Семеняко Юрий Владимирович
Год рождения: 1925
Биография:
Семеняко Юрий Владимирович (1925-1990)
Окончил Белорусскую государственную консерваторию по классу композиции профессора А.В. Богатырёва (1956). Заслуженный деятель искусств БССР (1962). Лауреат Государственной премии БССР (1972). Народный артист БССР (1974).
“Юрый Семяняка – широка вядомы беларускі кампазітар-песеннік. Ён лірык, рамантык, мастак з аптымістычным светаўспрыманнем. Яго музыка прасякнута цеплынёй, задушэўнасцю, глыбокім пачуццём. Кампазітар лічыў, што «па прыродзе сваей музыка – шчыры голас сэрца», і пацвярджаў гэта ўсёй сваей творчасцю.
Ю. Семяняка пісаў у розных жанрах. Яму належаць оперы, музычныя камедыі, кантаты, рамансы, хоры. Але прызнанне знайшоўу песні. 3 ёй жа звязаны i яго першыя творчыя поспехі. Песні «Ой, шумят леса зеленые», «Застольная», «Помніш, любы мой, дзянёчкі» i дуэт «Явар і каліна» сведчылі аб сур'ёзнай творчай заяўцы маладога аўтара, зробленай у пачатку 50-ых гадоў, яшчэ да вучобы ў кансерваторыі. У студэнцкія гады, побач з песнямі, былі створаны Трыо для скрыпкі і фартэпіяна, кантата «Ясныя дарогі».