contrast version
Запрашайце-мы раскажам!

Думаю, вы пагодзіцеся з меркаваннем, што  цяжка назваць адукаваным чалавека, які не ведае выбітных  мастакоў, музыкаў, рэжысёраў, скульптараў сваёй краіны. Вывучэнне жыцця і дзейнасці Ефрасінні Полацкай – цудоўная магчымасць з імі пазнаёміцца, таму што вобраз асветніцы паўстае са старонак  сучасных празаічных, публіцыстычных і паэтычных літаратурных твораў , палотнаў жывапісцаў, графічных аркушаў, яе постаць адлюстравана ў такіх галінах мастацтва, як музыка,  іканапіс, скульптура, ювелірнае мастацтва…

Хто ўваскрашае ў мастацтве вобраз беларускай святой? Нам стала цікава, мы даведаліся і захацелі расказаць другім, таму і арганізавалі канферэнцыю  “Вобраз Ефрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве” для паралелі  9-х класаў, у ёй узялі ўдзел  вучні 9 і 10 класаў: Шарснева Вольга, Шкрадава Даша, Губенка Святлана, Аўсюкевіч Яна, Туранская Карына, Папова Таццяна, Нікалаенка Віка.

 

Хочаце- і вам раскажам!

Аўсюкевіч Яна, 9 “Б” клас