contrast version
Урок дваццаць шосты Правапіс суфіксаў у дзеепрыметніках

Уводзіны. У сучасных усходнеславянскіх мовах характарыстыка прадмета ці асобы можа выяўляцца ў часе. Звычайна гэта перадаецца даданай азначальнай часткай складаназалежнага сказа: Над грушай, якая была ўсыпана кветкамі, гулі пчолы. Аднак яна лёгка замяняецца эканомнай формай — дзеепрыметным словазлучэннем: Над грушай, усыпанай кветкамі, гулі пчолы. Па змесце сказы амаль аднолькавыя, па форме ж адрозненне віда-вочнае. Дзеепрыметнік сумяшчае ў сабе ўласцівасці прыметніка і дзеяслова. Менавіта яму належыць, так бы мовіць, роля семантычнага кандэнсатара. Ён настолькі арганічна ўвайшоў у наша маўленне і заняў у ім трывалае месца, што бывае цяжка, а то і немагчыма, замяніць яго даданым ска-зам, бо згубіцца сэнс. Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца здалёкай сваёй вясной (П. Панчанка).

Прагрэсіўныя формы. Эвалюцыянуючы разам з чалавекам, мова шляхам адбору пакідае прагрэсіўныя формы, у якіх інфармацыя перадаецца эканомнымі сродкамі. Яшчэ ў агульнаславянскай мове дзеепрыметнік займаў сталае месца і, прайшоўшы гістарычны шлях свайго развіцця, спраўна служыць нам і па сёння.

У літаратурнай мове найчасцей ужываюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: высушаны, напоены, накормлены, узнагароджаны, створаны, аблюбаваны, засеяны, запалены, астуджаны, запрошаны. вывучаны, звіты, вымыты, вышыты, разгорнуты, праполаты, сагнуты і інш.

Паранены і ранен(нн?)ый. Варта адзначыць, што беларускія дзеепрыметнікі, як і ў старажытнай агульна-славянскай мове, ужываюцца не з дзвюма літарамі нн, а з адной н: абнесены, паранены, загартаваны. Гэтым іх арфаграфія прынцыпова адрозніваецца ў роднай і рускай мовах, уносячы ў апошнюю пэўныя правапісныя цяжкасці. Толькі падвоенай нн у "Правилах русской орфографпп п пунктуации" (1956) прысвечана некалькі пунктаў. Напрыклад, напісанне слова раненый у словазлучэннях раненный вражеской пулей і раненый солдат адрозніваецца ў залежнасці ад таго, ці з'яўляецца яно прыметнікам (раненый солдат) або дзеепрыметнікам (раненный вражеско пулей), ці ёсць у ім прыстаўка (израненный солдат) або за-лежнае слова (пулей). Адсюль даволі частыя дыскусіі аб правапісе рускіх дзеепрыметнікаў і сярод спецыялістаў, і сярод звычайных носьбітаў мовы, што нават неяк выразілася ў камічным: "Какая разница, куда ранен?!"

Цяжкасці правапісу рускіх дзеепрыметнікаў сапраўды існуюць: рваная одежда (але: порванная, рванная на нем одежда), копченая колбаса (але: подкопченная, копченная на еловых ветках колбаса), кнпяченое молоко (але: кнпяченное вчера молоко), вяленая рыба (але: подвяленная, вяленная рыбаком рыба), соленые огурцы (але: подсоленные, соленные в бочке огурцы), моченые яблоки (але: моченные по бабушкиному рецепту яблоки), пареный картофель (але: паренный в кастрюле картофель) і г. д. Кароткія ж формы пішуцца з адным н: кнпячен, вялена,порвано.

Рускія дзеепрыметнікі пісаць на манер беларус-кіх? Рускія лінгвісты намагаюцца наблізіць гэтую норму да існуючай у нас. Невыпадкова ў падрыхтаваным праекце новай рэдакцыі рускага правапісу такая дыферэнцыяцыя напісання н/нн дзеепрыметнікаў і прыметнікаў адсутнічае, прапануецца пісаць адно н: "...Изменение за-ключается в отказе от орфографмческого разграничения причастий и прилагательных (не на -ованный, -еванный), образованных от глаголов несовершенного ві/іда; для тех другнх прмнммаются напмсанмя с однмм н: жареная на масле картошка \л жареная картошка, коротко стриженые волосы или стриженые волосы, груженые дровамн повозки п груженые повозки".

Каменціруючы гэтую прапанову, аўтары праекта слушна адзначаюць: "Старое правмло представляет со-бой мсключенне средп тех правнл, которые относятся к передаче буквенного состава слов, так как его применение требует обращения к контексту, синтаксического анализа. Оно является нсключеннем еще и потому, что требует орфографического разграничения лишь в пределах одного разряда соотносительных причастий и прилагательных, тогда как подавляюшее большинство полных форм причастий и прилагательных на -нный (они образованы от глаголов совершенного вида) передается на письме одинаково (не говоря уже о формах на -тый)".

Імператыў часу. Звяртаецца ўвага на застарэласць рускіх "Правіл" (1956): "Ктому же это трудное для практнческого применения правило на деле прнводмт к орфо-графмческому разгранмченню не прнчастнй прмлага-тельных (как сформулмровано в правмле 1956 г.), а форм с завпспмымм словамм и без них: первые пишутся с нн, вторые — с н. Но далеко не всякое зависимое слово означает, что перед нами причастие. Если в случаях типа стриженные парикмахером волосы, много раз крашенные стены (с зависимымм словами, обозначающими производмтеля действия или повторяемость его) употреблены причастня, то при друтх зависимых словах (стрнженные ежнком волосы, крашенные светлой крас-койстены\лт. п.) подобныеобразования скорее относятся к прилагательным: глагольность этмх форм явно ослаблена. Таким образом, преодолевая значнтельные орфографические трудности, пишущий не отражает на письме заявленных в правиле языковых различий" ("Свод правил русского правописания. Орфография. Пунктуация". — М., 2000).

