contrast version
Уладзимир Корбан

korban

Нарадзіўся 25 жніўня 1910 года ў пасёлку Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага. У 1926 г. пачаў працаваць токарам на аршанскім заводзе «Чырвоны Кастрычнік». Сярэднюю адукацыю атрымаў у вячэрняй школе (1930). У 1930-1932 гг. - токар на Ленінградскім суднабудаўнічым заводзе. У 1932-1934 гг. - у Чырвонай Арміі. Потым працаваў старшынёй заўкама аршанскага завода «Чырвоны Кастрычнік», старшынёй будкама льнокамбіната. Удзельнічаў у паходзе 1939 г. у Заходнюю Беларусь. Завочна вучыўся ў Менскім юрыдычным інстытуце (скончыў два курсы). У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў стралковай ротай, працаваў у аператыўным аддзеле штаба дывізіі, удзельнічаў у баях пад Бранскам і Арлом, за вызваленне Беларусі, ва Ўсходняй Прусіі. У 1946 і ў 1948-1952 гг. зноў на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» - галоўны механік, начальнік цэха, начальнік апдзеда кадраў. З канца 1946 да студзеня 1948 г. - дырэктар цвікавага завода ў Лідзе. З 1952 г. працаваў у часопісе «Вожык», у 1967-1971 гг. - галоўны яго рэдактар. Сябра СП СССР з 1948 г.

Подробнее...

Георгій  Марчук

marchuk

Марчук Георгій, нарадзіўся 01.01.1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і шаўца.

Пасля заканчэння сярэдняй школы №– 2 у Давыд-Гарадку (1965) працаваў у мясцовым клубе, затым у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: ад кіраўніка драматычнага гуртка, метадыста да мастацкага кіраўніка. У 1973 г. скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1969 г. у Менску - асістэнт кінарэжысёра кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975-1977 гг. - слухач Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1980 г. - кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980-1982 гг. - загадчык літаратурнай часткі тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1983 г.

Подробнее...

 Рыгор  Барадулін

baradulin

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура".

Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ у Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх - газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін - дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 - ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.

Подробнее...

Кузьма Чорны

chorni

(1900-1944)

Сапр. імя Раманоўскі Мікалай Карлавіч, нарадзіўся 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласці) у сялянскай сям'і.

Каб сын змог наведваць школу, сям'я Раманоўскiх кiнула панскую службу i вярнулася на бацькаўшчыну, у мястэчка Цiмкавiчы (1908).

Пасля заканчэння Цiмкавiцкай народнай навучальнi трынаццацiгадовы падлетак вымушаны быў дапамагаць сям'i: працаваў на гаспадарцы, разам з бацькам Карлам наймаўся цеслем да землякоў. У хлопца было вялiкае жаданне вучыцца далей. i гэтае жаданне падтрымлiвалi блiзкiя людзi, асаблiва мацi, Глiкерыя. У 1916 г. Мiкалай паступiў у Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю, скончыць якую яму не ўдалося: у 1919г. семiнарыя была зачынена польскiмi ўладамi. Праца настаўнiка не захапiла маладога Раманоўскага - ён жыў iншым, хацеў пiсаць, хацеў працягваць вучобу. Мiкалай стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта (1923).

У гэтым жа годзе газета "Савецкая Беларусь" надрукавала яго першыя апавяданнi, падпiсаныя псеўданiмам Кузьма Чорны.

Перабраўшыся ў Менск, пiсьменнiк прымаў самы дзейсны ўдзел у лiтаратурным жыццi: стаў сябрам аб'яднання "Маладняк" (1923-1926), адным з арганiзатараў i кiраўнiкоў "Узвышша" (1926-1931), шмат друкаваўся. Адразу два зборнiкi прозы - "Апавяданнi" i "Срэбра жыцця" - з'явiлiся ў 1925 г., тры наступныя - "Па дарозе", "Пачуццi", "Хвоi гавораць" - у 1926 г. Хутка празаiк звярнуўся да вялiкай эпiчнай формы.

У 1927 г. быў апублiкаваны яго першы раман "Сястра", у 1928- "Зямля". Аповесцi "Лявон Бушмар" (1929), "Вясна" (1930), незакончаныя творы "Вецер i пыл" (1927-1929), "iдзi, iдзi" (1930), зборнiкi апавяданняў "Вераснёвыя ночы" (1929), "Нянавiсць", "Буры" (абодва 1930) сведчылi не толькi пра выключную працавiтасць маладога творцы, а i пра перапоўненасць яго iдэямi, тэмамi, вобразамi, што прасiлiся на паперу.

Подробнее...

Еще статьи...