contrast version
Як мы прачыталі казку

Напэўна, многім з вас вядома казка Уладзіміра Караткевіча “Лебядзіны скіт”, так, яе зараз праходзяць на ўроках беларускай літаратуры ў шостым класе. Прачыталі і мы чарговы твор нашага славутага земляка. Гэта цудоўная казка пра тое, адкуль пайшла назва нашай краіны- Беларусь. Але Уладзімір Караткевіч піша, што гэтую казку ён пачуў ад свайго дзеда, і гэта нас зацікавіла. Мы вырашылі пайсці ў музей, каб паглядзець на фотаздымак таго, хто падараваў нам такі цікавы твор,  і бліжэй пазнаёміцца з біяграфіяй пісьменніка.

Сапраўды, экспазіцыя музея пачынаецца з радавода Уладзіміра Караткевіча, а першы ў ім- яго дзядуля Васіль Юльянавіч Грынкевіч.

 

Таксама цікава было даведацца, як у нашым узросце вучыўся Уладзімір Сямёнавіч, якія лісты, будучы хлапчуком, ён пісаў сваім блізкім, як маляваў…

У музеі нам таксама паказалі новую кніжку дзіцячых твораў У. Краткевіча, ілюстраваную вядомым беларускім мастаком Міколам Купавам. Якім жа было наша здзіўленне, калі мы даведаліся, што гэты мастак таксама нарадзіўся ў нашым горадзе!

На шляху дадому мы завіталі да помніка пісьменніку і даведаліся, што яго аўтар, вядомы беларускі скульптар Ігар Голубеў, - таксама наш зямляк, ён нарадзіўся ў Віцебску.

Якая ж багатая на таленты наша зямля! Можа, і мы калі-небудзь складзём яе гонар…

Наста Кракаціца, вучаніца 6 “А” класа