contrast version
Урок сорак дзявяты Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў

Уводзіны. Наша мова ўпарадкавана так, што мы не можам абысціся без службовых слоў, якія выконваюць дапаможную функцыю і, вобразна кажучы, абслугоўва-юць знамянальныя часціны мовы. Службовыя словы вы-карыстоўваюцца даволі часта і складаюць ля 25 % ад агульнай колькасці ўжытых слоў у маўленні. 3-за сваёй актыўнай паўтаральнасці злучнікі, часціцы, прыназоўні-кі прымушаюць нас не адзін раз задумвацца над тым, як правільна іх пісаць. Сюды трэба дадаць яшчэ той факт, што гэтыя словы часцей за ўсё маюць складанае пахо-джанне: утварыліся шляхам зліцця з іншымі часцінамі мо-вы: звыш, насустрач; прычым, затое; усё-такі, так-так. Прыназоўнікі і злучнікі трэба адрозніваць ад словазлучэн-няў прыназоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазна-чальна-колькаснымі словамі: паволірабіў, затое грунтоў-на (але: за што ўзяў, за тое іаддаў). Напрыклад, у роднай мове ёсць злучнік дый {Дзівосы дый толькі!) і спалучэнне злучніка ды і часціцы і (Мне здаецца, гэта трохі несум-ленна з іх боку — выклікаць слёзы ў патэнцыйна слаба-нервнай аўдыторыі, ды іяшчэ такімі спосабамі).

Гукаперайманні (анаматапея). Як перадаць на пісьме шум ветру, мора, стракатанне коніка, подых на-вальніцы ці нешта да гэтага падобнае? Як абазначыць лі-тарамі, напрыклад, клёкат бусла ці ціўканне птушак або... куль? Мы спрабуем гэта рабіць пры дапамозе гукаперай-манняў.

Гукаперайманні (анаматапея) — свайго роду імітацыя гукаў наваколля сродкамі мовы — моцна адрозніваюцца ў залежнасці ад асаблівасцей культуры і менталітэту наро-да, які размаўляе на той ці іншай мове. У нас, напрыклад, нямаслоў-абазначэнняўлёту стралы, тады яку паўднёва-амерыканскіх індзейцаў гэта пазначаецца словамі тора тай. Папуасы Новай Гвінеі шум мора пазначаюць гукапе-райманнем бухубаха і. Такіх прыкладаў мноства. Чалавек перадае словамі тое, што для яго звыкла. Аднак перадае па-свойму.

Рох-рох! Хрю-хрю! Ці вінаватыя свінні? Напрык-лад, беларускаму кукарэку адпавядае падобнае слова ў французскай мове сосогісо і зусім не адпавядае англій-скае соск-а-бообіе-боо. Цяжка ўявіць, што беларуская, нямецкая, англійская ці французская свіння выдае свае "вырознівальныя" гукі. Нават у блізкамоўным суседстве мы чамусьці маем рускае хрю-хрю і беларускае рох-рох. I калі па-руску свіння хрюкает, то па-беларуску рохкае. Зразумела, што справа не ў свіннях, а ў нас — людзях, бо менавіта мы агучваем іх гукі.

"Ачалавечванне" гукаў жывой і нежывой пры-роды. Гукі-крыніцы маюць складаную прыроду. Да-кладная іх імітацыя немагчыма, таму мы і выбіраем толькі адзін са складнікаў гэтага гука як узор для перай-мання. У такім "ачалавечванні" гукаў жывой і нежывой прыроды хаваецца складаная арганізацыя ўспрымання чалавекам пачутага.

У вершаваных творах падобныя словы могуць надзвычай тонка "маляваць" гукапісам змест, пера­даваць дынамічны сюжэтны малюнак, ствараць менталь ны каларыт. Так, у Янкі Купалы чытаем:

Тругу-гугу! Тругу-гугу!

Зноў трублю сярдзіта;

Лясь-лясь! Лясь-лясь! —

свішчу зброяй

Грозна, санавіта.

Толькі часам мм-у, мм-у! — Замычыць цялятка; Бэ-э, мэ-э! Бэ-э, мэ-э! — Забляе ягнятка.

Рох-рох, цох-цох! Кві, кві, кві-кві! — Пісне парасятка, Ды гі-гі-гі! — адыржэцца Недзе жарабятка.

Куку-куку! Куку-куку! — Кукуе зязюля; Піць-піць! Піць-піць! — каня кліча, Як бы после гуляў.

Ву-ву! Ву-ву! — загудзеўжук Каля вуха смела; Ззынь-ззынь! Ззынь-ззынь! — з мёдам з кветкі Пчолка зазвінела.

Туль-туль-лілі!

Туль-туль-лілі! —

Граю, не зважаю;

Туля-ляля! Туля-ляля! —

Птушкам падцінаю

(Я. Купала. "Кароль").

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграф і пунктуацыі" вызначаны нормы напісання разам, пра' злучок і асобна прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічні-каў, гукапераймальных і падзыўных слоў.

Звернем увагу на выпадкі напісання падобных сло" разам. Такім чынам, пішуцца разам:

• прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоў-ніка з назоўнікам: замест, наконт, накшталт, звыш;

• прыслоўі, якія ўжываюцца ў якасці прыназоўніка* і з'яўляюцца вынікам зліцця склонавых форм назоўні каў з прыназоўнікамі: зверху, наперадзе, наперакор насустрач (насустрэчу), уперад, уперадзе, усле, (услед за цягніком);

• злучнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўні-ка з займеннікам ці словамі колькі, столькі: затое. прычым, прытым, паколькі, настолькі. Такія злучні-кі патрэбна адрозніваць ад словазлучэнняў прына-зоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазначаль-на-колькаснымі словамі: паволі рабіў, затое грун-тоўна (але: за што ўзяў, за тое і аддаў); паколькі абяцаў, трэба зрабіць (але: бяром па столькі, па колькі дамовіліся);

• злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб;

• злучнік ды з часціцай / (пераважна ў далучальным значэнні), утвараючы складаны злучнік дый: зраблю дый годзе. Складаны злучнік дый, які ўжываецца пе-раважна для далучэння сцвярджэння закончанасці, спынення дзеяння, неабходна адрозніваць ад састаў-нога злучніка ды з часціцай / са значэннем далучэння: ніхто больш не прапанаваў, ды і нічога не хацелася;

• займеннікі і прыслоўі з постфіксамі -сь, -сьці: дзесь, хтось, дзесьці, хтосьці, кудысьці, чыйсьці, якісьці;

• займеннікі з пачатковай узмацняльнай часціцай а: аніхто, аніяк, анідзе, анікуды.

Часціца а пішацца разам з часціцай ні: ані воблачка, ані нічога, ані не хачу.

 

Детям и родителям