contrast version
Урок дваццаць шосты Правапіс суфіксаў у дзеепрыметніках

Уводзіны. У сучасных усходнеславянскіх мовах характарыстыка прадмета ці асобы можа выяўляцца ў часе. Звычайна гэта перадаецца даданай азначальнай часткай складаназалежнага сказа: Над грушай, якая была ўсыпана кветкамі, гулі пчолы. Аднак яна лёгка замяняецца эканомнай формай — дзеепрыметным словазлучэннем: Над грушай, усыпанай кветкамі, гулі пчолы. Па змесце сказы амаль аднолькавыя, па форме ж адрозненне віда-вочнае. Дзеепрыметнік сумяшчае ў сабе ўласцівасці прыметніка і дзеяслова. Менавіта яму належыць, так бы мовіць, роля семантычнага кандэнсатара. Ён настолькі арганічна ўвайшоў у наша маўленне і заняў у ім трывалае месца, што бывае цяжка, а то і немагчыма, замяніць яго даданым ска-зам, бо згубіцца сэнс. Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца здалёкай сваёй вясной (П. Панчанка).

Читать далее

Урок дваццаць чацвёрты Правапіс суфіксаў -ава-, -іва- і -ва-

Уводзіны. У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" напісанню складанага дзеслоў-нага суфікса -ірава- (-ырава-) адведзена прыярытэтнае месца, што выклікана яго пашырэннем у маўленчай практыцы. Хаця нават расійскія вучоныя С. Абнорскі, Л. Берг, П. Кузняцоў прадказвалі недаўгавечнасць функцыянавання запазычанага суфікса ў рускай мове і выцясненне гэтай марфемы суфіксам -ова-. Прапаноўвалася нават абмяжоўваць яго выкарыстанне. Так, акадэмік Берг дзея-словы з суфіксамі -ирова- назваў "уродлмвымп" і прапа-ноўваў замяняць іх "правильными, русскими", г. зн. дзея-словамі з суфіксам -ова-.

Читать далее

Урок дваццаць сёмы Правапіс суфіксаў назоўнікаў

Уводзіны. Звычайна мы не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. I толькі ў выпадках, калі не спрацоўвае даведзенае да аўтаматызму ўменне выбіраць словы, пачынаем маланкава шукаць выйсце з нялёгкай сітуацыі.

 

Читать далее

Еще статьи...

Детям и родителям