contrast version
Урок дваццаць сёмы Правапіс суфіксаў назоўнікаў

Уводзіны. Звычайна мы не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. I толькі ў выпадках, калі не спрацоўвае даведзенае да аўтаматызму ўменне выбіраць словы, пачынаем маланкава шукаць выйсце з нялёгкай сітуацыі.

 

Філалагічная размінка. Неяк давялося стаць сведкам размовы дзвюх калег, якія абмяркоўвалі сказ з газетнага тэксту: "...доблесныя амерыканскія сыны і дочкі ў Іраку выконваюць сваю патрыятычную місію..." Было ўказана на памылковае выкарыстанне ў гэтым кантэксце слова "патрыятычную". "Патрыёт абараняе сваю Айчыну", — слушна даводзіла адна. "Патрыятычнай называлася б барацьба, — пагаджалася другая, — калі супраць амерыканцаў узялі б зброю іракец і ірачка... Не, іракезка... Не, іракчанка... іракіца... іракіянка... іраканка... іракійка... Не. Відаць, жыхарка Ірака..."

Такая філалагічная размінка красамоўна сведчыць шмат пра што. Папершае, само словазлучэнне "патрыятычная місія" няправільнае, у ім спалучаны несумяшчальныя паняцці: патрыёт той, хто любіць сваю Айчыну, верны свайму народу, гатовы на ахвяру і подзвігі ў імя Радзімы; місія дэлегацыя якой-небудзь дзяржавы, што пасылаецца ў іншую краіну з якой-небудзь мэтай'. Правільна: "палымяны патрыёт", "ваенная місія", "гандлёвая місія" і г. д. Па-другое, ні ў рускай, ні ў беларус-кай мовах не існуе аднаслоўнага абазначэння жыхаркі Ірака. Параўнаем: іранцы — іранец, іранка. Гэтую словаўтваральную мадэль, здаецца, можна было выкарыстаць і ў нашым выпадку: іракцы — іракец, ірак... Аднак спалучэнне дзвюх літар к у сярэдзіне слова, не на стыку марфем, у роднай мове немагчымае (выключэнне: Мек-ка). На сёння выкарыстоўваецца апісальная канструкцыя — жыхарка Ірака.

Можна меркаваць, што ў нас хутчэй прыжывецца форма ірачка, якая ў рускай мове кваліфікавалася б як гутарковая. Параўн.: палячка, якое ў рускай мове выцясняецца словам полька. Напрыклад, дгатоіа.гу падае форму полячка як устарэлую. У беларускай мове перавага аддаецца слову палячка. Полька ўспрымаецца як назва танца.

Актуальныя працэсы. Такім чынам, у мове адбыва-юцца працэсы, выкліканыя жыццём: актуалізаваная ў пэў-ны час лексіка прымушае знаходзіць свае словаўтвараль-ныя варыянты, бо апісальныя звароты ў пазначэнні з'явы, прадмета, працэсу заўсёды больш грувасткія, чым адна-слоўныя назвы. Адсюль трэба ведаць, як пісаць той ці іншы суфікс у складзе слова.

Не тры параграфы, а восем. У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" правапісу суфіксаў назоўнікаў надаецца большая ўвага: калі ў "Правілах"( 1959) гэтай тэме было прысвечана тры параграфы, то ў новай рэдакцыі — восем.

Спынімся на правілах, пра якія вялася гаворка і ў 1959 г.

Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец, разец, ісцец (родны склон — істца), плывец, мсцівец, вясковец, кармілец, удалец, баец, бельгіец, не-знаёмец, канькабежац, аварац, запарожац.

Суфікс -іц- (-ьіц-) пішацца ў назоўніках жаночага роду і беглага галоснага не мае: ваколіца, патыліца, спадарожніца, мсцівіца, карміліца, розніца, кірыліца, кніжыца.

Памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю -іц- (-ыц-): лесвічка, кры-нічка, сунічка, завушнічка, запальнічка, палічка (ад палі-ца), сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкаль-ны суфіксальны комплекс -ечк- (-ачк-): дзядзечка, бутэлечка, лялечка, цётачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), рэчачка, курачка (ад курка), качачка, божачка, вушачка, Сонечка, Волечка, Ванечка, Жэнечка, Сцёпачка, Наташачка, Ганначка.

Суфікс -ак- (-ек-) пішацца не пад націскам у назоўні-ках, якія ва ўскосных склонах губляюць суфіксальнае а ці е: сшытак — сшытка, пасынак — пасынка, каласочак — каласочка, дожджычак — дожджычку, прыцемак — пры-цемку, аловак — алоўка, перашыек — перашыйка.

