contrast version
Урок сорак восьмы Напісанне прыслоўяў праз злучок і асобна

Уводзіны. Напісанне прыслоўяў праз злучок мае вы-значаныя нормы і характарызуецца пэўнай стабільнасцю. Аднак у маўленчай практыцы сустракаем нямала памыл-ковых выпадкаў, калі адно і тое ж прыслоўе пішацца па-рознаму.

На-гара. Асабліва ў гэтым плане вылучаецца слова на-гара, якое прыйшло ў мову з прафесійнай лексі-кі шахцёраў. На-гара значыць 'наверх, на паверхню зям-лі': шахцёры падвозілі ваганеткі з рудой, перакульвалі ў бункер, а з бункера руда каўшамі выграбалася наверх, на-гара. У пераносным значэнні "выдаваць на-гара" — вырабляць, ствараць, прапаноўваць нешта хутка і ў вялі-кіх колькасцях. У прэсе, інтэрнэце можам знайсці: "Уся-го ж з дня запуску ў эксплуатацыю і да пачатку ліпеня за-вод выдаў "на гара" больш за 20 тысяч тон прадукцыі (Хойніцкія навіны. — 10.07.2010); "Аляксандар Саладуха выдаў на гара свой твор "Не крамсайце вы малога" (з інтэрнэту); "Але ж, глядзі ты, спрамагліся выдаць "на-гара" і Саню Хацкевіча, і Валіка Бялькевіча, і Сашка Гле-ба" (з інтэрнэту). Ва ўсіх трох выпадках напісанне пры-слоўя няправільнае.

Новае не адмяняе старога. У новай рэдакцыі "Пра-віл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" апушчана заўва-га "Правіл" (1959), што вымагалася структурай закона, але старая норма не адменена: "пішацца праз злучок прыслоўе на-гара (тэхнічны тэрмін)". Адзначым, што пры-няцце новай рэдакцыі правапісу не скасоўвае ранейшыя нормы, якія датычаць канкрэтных слоў і пазіцый. Напрык-лад, такой: у прыслоўях, з прыстаўкай ла-, утвораных ад складаных прыметнікаў, якія пішуцца праз злучок, злучок ставіцца толькі пасля ла-: па-сацыялдэмакратычнаму.

У новай рэдакцыі вызначана: пішуцца праз злучок прыслоўі па-першае, па-другое, па-трэцяе і г. д., атакса-ма ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з ла- і заканчваюцца на -ску (-цку), -і (-ы), -аму (-яму), -ому, -му (-йму): па-гаспадарску, па-бела-руску, па-брацку, па-мастацку, па-бацькоўску, па-чала-вечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўня-му, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.

Асаблівай увагі патрабуюць правілы напісання пры-слоўяў асобна. У новай рэдакцыі пералічаны асноўныя моманты.

Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметнікаў значэнні прыслоўя, калі яна пачына-ецца з галоснай: уадкрытую.

Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам:

• калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паста-віць азначэнне: умомант (у адзін момант), утупік (па-паў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да са-мага астатку);

• калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў ха-ця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, далеч, век, пачатак, раз, ноч, ве-чар, ранак і інш.): пад паху, пад пахі, пад пахамі; па часе, да часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на руку, не з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой, за мяжу, з-за мяжы; за граніцай, з-за гра-ніцы.

Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:

без; без упынку, без аглядкі, без разбору, без разва-гі, без толку, без канца; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;

да.да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;

на: на баку, нахаду, наляту, на скаку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;

з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.

Пішуцца асобна:

• спалучэнні часціц не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: неўмеру, неўпару, не ўлад, не пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;

• спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнікам у: уабхват, у абдымку, уабмен, уаб-рэз, у адзіночку, уабцяжку, уімгненне і інш. ;

• выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш. ; але: якраз.

 

Детям и родителям