contrast version
Вечар - успамін “Як хачу застацца я тваім адзіным успамінам”

20 лістапада ў музеі  У.Караткевiча адбылася сустрэча, прысвечаная памяці таленавітай пісьменніцы, нашай зямлячкі  СЫНЦАРОВАЙ ЛЮДМІЛЫ ПЯТРОЎНЫ. Калі я ішла на гэту сустрэчу, то ведала толькі імя і 2 вершы гэтай пісьменніцы, між іншым, як і мае спадарожніцы: Вольга Мачульская, Даша Астроўская, Алена Разумоўская.

 

Супрацоўніца музея Вольга Міхайлаўна пачала сустрэчу на вельмі пазітыўнай хвалі, нягледзячы на такую сумную нагоду сустрэчы: гадавіна смерці паэткі, але  растлумачыла гэта проста:  СЫНЦАРОВА ЛЮДМІЛА была заўсёды вельмі пазітыўным чалавекам.

На праектары паказалi фотаздымак пісьменніцы…
Мне здалося, што гэты твар я дзесьці бачыла…

Высветлілася, што так і ёсць: СЫНЦАРОВА ЛЮДМІЛА была была дырэктарам Высоцкай сярэдняй школы- маёй роднай школы, дзе я пайшла ў першы клас, дзе вучылася 4 гады!

Далейшыя  аповеды і выступы людзей, якія асабіста ведалі  ЛЮДМІЛУ, сталі для мяне яшчэ цікавейшымі…

Я чытала 2 вершы:  "Я буду з табой " і "Папялушка"

Верш «Папялушка» мне вельмi спадабаўся.

 

ПАПЯЛУШКА

Адзавіся, мой прынц, адгукніся,

Ты ўжо, пэўна, стаў каралем!

А чаравік мой згубіўся ў жыце,

Калі бегла я ўслед за адыдзем.

Ты па весцы праехаў пад вечар,

Усміхнуўся адной толькі мне.

Ды схапіў мяне нехта за плечы,

Не пусціў на адыдучы ды цябе.

Я ўслед табе доўга глядзела,

Аж пакуль не ўзышоў маладзік!

I была б я даўно каралевай,

Каб знайшоўся тады чаравік.

 

Людміла Сынцарова  была кіраўніком літаратурнага аб’яднання паэтаў “Натхненне”,таму пачытаць свае вершы прыехалі  і яе выхыванцы  з п.Высокае.

Сустрэча працягвалася  паўтары гадзіны, але час праляцеў хутка.

Найболей мне запомнілася гісторыя, якую расказала добрая сяброўка пісьменніцы,- гісторыя пра паходжанне незвычайнага прозвішча  СЫНЦАРОВА.

У сям'і існавала легенда. Маладая дзяўчына,якая была ў асяроддзі Пятра 1, вельмі яму спадабалася. У іх пачаўся раман. Праз пэўны час дзяўчына нарадзіла хлопчыка. Нараджэнне яго хавалі, але  цар пра гэта даведаўся і на ўсё наваколле  прамовіў: “Гэта не проста хлопчык,гэта СЫН Цара!”

Адгэтуль і хвалебны род СЫНЦАРОВЫХ.

Шмат чаго расказвалі і  нашы аршанскiя пiсьменннiкi. Мне было  цiкава  паслухаць гэтых таленавiтых людзей. Але хачу сказаць, што я i раней ведала iх.

Мне вельмі спадабалася гэта сустрэча. Шкада, што толькі ЛЮДМІЛЫ з намі не было.

 

 

Пракопкіна Таццяна, 11 “А” клас

Все новости