Рускі правапіс таксама патрабуе ўніфікацыі. Пры-ведзеныя меркаванні красамоўна сведчаць пра накірава-насць уніфікацыі рускага правапісу да беларускага вары­янта, у якім у большай ступені адпюстраваны фанетычны прынцып. Прапановы Арфаграфічнай камісіі пры РАН па-дадзены ў "Правнпах русской орфографнм пунктуацмм: полный академмческмй справочннк" (М., 2006) і адпавядаюць заканамернасцям развіцця сучаснай рускай мовы.

У роднай мове праблем з напісаннем падвоенага нн у дзеепрыметніках не ўзнікае, бо такога суфікса ў іх проста не існуе, што, як адзначалася, ідзе з далёкай даўніны.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" рэгламентуецца напісанне суфіксаў -ен-, •ан- і -н-. Адразу заўважу, што напісанне гэтых суфіксаў вынікае з асаблівасцей утварэння і ўжывання дзеепры-метнікаў. Таму іх правапіс у школе мэтазгодна разгля-даць пры вывучэнні адпаведнай тэмы па марфалогіі.

Істотная акалічнасць. У параўнанні з "Правіламі" (1959) нормы напісання суфіксаў дзеепрыметнікаў не па-мяняліся. Аднак ёсць адна акалічнасць. У новую рэдак-цыю не ўключаны правілы напісання суфіксаў дзеепры-метнікаў цяперашняга часу незалежнага стану -уч- (-юч) і -ач- (-яч-) і залежнага стану -ем- і -/м- (-ым-), што вы-клікана іх нехарактэрнасцю для беларускай мовы, а ад-сюль і адсутнасцю асаблівых праблем у напісанні. У "Праві-лах" (1959) існуеслушная заўвага (с. 27), у якой гаворыцца, што ад дзеясловаў церці, дзерці, перці дзеепрыметнікі за-лежнага стану прошлага часу ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -т-, напрыклад: церці — цёрты, выцерці — вы-церты, зацерці — зацёрты і г. д.; задзерці — задзёрты, надзерці — надзёрты і г. д.; падперці — падпёрты і г. д. Ужо не раз адзначалася, што ў "Правілы" (1959) было ўне-сена шмат граматычных пытанняў (правапіс канчаткаў, утварэнне марфалагічных форм і інш.), што для таго часу было правільным і тлумачылася адсутнасцю фундамен-тальных прац па граматыцы. Напрыклад, першы том ака-дэмічнай граматыкі выйшаўтолькі ў 1962 г.

У новай рэдакцыі прадпісваецца: суфікс -ен- пі-шацца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў на -іць, -ці: адчынены, выбелены, згублены, супакоены, споены, накормлены, куплены, спаганены, скрыўлены, запылены, дазволены, зроблены, пазнаёмлены, асілены, заклеены, спалены, схілены, разяўлены, прастрэлены; звезены, прынесены, растрэсены, заведзены, спрадзе-ны, пакрадзены, аплецены, мецены.

Апранены ці апрануты? У "Правілах" (1959) дапус-калася напісанне суфікса -ен- у некаторых дзеепрымет-ніках, утвораных ад дзеясловаў неазначальнай формы на -нуць, напрыклад апранены і інш. Гэтае прадпісанне на сёння ўстарэла: пашырэнне атрымліваюць дзеепры-метнікі з суфіксам -т-: апрануты, пераапрануты, сагнуць — сагнуты, крануць — крануты і інш. Нават арфаграфічныя слоўнікі 70-х гг. мінулага стагоддзя аддаюць перавагу дзеепрыметніку апрануты, ставячы яго на першае месца (Лобан, М. П. Арфаграфічны слоўнік / М. П. Лобан, М. Р. Суднік. — Мінск, 1971. — С. 76).

На сёння можна карыстацца наступным граматычным правілам: пры дапамозе суфікса -т- утвараюцца дзее-прыметнікі, аснова інфінітыва якіх заканчваецца на а, я, ы, і (беспрыставачная частка аднаскладовая): наліць — наліты, ліць — літы, узяць — узяты і інш.; а таксама ад дзеясловаў з асновай на о, у, ну, р: пакалоць — пакола-ты, абуць — абуты, абагнуць — абагнуты, здзерці — здзёрты.

Пры чаргаванні ў аснове дзеяслова [с'] — [ш], [з'] — [ж], [ц'] — [ч], [дз'] — [дж] у дзеепрыметніках пішацца су-фікс -ан-: насіць — ношаны, уразіць — уражаны, запра­сіць — запрошаны, круціць — кручаны, апярэдзіць — апя-рэджаны. Суфікс -ен- ужываецца пасля галосных і мяккіх

зычных, -ан--пасля зацвярдзелых зычных: запаліць —

запалены, запрасіць — запрошаны.

Спалучэнне галоснай я дзеяслоўнай асновы з суфік-сам дзеепрыметнікаў -н- пішаццаўтыхдзеепрыметніках, якія ўтвораны ад дзеясловаў на -яць: пасеяны, развеяны, змуляны, аблаяны, абстраляны, павыдумляны, абмяняны (ад абмяняць).

 

Детям и родителям