contrast version
Лiтаратурная гасцёўня
 

22 сакавіка ў нашай школе адбылася літаратурная гасцёўня, прымеркаваная да сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца штогод 21 сакавіка.

Школа сустракала вядомых аршанскіх паэтак Яўгенію Яўгенаўну Казлову, Міхайлаву Людмілу Архіпаўну, Дзмітранок Марыю Міхайлаўну, Сасноўскую Ганну і Анастасію Сіяніну.

 

Спачатку паэткі сустрэліся з вучнямі 8-х класаў: расказалі пра сябе, сваю творчасць, падзяліліся творчымі набыткамі.

Сустрэча працягнулася ў памяшкані школьнага тэатра, дзе адбыўся творчы паэтычны дыялог паміж майстрамі прыгожага пісьменства і вучнямі 11 “А” класа.