contrast version

Тыдзень дзіцячай кнігі ў сярэдняй школе №20

Для бібліятэкараў гэты тыдзень у рабоце самы яскравы, таму што можна удасканаліць і ажыццявіць самыя навейшыя формы і метады работы ў бібліятэчнай справе. Сёлетні год - год Кнігі - не стаў выключэннем.

Тыдзень дзіцячай кнігі прайшоў ў сярэдняй школе № 20. На кожны дзень было запланавана мерапрыемства рознай тэматыкі і накіраванасці з выкарыстаннем мультымедыйных тэхналогій.

З нагоды Дня смеху прайшло мерапрыемства “Первоапрельская юморина”, дзе пяцікласнікі даведаліся пра паходжанне свята, як яго святкуюць у розных  краінах, былі праведзены гумарыстычныя конкурсы, сярод якіх самым запамінальным быў  “Бестолковый словарь”, дзе трэба было праявіць вынаходлівасць і крэатыўнасць мыслення.

Разам з трэцякласнікамі здзейснілі віртуальнае падарожжа ў краіну яе Вялікасці Кнігі. Нашы чытачы даведаліся, як развівалася  пісьменнасць у свеце і на тэрыторыі Беларусі, калі з’явілася першая друкаваная кніга. Вучні пазнаёміліся з асветніцкай дзейнасцю

Францыска Скарыны, Спірыдона Собаля, Сымона Буднага. Напрыканцы сустрэчы ўспомнілі правілы карыстання кнігай.

“Винни-Пух и семь чудес мёда” – гэта пазнавальнае мерапрыемства па экалагічнаму выхаванню і здароваму ладу жыцця было праведзена з вучнямі чацвёртых класаў. Казачны герой Віні-Пух расказаў дзецям, якія віды мёду існуюць у свеце. У гэтым яму дапамагалі дзве пчолкі, якія правялі захапляльную віктарыну з чытачамі пра ўклад жыцця пчалінай сям’і.

Як вядома, 31 сакавіка споўнілася 130 гадоў са дня нараджэння Карнея Іванавіча Чукоўскага, любімага дзіцячага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, літаратуразнаўцы. Да гэтай даты было прысвечана маленькае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам вучняў другіх  класаў “Сказки дедушки Корнея” з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі па творчасці пісьменніка – лепшага сябра дзяцей.

Прайшла віктарына “Чудесный мир воды” для пятых класаў. Матэрыял быў вельмі цікавы па падачы. Вучні загадзя прачыталі энцыклапедычныя даведнікі “Атлас подводного мира», «Воздух. Вода. Погода и климат”, “Тайны живой природы”, таму ім было проста адказваць на пытанні.

У ходзе правядзення Тыдня дзіцячай кнігі актывізавалася жаданне чытачоў удзельнічаць у мерапрыемствах. Хочацца верыць, што у чытачоў  паглыбіліся веды, узрасла цікавасць да чытання не толькі мастацкіх твораў, але даведачнай, навукова-папулярнай, энцыклапедычнай літаратуры.

 

Загадчыца бібліятэкі

ГУА “Сярэдняя школа № 20”

Бондарава М. М.