contrast version
Ці  чытаеце вы беларускія часопісы?

Хутчэй за ўсё,пытанне рытарычнае…

23 лістапада на сустрэчу з вучнямі ў нашу школу завіталі супрацоўнікі часопіса “Маладосць” Віктар Кавалёў і Вікторыя Трэнас.

Госці  расказалі пра гісторыю стварэння часопіса, пра яго сённяшніх аўтараў- маладых таленавітых літаратараў, пра жанравую разнастайнасць публікацый,знаёмства з якімі ў значнай ступені  паспрыяе пашырэнню нашага літаратурнага кругагляду.

 

 

Рэдактар аддзела паэзіі часопіса,маладая беларуская паэтка Вікторыя Трэнас прачытала нам свае вершы, якія, шчыра кажучы, істотна адрозніваюцца ад тых,  якія мы ведаем са школьнай праграмы, і запрасіла нас не сароміцца дасылаць першыя спробы пяра ў часопіс “Маладосць”.

Паспрабуем?

Астроўская Даша, вучаніца 11”В” класа

Все новости