (-энн-) вялася ў параграфе "Падоўжаныя зычныя". У новай рэ-дакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" гэтае пытанне натуральным чынам перанесена ў главу "Правапіс некаторых марфем": падвоенае нн пішацца ў суфіксальнай марфеме -энн- (-енн-) у прыметніках з па-велічальным значэннем (высачэнны, здаравенны, таў-сценны, худзенны), у прыметніках з якасна-адносным значэннем (дратвенны, брытвенны, дарэформенны, абедзенны, свяшчэнны, вогненны). Не зусім зразумелае для сучасніка дратвенны паходзіць ацдратва — 'моцная кручаная льняная нітка, прамочаная шавецкай смалой (варам) або воскам'.
Суфіксы -энн- (-енн), -ен- і -н-. Неспакушанаму носьбіту мовы бывае цяжка адрозніць суфіксы -энн-(-енн-), -ен- і -н-. Трэба мець наўвазе, што дзеепрымет-нікі могуць утварацца пры дапамозе суфіксаў -ен- і -н-(здзіўл-ен-ы, купл-ен-ы, прынес-ен-ы, падрыхтава-н-ы),
а прыметнікі--энн- (-енн-) і -н- (страш-энн-ы, страш-
н-ы, інтым-н-ы, лет-н-і). У беларускіх дзеепрыметніках падвоенага нн не бывае, тады калі напісанне н у рускіх дзеепрыметніках выклікае даволі вялікія цяжкасці.
У беларускай мове падвоенае нн пішацца на стыку ўтваральнай асновы і суфікса паміж галоснымі: калі ўтва-ральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары: дзённік, імяніннік, сяннік, маліннік, вы-гнаннік, дзянніца, абранніца, падаконнік, коннік, конны, сасоннік, карцінны, дывізіённы, гартанны, глыбінны, він-ны, летуценны, паддонны, ваенны, вясенні, няспынны, бяссонны, айчынны, бязвінны, незаменны, прасцінны, дрэнны,дабрачынны, параённы.
Калі аснова слова заканчваецца на нн (ванна, манна), а суфікс пачынаецца зычным н, то захоўваецца напісанне дзвюх літар н: ванны (набор), манныя (крупы).
Падвоенае нн пішацца ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -мя, і ў словах, вытворных ад гэтых прымет-нікаў: іменны — займеннік, імянны, пайменны, племянны — пляменнік, страмянны, цемянны, але: палымяны.
Стык марфем. "Правіламі" (2008) рэгламентуецца напісанне суфіксаў на стыку марфем наступным чынам. Суфіксы -ск- і -ств- пішуцца:
■ калі ўтваральная аснова заканчваецца на с, то на пісьме спалучэнне сс перадаецца адной літарай: матроскі, рускі, беларускі, хакаскі, папуаскі, тунгускі, лаоскі, гандураскі, уэльскі, адэскі, арзамаскі, віль-нюскі, чавускі, палескі, залескі, прускі, тбіліскі, кута-іскі, туніскі, эскімоскі, індускі, пелапанескі;
■ калі ўтваральная аснова заканчваецца над, з, то спа-лучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: го-рад — гарадскі, люд — людскі, грамада — грамадства, сусед — суседскі, параход — параходства, бяда — бедства, Бесядзь — бесядскі; француз — французскі, Каўказ — каўказскі, Сілезія — сілезскі;
ш у словах, вытворных ад асноў славянскага паходжан-ня на к, спалучэнне к з суфіксальным с на пісьме пе-радаецца як ц: лясніцтва, мастацтва, сваяцтва, спа-борніцтва, гарняцкі, казацкі, крыжацкі, сакавіцкі, асветніцкі, наглядальніцкі, славацкі, гарадоцкі, бела-стоцкі, уладзівастоцкі, чашніцкі. Сюды ж можам ад-несці: гарняцкі (гарняк), марацкі (марак), рыбацкі (ры-бак), славацкі (славак), гайдамацкі (гайдамак), чу-мацкі (чумак), батрацкі (батрак) і інш.;
■ у словах, утвораных ад асноў на к неславянскага пахо-джання, на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынок-скі, нью-ёркскі, бангкокскі, бузулукскі, цюркскі, карак-скі, каракалпакскі, квебекскі, таджыкскі, узбекскі;
ш у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на -ка, -кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам -ск- знікае: крупскі (Крупк\),дудзінскі (Дудзінка), церахоўскі (Церахоўка), ямайскі (Ямайка), вяцкі (Вятка); але: касабланкскі.

Детям и родителям