contrast version
Урок дваццаць пяты  Правапіс літары й перад суфіксам -ва-

Уводзіны. Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца но-выя словы ці іх формы. Гэта датычыць усіх часцін мовы: назоўнікаў (зіма — зімовы, зімаваць, зімна), прыметнікаў (чорны — чарната, чарнець, чорна), дзеясловаў (вазіць — возчык) і г. д. Часта суфіксы не ўдзельнічаюць ва ўтварэн-ні новага слова, а служаць для выражэння пэўнага грама-тычнага значэння. Такім чынам утвараюцца формы за-кончанага і незакончанага трывання дзеясловаў: (што зрабіць?) засвоіць, выдаткаваць — (што рабіць?) засвой-ваць, выдаткоўваць.

3 гісторыі. Трыванне дзеяслова — вельмі важная для сучаснага ладу мовы катэгорыя. Яна выражае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці. Наяўнасць трывання вылучае родную мову са шматлікіх моў, напрыклад лацін-скай, французскай і інш. У гэтых мовах адсутнасць тры-вання кампенсуецца развітой сістэмай часу. Раней, на-прыклад, і ў нас існавалі чатыры формы прошлага часу (аорыст і імперфект, перфект і плюсквамперфект), якія супалі ў сучаснай адной форме. Некаторыя са старажыт-ных форм захаваліся ў сучасным маўленні, іншыя зніклі. Так, ад аорыста бытн засталася часціца бы (б), якая сён-ня паказвае на ўмоўны лад (паехаў бы); ад плюсквам-перфекта засталіся формы тыпу быўузяўся, былі ўзяліся. 3 цягам часу перфект пашырыў сваё значэнне і стаў аба-значаць мінулае (працяглае і непрацяглае, закончанае і незакончанае, імгненнае ці інш.) дзеянне. У сучаснай бе-ларускай мове слядоў ад імперфекта няма. Формы аорыста і імперфекта рана страціліся і былі заменены перфектам.

Арфаграфічныя цяжкасці. Адбіткам падобных гіста-рычных ваганняў з'яўляецца сучаснае напісанне дзеясло-ваў закончанага і незакончанага трывання тыпу: (што зра-біць?) наклеіць — (што рабіць?) наклейваць. Арфаграфіч-ныя цяжкасці звязаны таксама з уплывам рускай мовы: накленть — накленвать. Таму ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" прадпісваецца: калі неазначальная форма дзеяслова закончанага трывання заканчваецца на -іць або -яць з папярэдняй галоснай, то ў дзеясловах незакончанага трывання перад суфіксам -ва- пішацца й: утаіць — утойваць, супакоіць — супакой-ваць, засвоіць — засвойваць, узброіць — узбройваць, на-паіць — напойваць, склеіць — склейваць, абнадзеіць — абнадзейваць; засеяць — засейваць, абсмяяць — аб-смейваць, запаяць — запайваць, настаяць — настойваць. Гэтая норма існавала і ў "Правілах" (1959), аднак падава-лася ў якасці заўвагі (с. 28).

Адметная асаблівасць. Звернем увагу яшчэ на адну даволі яскравую асаблівасць роднай мовы. Утвораныя ад трывальных пар адцзеяслоўныя назоўнікі маюць сваю спецыфіку. Напрыклад, ад дзеясловаў забрудзіць \забру-джваць утвараюцца адпаведныя назоўнікі: забруджанне і забруджванне, тады калі ў рускай мове яны супадаюць у адной форме: загрязнять і загрязннть суадносяцца з формай загрязненне. Трэба мець на ўвазе, што па-бела-руску нельга сказаць: Вызначыць ступень забруджвання ці Забруджанне тэрыторыі спынена; Адбылося забру-джванне тэрыторыі ці Адбываецца забруджанне тэрыто-рыі. Правільна: Адбылося забруджанне тэрыторыі і Ад-бываецца забруджванне тэрыторыі; Вызначыць ступень забруджання і Забруджванне тэрыторыі спынена. У рус-кай мове: Пронсходнт (пронзошло) загрязненне террм-торнн.

