contrast version
Кандрат Крапiва
krapiva

(22.02.1986 - 07.01.1991)

Кандрат Крапіва — адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Выдатны мастак слова, ён узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанру і тэматыцы, у якіх адлюстроўваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе гісторыі. Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцці сатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі.

Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок былога Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння народнага вучылішча вучыўся ў чатырохкласным гарадскім вучылішчы, спачатку ў Стоўбцах, затым у мястэчку Койданава. Да гэтага часу і адносяцца яго першыя пробы пяра. Закончыўшы ў 1913 г. гарадское вучылішча, Крапіва здае экстэрнам экзамен на званне настаўніка пачатковай школы і едзе працаваць у Мнішанскае земскае народнае вучылішча былога Мінскага павета. У 1915 годзе яго мабілізуюць у царскую армію і праз некаторы час пасылаюць на фронт.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у пачатку 1918 г., Крапіва як настаўнік дэмабілізуецца з арміі і едзе працаваць у адну з пачатковых школ Уздзенскай воласці. Праз два гады яго прызываюць у Чырвоную Армію. Некаторы час пасля арміі жыве ў роднай вёсцы, а вясною 1925 г. пераязджае ў Мінск, пачынае працаваць у Інстытуце беларускай культуры інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства, актыўна ўключаецца ў літаратурнае жыццё, з'яўляецца членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк», а затым — «Узвышша».

У 1926 г. Крапіва паступае на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; пасля заканчэння універсітэта цалкам аддаецца літаратурнай дзейнасці. Ён ужо вядомы як аўтар шматлікіх сатырычных вершаў, баек, апавяданняў (зборнікі «Асцё», «Крапіва», 1925; «Апавяданні», 1926), антырэлігійнай паэмы «Біблія» (1926).

Подробнее...

Гарэцкі Максім Іванавіч

garecki

Гарэцкі Максім Іванавіч (1893-1938) - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, мастак арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомы прадстаўнік беларускай думкі, грамадзкі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці.

Жыццёвая і літаратурная біяграфія Максіма Гарэцкага тыповая для пісьменніка-дэмакрата, які прыйшоў у літаратуру з сялянскіх нізоў. Ён нарадзіўся 6(18) лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў беднай сялянскай сям'і. У гэтым глухім кутку Магілёўшчыны прайшло яго маленства. Тут ён вучыўся ў пачатковай школе, а потым у Вольшынскай царкоўнапрыходскай двухкласнай школе (1903—1905), у настаўніцкіх класах у Вольшы (1905—1908). Максім быў здольным, дапытлівым хлопчыкам. Любіў кнігі, шмат чытаў. Ад роднай маці, з вуснаў родных і блізкіх людзей слухаў народныя песні, казкі, легенды. У Максіма, як успамінаў брат Гаўрыла Гарэцкі, вядомы вучоны-геолаг, была добрая музычная памяць. Ён любіў выдумляць нешта сваё, імправізаваць, добра іграў на скрыпцы, балалайцы. Любоў да мастацкага слова абудзілася ў яго рана, у школьным узросце. Літаратура стала яго прызваннем, вызначыла ўвесь яго далейшы жыццёвы шлях.

Дапамагаючы бацькам у працы па гаспадарцы, Максім Гарэцкі марыў аб далейшай вучобе. У 1909 г. ён паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча ў 1913 г. быў накіраваны ў Віленскую землеўпарадчую камісію. Працаваў каморнікам. У Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, Лявонам Гмыракам.

Подробнее...

Іван Мележ

 

melez

 

Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. Летам 1940 г. ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай Букавіны. З першых дзён вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім пэдагагічным інстытуце, а з 1943 г.— у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо ў Менску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва універсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя».

З 1966 г.— сакратар, а ў 1971 — 1974 гг.— намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, членам Сусветнага Савета Міру. Член СП СССР з 1945 г.

Памёр 9 жніўня 1976 г.

Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. (газета «Бугурусланская правда»). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), «Жыццёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар рамана «Менскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданне ў 1974).

Подробнее...

Васіль Быкаў

 bikau

Нарадзіўся Васіль Уладзіміравіч Быкаў 19 чэрвеня 1924 г. у невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне. Яго бацькі -- звычайныя сяляне, адметныя хіба што беларускай цягавітасцю і жыццёвай учэплівасцю. Маці -- Ганна Рыгораўна -- была ціхмяна-памяркоўная і душэўна далікатная. «Дужа мяккая і жаласлівая», -- скажа пра яе пісьменнік. Зямная дарога Ганне Рыгораўне выпала вельмі нялёгкая, але працяглая. Жанчына развіталася з белым светам на дзевяностым годдзе жыцця (восенню 1984 г.).

Бацька -- Уладзімір Фёдаравіч -- трохі не дацягнуў да васьмідзесяці. Ён нарадзіўся ў 1888 г., а памёр у 1966-м. Прымау удзел у першай сусветнай, а потым і грамадзянскай войнах, быў у нямецкім палоне, працаваў тады ў баўэра. Рабіць даводзілася шмат, але той сялянскай работы, да якой прывык змалку. I карміў гаспадарліны немсц нармальна. Потым, ужо ў калгасныя чаеы, на радзіме ў гэтым сэнсе было куды горш. Дык бацька, прыгадваў пісьменнік, часта ўспамінаў таго немца, яго не вельмі разнастайнае, але сытнас харчаванне.

Дзяцінства было ў Васіля Быкава, па яго словах, “скупое на радасці і труднае, як і ўвесь той час. Часта жылося ў непаладках, нястачы”. Даводзілася і галадаць: «Трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць».

Подробнее...

Еще статьи...