contrast version
Да 120-годзя народзінаў Максіма Багдановіча

28 кастрычніка у Аршанскім музеі У.С. Караткевіча адкрылася выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, якое будзе адзначацца 9 снежня. Выставу з фондавых збораў Гродзенскага музея Максіма Багдановіча прывезла ў Оршу Рапецкая Святлана Мікалаеўна, дырэктарка гэтага музея. У сваім выступленні яна адзначыла, што гэтым вечарам у музеі сустрэліся Багдановіч і Караткевіч, які прысвяціў шэраг сваіх твораў “паэту красы і гармоніі”. Для гасцей музея была арганізавана віртуальная вандроўка па тых мясцінах у Беларусі, дзе нядоўга жыў і пісаў вершы паэт.

 

 

Нашы паэты-землякі чыталі вершы,прысвечаныя Максіму Багдановічу, спевакі выконвалі песні на словы паэта, а нас,вучняў СШ №20, запрасілі пачытаць яго вершы.

Сказаць шчыра, гэта быў добры штуршок да таго, каб правесці вечар з томікам Багдановіча ў руках, ужо зусім па-іншаму ўспрымаючы яго паэзію…

Даша Руткоўская, вучаніца 11 “В” класа

Все новости