Неабходна адрозніваць формы паводле закончанасці і незакончанасці дзеяння, прадстаўленага ў адцзеяслоў-ных назоўніках: узбраенне і ўзбройванне, прачытанне і прачытванне, прагляданне і праглядванне. У рускай мове для разумення сэнсу слова патрэбны больш шырокі кан-тэкст. Параўн.: авалодаць — авалоданне, авалодваць — авалодванне (рус. овладеть, овладевать супадае з овла-денне), абвінаваціць — абвінавачанне, абвінавачваць — абвінавачванне (рус. обвнннть, обвннять — обвнненне), распаўсюдзіць — распаўсюджанне, распаўсюджваць — распаўсюджванне (рус. распространнть, распростра-нять — распространенне), атруціць — атручэнне, атруч-ваць — атручванне (рус. отравнть, отравлять — отравле-нне), прачытаць — прачытанне, прачытваць — прачыт-ванне (рус. прочнтать, прочнтывать — прочтенне), забру-дзіць — забруджанне, забруджваць — забруджванне (рус. загрязннть, загрязнять — загрязненне), адкінуць — адкіданне, адкідваць — адкідванне (рус. отброснть, от-брасывать — отбрасыванне).

Распаўсюджаныя памылкі. У беларускай мове та-кія назоўнікі захавалі сляды адрозненняў трывання паміж дзеясловамі, чым перадаюць важныя адценні думкі, па-казваючы то на стан, то на працэс. Але ў маўленчай прак-тыцы гэтыя формы не заўсёды распазнаюцца. Можам сустрэць: Сучаснае прачытанне (трэба: прачытванне) творчасці Аляксандра Капусціна (Роднае слова. — 2004. — № 12. — С.14); Адпаведна павінна быць так, што чым больш машын, тым большдрэваў, кабхаця б паспра-баваць выраўняць растучае забруджанне (трэба: забру-джванне), у той час як сёння тэндэнцыя адваротная (Архітэктура Гродна); Сам спявак у інтэрв'ю і~а Зіатра патлумачыў, што на "сацыяльныя песні" яго натхняе тое, што зараз адбываецца ў грамадстве, — захаванне смя-ротнага пакарання, забруджанне (трэба: забруджванне) навакольнага асяроддзя ядзернымі адкідамі, наўмысныя лясныя пажары.

Своеасаблівым "апафеозам" узгаданага нераспазна-вання граматычнага значэння слоў можна лічыць тэкст, недасканалы не толькі ў граматычным плане, але і ў сты-лістычным: Прыродныя фактары — геалагічная будова, агульная цыркуляцыя атмасферы і іншыя кампаненты краявідаў больш пераразмяркоўваюць ці акумулююць тэхнагенныя ўздзеянні, антрапагенныя ж з'яўляюцца асноўнымі крыніцамі забруджвання (трэба: забруджан-ня). Забруджванне (трэба: забруджанне) атмасфернага паветра з'яўляецца пабочным вынікам амаль што любых тэхналагічных працэсаў. Менавіта таму выкіды ад стацы-янарных крыніц адыгрываюць галоўную ролю ў забру-джванні (трэба: забруджанні) атмасферы. Па гарадской тэрыторыі яны размеркаваныя далёка не раўнамерна, што прыводзіць да рознай шчыльнасці забруджвання (трэба: забруджання) тэрыторыі горада. Найбольш актыўнымі пастаўшчыкамі забруджвання (трэба: забру­джання) з'яўляюцца кацельніПЭС, што напрамую звяза-на з тэхналогіяй вытворчасці. Вакол прадпрыемстваў гэ-тага тыпу зона актыўнага забруджвання (трэба: забру-джання) мае тэрыторыю радыусам да 1 км і моцна зале-жыць ад сілы ветру. Акрамя таго, адбываецца якхімічнае, так і цеплавое забруджанне (трэба: забруджванне) па-ветра ў выніку высокай тэмпературы выхаду газаў. I, як вынік гэтага, шырыня зоны актыўнага забруджвання (трэ-ба: забруджання). Аўтар радкоў не змог адрозніць пра-цэс ад яго ж выніку, працягласць ад закончанасці.

Увага! Трэба перасцерагацца памылкі і ў іншых вы-падках. Па-беларуску правільна пісаць: загароджваць (рус. загоражнвать), накочваць (рус. накатывать), на-стройваць (рус. настранвать), раздвойваць (рус. раздва-нвать), раскройваць (рус. раскранвать), растоптваць (рус. растаптывать), падкарочваць (рус. подкорачнвать), памоўчваць (рус. помалкнвать), перагароджваць (рус. перегоражнвать), разбольвацца (рус. разбалнваться), раздорваць (рус. раздарнвать), сазвоньвацца (рус. со-званнваться), расколваць (рус. раскалывать), дакошваць (рус. докашнвать), замарожваць (рус. заморажнвать).

 

Детям и родителям