contrast version
Дзень роднай мовы
 

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999),  адзначаецца 21 лютага з мэтаю захавання моўных і культурных традыцый. Дзень святкавання 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Падтрымаць беларускую мову вырашылі і вучні нашай школы, якія пры падтрымцы сваіх настаўнікаў наладзілі ў гэты дзень сапраўднае свята беларускай мовы.

 

Пачалося яно з самай раніцы, калі пры ўваходзе ў школу мы прапаноўвалі ўсім жадаючым скласці своеасаблівую скарбонку любімых беларускіх слоў, выстава якіх была наладжана ў фае школы. Таксама на працягу дня мы ўсёй школай успаміналі любімыя беларускія выразы, прыказкі, прымаўкі, вершы. Дарэчы, вельмі цікава было даведацца пра любімыя вершы нашых настаўнікаў.

На працягу дня ў школе гучала беларуская сучасная музыка, жадаючыя маглі спазнаць сябе ў відэароліку “Родная мова” ў нашай школе, паглядзець музычныя відэакліпы ці мультыплікацыйныя фільмы.

Беларускія песні прагучалі ў выкананні нашага вядомага хору… Выступленне іх было не зусім звычайным, бо артысты ўпершыню спявалі проста перад намі, а не на сцэне.

Свята завяршылася прэзентацыяй кнігі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Мы дзякуем усім, чыімі намаганнямі яна адбылася. Зборнік “Ксты” аўтар перадаў праз Пракопкіну Таццяну ў падарунак нашай школе.

На наш погляд, свята атрымалася, і мы, вучні 10 “Б” класа, шчыра дзякуем усім, хто дапамагаў нам яго наладзіць і актыўна ў ім удзельнічаў.

 

Кожар Яна, Трус Марына 10 “Б” клас