contrast version

17 красавіка ў нашай школе прайшоў конкурс сярод страшакласнікаў на лепшую прэзентацыю любімага верша Янкі Купалы і Якуба Коласа,  прымеркаваны да 130-стагоддзя беларускіх паэтаў.

Конкурс прайшоў вельмі цікава,таму што, акрамя выдатнага дэкламавання вершаў, вучні пры дапамозе прэзентацый прадэманстравалі сваё асабістае бачанне вершаў, часам вельмі незвычайнае, нетрадыцыйнае.

Першае месца ў конкурсе раздзялілі Маісеева Вікторыя, вучаніца 11 “А” класа (верш “Палац”), Гараева Вольга, вучаніца 11 “А” класа (урывак з паэмы “Магіла льва”),Кабачэўская Алена,вучаніца 11 “Б” класа (верш “А яна...”) і Астроўская Даша, вучаніца 11 “В” класа (урывак з паэмы “Яна і я”).

                  

Самымі арыгінальнымі прызнаны групавыя работы Ігнацьевай Карыны і Кушвід Карыны,вучаніц 9 “Д” класа і Туранскай Карыны, Мішчук Юліі, Бяляўскай Таццяны, вучаніц 9 “Б” класа (верш “Спадчына”); Альшэўская Алена, вучаніца 9”Д” класа (верш “Лета”), Жарнасекава Вікторыя, вучаніца  9“А” класа (верш “Спадчына”), перамаглі  ў намінацыі  “Самая шчырая абарона верша”; самай змястоўнай журы палічыла работу Хадасевіч Таццяны, вучаніцы 9”Д” класа (верш “Улетку”); Малашэнка Аліна, вучаніца 9”Д” класа (верш “Ноч”), была ўзнагароджана за самае глыбокае раскрыццё зместу верша, а Каваленка Дар’я , вучаніца 9 “Д” класа (верш”Родныя вобразы”),  за самую пранікнёную абарону верша. Нестандартнае, сучаснае бачанне паэзіі  Янкі  Купалы  прадэманстравалі Ермакова Наста,вучаніца 9”А”(урывак з паэмы  “Бандароўна”)  і   Пахомчык Герман, вучань 9 “Г” класа (верш “Хто ты гэткі?”).

Жарнасекава Вікторыя, вучаніца 9 “А” класа