contrast version

knigaПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ нумар 618 "Аб аб'яўленні 2012 года Годам кнігі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.

Аб'яўленне ў Беларусі Года кнігі з'яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры - прадмет асаблівага клопату дзяржавы.

Па матэрыялах сайта http://www.belarus.by

Дэні Дзідро сказаў, што калі людзі перастаюць чытаць, яны перастаюць мысліць.

Толькі чытанне кніг дапамагае навучыцца крытычна і вобразна мысліць, правільна гаварыць, граматна будаваць сваю гаворку. Зараз усё пераходзіць на камп’ютарныя тэхналогіі, і кнігі, на жаль, адступаюць на задні план. Але ж чытанне электронных выданняў не дастаўляе такога эстэтычнага задавальнення, як чытанне традыцыйных кніг.