contrast version
Не сумуйце!

17 верасня ў калегіуме езуітаў адбылося мерапрыемства пад назвай “Няскучны вечар”, прысвечанае Дню бібліятэк.

Назва вечара апраўдала сябе: на працягу вечара мы сустрэліся з любімымі персанажамі, успомнілі мастацкія творы і іх аўтараў, беручы ўдзел у літаратурнай віктарыне, спрабавалі пісаць сапраўднымі чарніламі i пяром на пергаменце, на паказе мод палюбаваліся прыгожымі вырабамі з ільну.

 

 

Таксама гэтым вечарам можны было зрабіць прышпільныя татушкі, размалявацца “пад пірата”, наведаць “пакой жахаў”, навучыцца рабіць кветкі з рознакаляровых стужак, паглядзець выступленнне рабят з цыркавой студыі і патанчыць на дыскатэцы.

Па дарозе дадому мы затрымаліся каля музея “Млын”, з цікавасцю разглядалі замочкі, што вешаюцца закаханымі на мосце праз Аршыцу, схадзілі на гарадзішча і яшчэ раз пераканаліся ў тым, які ўсё ж такі прыгожы і ўтульны наш горад!

Вечар сапраўды быў нясумным!

 

Вучні 6а класа