Суфіксы -ік- (-ык-), -нік-, -чык- пішуцца нязменна ва ўсіх формах слоў: конік — коніка, столік — століка, хлопчык — хлопчыка, дожджык—дожджыку, вожык — вожыка, тэарэтык — тэарэтыка, спадарожнік — спадарожніка. пеўнік — пеўніка, дарадчык — дарадчыка.

У новай рэдакцыі з'явіліся нормы аб правапісе суфіксаў назоўнікаў -ень- (-ань-), -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-), -чын- і -шчын-, што было выклікана арфаграфічнымі цяжкасцямі ў іх напісанні.

Суфікс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных на зоўніках захоўвае галосны, у другіх яго губляе: вусень вусеня, прамень — праменя; але: вучань — вучня, шчэбень — шчэбню, валасень — валасня. Часам дапускаюцца абедзве формы: кіпень — кіпеню і кіпню.

Суфіксы -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) ужыва-юцца пры ўтварэнні назоўнікаў, якія называюць людзей паводле заняткаў.

Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца:

• калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэдне-язычныя д, т, з, с: аб'ездчык, дакладчык, дарадчыца наладчык, ракетчык, пераплётчыца, лётчык, грузчык возчык, рэзчык, перапісчык, перапісчыца (а таксама | адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцк і інш.);

• калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чарга-ванне [г] — [ж]: перабягаць — перабежчык, пера-бежчыца, перабежчыцкі, нябога — нябожчык, абцягваць — абцяжчыца.

Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца:

• калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й зваршчык, наборшчыца, вугальшчык, мадэльшчык прыбіральшчыца, атамшчык, паромшчык, бетоншчы ца, згоншчык, мыйшчык, пайшчык, пайшчыца, забой шчык (а таксама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі, пайшчыцкі і інш.);

• пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі утваральнай асновы: працэнт — працэнтшчыца, алі

менты — аліментшчык, аліментшчыца, кобальт — кобальтшчык, цюбінг — цюбінгшчык; • калі ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зыч-ныя б, п, м, ф і ў в): рубшчык, гардэробшчыца, апалубшчык, падкопшчык, скупшчык, скупшчыца, паромшчык, літаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчык.

3 дапамогай суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна розныя групы назоўнікаў: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з'явы і назоўнікі са значэн-нем рэгіёну, абшару.

Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д — т, з — с, ж — ш, дж — ч: складчына (склад-), спадчына (спад-), азіятчына (азіят-), салдат-чына (салдат-), братчына (брат-), старасветчына (-свет-), казаччына (казак-/казач-), рэкрутчына (рэ-крут-); Валагодчына (валагод-), Брэстчына (брэст-), Навагрудчына (навагруд-), Ноўгарадчына (ноўгарад-), Суражчына (сураж-), Добрушчына (добруш-), Нямеччы-на (нямец-/нямеч-), Турэччына (турэц-/турэч-), Да-бружчына (дабруж-), Глушчына (Глуск: глух-/глуш-), Гоэшчына (Грэск: грэс-/грэш-), Полаччына (Полацк: по-лат-/полац- /полач-), Случчына (Слуцк: слуц-/случ-).

Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на губныя б, п, м, ф, в або санорныя н, р, л, й, а таксама ў в або л): скупшчына (скуп-), нелегальшчына (нелегаль-), здзельшчына (здзель-), партызаншчына (партызан-), мінуўшчына (мінул-/ мінуў-), суб'ектыўшчына (суб'ектыв-/суб'ектыў-), літа-ратуршчына (літаратур-), ваеншчына (ваен-), кампанейшчына (кампаней-), тарабаршчына (тарабар-), татаршчына (татар-), канцыляршчына (канцыляр-), папоўшчына (папов-/папоў-), хаваншчына (хаван-), мітынгоўшчына (мітынгов-/мітынгоў-), цыганшчына (цыган-); Браслаўшчына (браслаў-), Гомельшчына (гомель-), Гу-цульшчына (гуцуль-), Гоодзеншчына (гродзен-), Смаленшчына (смален-), Міншчына (мін-), Бабруйшчына (бабруй-), Зэльвеншчына (зэльвен-), Магілёўшчына (магілёў-), Віцебшчына (віцеб-).

Суфікс -шчын- пішацца і тады, калі ўтваральная аснова заканчваецца на зычны з папярэднім санорным: інтэлігентшчына (інтэлігент-), эмігрантшчына (эмі-грант-), Самаркандшчына (самарканд-).

 

Детям и родителям