contrast version

ЗАНЯТАК №4

Тэма: Патрабаванні да вырашэння праблемы фарміравання ў школьнікаў матывацыі ў навучанні.

Мэта: асэнсаванне дзейнасці ўдзельнікаў на апошнім этапе працы; асэнсаванне і выяўленне вынікаў майстар-класа кожным удзельнікам.

Форма правядзення: круглы стол “ Я-тактык і практык”.

Чакаемыя вынікі: веданне патрабаванняў да прафесійнай дзейнасці з мэтай фарміравання ў вучняў матывацыі да навучання, узбагачэнне ўласнага педагагічнага арсеналу разнастайнымі метадамі з выпрацаванымі рэкамендацыямі для фарміравання устойлівых пазнавальных інтарэсаў.

План работы

  1. Размінка “Скажы што-небудзь пра сябе і саўдзельніка”(псіхалагічны настрой на працу).
  2. Даследчая дзейнасць “ Выберы важнае”(матывацыйныя падыходы да ўрока; выбіраем неабходнае, абменьваемся думкамі, даказваем).
  3. Гульня. Выхаванец увесь час гаворыць: “ Не буду вучыцца. Мне не цікава. А вы…..”
  4. Выпрацоўка рэкамендацый паўрочнай і пазакласнай дзейнасці настаўніка з мэтай фарміравання ў яго вучняў матывацыі да навучання.
  5. Ацэнка эфектыўнасці “майстар-класа” з пазіцыі стварэння ўмоў для паспяховых дасягненняў у сваёй працы і развіцця індывідуальнага стылю.

Дата правядзення: снежань 2012 год