contrast version
Урок цваццаты Правапіс прыставак

Уводзіны. У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" замест раздзелаў 9—13 "Правіл" (1959) уведзена глава 5 "Правапіс некаторых марфем". У названых раздзелах ішла гаворка пра напісанне галос-ных у суфіксах назоўнікаў, прыметнікаў і дзеепрыметні-каў, дзеясловаў, у канчатках назоўнікаў, прыметнікаў і займеннікаў, лічэбнікаў, асабовых дзеясловаў. Нават гэ-ты пералік паказвае, наколькі няпросты быў шлях да адка-зу на пытанне, як напісацьтое ці іншае слова. Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак і суфіксаў, канчаткаў у "Правілах" (1959) быў размеркаваны па часцінах мовы: для таго каб даведацца, як трэба пісаць слова, трэба было вызначыць прыналежнасць яго да канкрэтнай часціны мовы.

Читать далее

Урок васямнаццаты Правапіс абрэвіятур

Уводзіны. У пісьмовай практыцы мы часта сутыка-емся са словамі, якія прымушаюць задумацца і над напі-саннем, і над сваім значэннем, — абрэвіятурамі. Ёсць выпадкі, калі яны застаюцца зразумелымі толькі для іх стваральнікаў. Напрыклад, у Вікіпедыі фіксуецца най-даўжэйшая абрэвіятура ў рускай мове, якая складаецца з 55-ці літар: НННОМТПЛАБОПАРМБЕТЖЕЛБЕТРАБ СБОРМОННМОНКОНОТДТЕХСТРОМОНТ. Расшыфра-ваць яе нялёгка, ды, відаць, і не вельмі патрэбна. Гэты запіс можа праілюстраваць тое, куды здольна завесці страсць да рознага чыну скарачэнняў. Хаця абрэвіятура павінна быць максімальна вядомай, бо інакш губляецца сэнс у яе стварэнні. Малавядомыя абрэвіятуры не рэка-мендуецца выкарыстоўвацьудруку. Больш шырокае пры-мяненне яны набываюць у афіцыйна-справавым стылі.

Читать далее

Урок сямнаццаты Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

Уводзіны. Літара ь у роднай мове выконвае дзве да-волі важныя функцыі: змякчальную — перадаваць мяк-касць папярэдняй літары (дзень, песень, гляньце) і раз-дзяляльную — перадаваць асобнае вымаўленне зычных з наступнымі галоснымі (мільён, куп'істы, В'етнам).

Мяккасць — цвёрдасць — раздзельнасць. Апош-няя функцыя не заўсёды вызначаецца карыстальнікамі мовы, і прычына гэтаму апостраф, які ў нашым пісьме вы-ступае таксама ў ролі раздзяляльнага знака. Адсюль ча-сам раздзяляльны мяккі знак і апостраф блытаюцца: інтэрв'ю і няправільнае інтэрвью. У словез'яднаць [з'] па-мылкова вымаўляецца цвёрда. Хаця ў гэтым выпадку гук [з'] павінен гучаць мякка. Ён раздзяляецца ад наступных галосных гукам [)], які па традыцыі "хаваецца" ў літары я.

Читать далее

Еще статьи...

Детям и родителям