contrast version

АКАННЕ


АПОРНАЯ СХЕМА

              

  • О - ПАД

         Э - НАЦІСКАМ              <>   А - НАЦІСКАМ

         СОСНЫ                                       САСНА

         РЭКІ                                                  РАКА

 

  • Э - НЕ ПАД НАЦІСКАМ - У ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОВАХ

РЭСПУБЛІКА, ДЭМАКРАТЫЯ.

 

1.Змяніце словы так, каб націскны галосны памяняўся на а:

стог, бор, шорах, рэчка, цэгла, поспех, жоўты, рэдкі, соладка,стрэхі,восень, стрэльба, мова, холад, стоўб.

 

2. Устаўце прапушчаныя літары:      

р…бус, т…хніка, а…радром, ц…на, …кземпляр, т…рыторыя, ц…мент, ж…леза, ц…нтральны, р…корд, ш…мпіньён, ч…рніла, ж…варанак, д…када, р…льеф, п…лымяны, ж…кей, тры…, чамадан.

ЯКАННЕ

 

АПОРНАЯ СХЕМА

  • Е - ПАД                   ВЁЗ     <>   Я - У ПЕРШЫМ       ВЯЗУ

Ё - НАЦІСКАМ     ЛЕС   <> СКЛАДЗЕ ПЕРАД / ЛЯСЫ

 

  • Е - ПАСЛЯ           ВЕ/ЦЕР

       НАЦІСКУ       ПЕСНЯРЫ/

 

  • Е - У ЗАПАЗЫЧАНЫХ           МЕДАЛЬ

               СЛОВАХ                       ПЕНАЛ

 

ЗАПОМНІЦЬ!!! ДЗЯВЯТЫ, ДЗЯВЯТКА, ДЗЯСЯТЫ, ДЗЯСЯТКА, СЯМНАЦЦАЦЬ, СЯМНАЦЦАТЫ, ВАСЯМНАЦЦАЦЬ, ВАСЯМНАЦЦАТЫ, ПЯЦЬДЗЯСЯТ, ШЭСЦЬДЗЯСЯТ, ШАСЦІДЗЯСЯТЫ., ПЛЯЯДА, КАЛЯНДАР, СЯРЖАНТ, ВЕЯЦЬ, ВЕЯЛКА, СЕЯЦЬ, СЕЯЛКА, МЯККАВАТЫ.

 

1.Гульня-эстафета. Змяніць словы так, каб е,ё сталі ў першым складзе перад націскам.

Цвёрды, лёгкі, след, далёка, светла, цёмна, вёска, паселішча, гнёзды, весела, неба ,вёслы, вечар, звер, дзеці, кветка, сена, пенал, кефір, сезон,вёсны.

2. Устаўце прапушчаныя літары. Праверце сябе, паставіўшы ў словах націскі.

С…лянка, каф…ін, г…незіс, выб…л…ны, п…радз…ліць, ув…рцюра, высв…тл…ны, п…рас…лен…ц, в..с…ла, в…селле, ман…кен, ф…рмент, габ…лен, выб…ліць, м…тро, л…йтэнант, аб…ліск, зв…но, кам…ртон.

 

Рубрыка “Правяраю сябе”

*1. Перакладзіце словазлучэні на беларускую мову, падкрэсліце арфаграммы “акання”, “якання”.

Боевой приказ , древесина дуба, еловая жердь, женский взгляд, жёлтый тюльпан, ребро человека, небольшое озеро, московское метро, редкостный экземпляр, собирать чернику, лейтенант Денисов, золотая медаль.

*2. Перакласці сказы на беларускую мову і запісаць. Падкрэсліць літары е, ё, я, о, э, а.

Лесная поляна укрыта пушистым снегом. Отогретая за весну земля набиралась сил. Решетом воды не наносишь. Ранней весной первой расцветает черёмуха. Кукольный театр открывал свой сезон. Мы всем классом смотрели интересную телепередачу.

3. Творчая работа. З дадзеных слоў скласці сказы. Размясціць іх так, каб атрымаўся звязны тэкст. Уставіць прапушчаныя літары.

1. Сц…ной, вакол, л…сок, стаяў. 2. У, дзеці, к…сцёр, с…бралі, сучча. 3. Зв…нкія, былі, чутны, дз…цей, дал…ка, г…л….сы. 4. Н…далёка, прац…каў, ручаёк. 5. Р…бяты, па, л…сную, п…л…ну, выйшлі, на, сц…жынцы. 6. Ціха, у, было, л…се. 7. Яны, п…сні, сп…валі. 8. Селі, каля, дз…ці, агню.

 

4. Тэставыя заданні.

1). Адзначце лічбы слоў, у якіх трэба ўставіць а) я; б) а; в) е:

         1) р…чны, 2) г…л…сы, 3) з…л…ніна, 4) м…сты, 5) п…сок, 6) ц…гляны, 7) хлоп…ц, 8) б…лок, 9) с…крэт, 10) сн…жок.

2). Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

         1) ш…птаць;

         2) выч…рпаць;

         3) пад…шва;

         4) р…клама.

3). Адзначце словы, у якіх пішацца літара я:

         1) м…тровы;

         2) м…ц…жы;

         3) сн…гір;

         4) сн…гіры.

4) Адзначце словы, у якіх пішацца літара э:

         1) кр…пасны,

         2) стр…ляніна,

         3) др…сіроўшчык,

         4) ж…мчуг.

5). Адзначце словы, у якіх пішацца літара е:

         1) м…дзв…дзяня,

         2) уп…ц…рых,

         3) л…снік,

         4) л…снічыха.