contrast version
Урок сорак шосты  Правапіс складаных лічэбнікаў

Уводзіны. Наша жыццё цяжка ўявіць без лічбаў. Без элементарных падлікаў мы не змаглі б набыць рэч, хутка прымераць па сабе кашулю ці капялюш, вызначыць рэй-тынг спевака ці палітыка, пабудаваць дом, устанавіць ад-легласць гарадоў і краін. Шмат чаго яшчэ не змаглі б ра-біць, калі б не было лічбаў. Мы вельмі прызвычаіліся да іх. Аднак яны існавалі не заўсёды. Далёкі наш продак мог на вока "вымераць" статак, аднак не мог назваць канкрэт-ную колькасць жывёл. Паступова людзі сталі усведам-ляць лічбу незалежна ад прадметаў і асоб, якія маглі пад-вяргацца ліку: проста лічба 5 або 7. У сувязі з гэтым у нас з'явілася паняцце "лік". 3 цягам часу была вынайдзена матэматыка — навука, якая гістарычна засноўваецца на рашэнні задач пра колькасныя суадносіны і прасторавыя формы рэальнага свету. У яе аснове ляжыць аперыраван-не лікам і лічбамі.

Традыцыя пазначэння ліку. Калі ўзнікла пісьмен-насць, для абазначэння лічбаў сталі выкарыстоўваць літа-ры. У славян літара А пазначала адзін, В — два, Г — тры, Д — чатыры, Е — пяць і г. д. Пасля фарміруецца традыцыя пазначэння ліку рымскімі і арабскімі лічбамі.

Рымскія лічбы. У роднай мове рымскія лічбы выка-рыстоўваюцца абмежавана: найчасцей пры нумарацыі стагоддзя ці тысячагоддзя, нейкай важнай падзеі або пунктаў спіса: XXI ст., // тысячагоддзе да н. э., /// Усебела-рускі нацыянальны сход, V пастулат Еўкліда. Імі пазнача-юцца парадкавыя нумары манархаў, да якіх у розных на-родаў адносяцца цар, імператар, кароль, цэзар, кайзер, фараон, князь, прынц, герцаг, тагавор, экзарх, негус, султан, эмір, халіф і інш. Напрыклад, Кароль Швецыі Карл XVI Густаў, Кароль Іарданіі Абдала II, Каралева Вялікабры-таніі Лізавета II, Князь Ліхтэнштэйн Ханс Адам II. Звычайна рымскімі лічбамі пазначаюцца нумары тамоў у шматтомнай кнізе (часам — нумары частак кнігі, раздзелаў або глаў). У стылізаваным выглядзе "пад старыну" маркіроўка цыфер-блатаў гадзіннікаў таксама афармляецца рымскімі лічбамі.

Арабскія лічбы. У другой палове XV ст. у еўрапейскіх краінах атрымалі распаўсюджанне спецыяльныя лічбы 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, якія вынайшлі індыйцы, а завезлі ў Еўропу арабы. Адсюль і назва — арабскія лічбы. Імі мы і карыстаемся. Знаходзім іх больш зручнымі, што відаць з простага параўнання: 1988 і МСМІ_ХХХ\/ІІІ. Аднак адна справа запісаць пэўную колькасць лічбамі, а другая — словамі. Тут уступае ў дзеянне арфаграфія.

Арфаграфія і лічэбнік. У старажытнасць не было і час-ціны мовы, якая абазначала колькасць і парадак прадметаў пры ліку. Гэта не гаворыць пра тое, што не існавала лікавых слоў. Напрыклад, у агульнаўсходнеславянскай мове слова сто (сьто) абазначала лік, але не мела граматычных прымет самастойнай часціны мовы, бо змянялася як назоўнік.

У эпоху распаду агульнаўсходнеславянскай мовы на беларускую, рускую і ўкраінскую афармляецца самастой-ная часціна мовы — лічэбнік. Словы з лікавым значэннем паступова губляюць склон, лік, род. Так, слова сто сёння захавала толькі дзве формы (сто і ста), не мае ні адзіноч-нага, ні множнага ліку. Нельга вызначыць яго род, хаця некалі яно скланялася ў адзіночным, множным і парным ліках, адносілася да ніякага роду.

Однньнадесяте. Некаторыя лічэбнікі ўтварыліся з двух слоў, што не зусім распазнаецца сучаснікамі. Напрык-лад, лічэбнік абодва (абедзве) утварыўся з оба + дьва. Раней ён мог пісацца ў два словы. У Статуце літоўскім 1566 г. чытаем: Уадной зваде оба два ся раннлн.

3 граматычных спалучэнняў узніклі складаныя лічэб-нікі адзінаццаць — дзевятнаццаць, дваццаць, трыццаць, пяцьдзясят — восемдзесят, дзвесце, семсот. Іх напісан-не вымагае ўмення правільна адрозніваць часткі -дзе-сят/-дзясят, -сце, -ста, -сот ускладзе складаных коль-касных лічэбнікаў.

У старажытнасць лічэнне пасля дзесяці ішло шляхам накладання адзінак адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць на дзесяць: однн, дьва... надесяте, дзе десяте — форма меснага склону адзіночнага ліку слова дзесяць. Атрымлівалася однньнадесяте —девять-надесяте, што не зусім было ўласціва старажытнай мове, бо лічэбнікі вылучаліся вялікай колькасцю складоў: о-дн-нь-на-де-ся-те.

На працягу развіцця мовы паводле закону эканоміі маўленчых намаганняў, аб'ядноўваючыся ў адным слове, частка -десяте страчвала націск. 3-за частага і хуткага вымаўлення адбыліся фанетычныя змены, якія прывялі да сучаснага выгляду другой часткі складанага лічэбніка: у роднай мове -ццаць: адзіна-ццаць, двана-ццаць, трына-ццаць і інш.

Увага! На напісанне па-беларуску ліку 11 можа ўплы-ваць веданне рускай мовы, у якой слова однннадцать пі-шацца з дзвюма н.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" складаным лічэбнікам прысвечаны § 37, у якім вызначаюцца выпадкі напісання іх разам, асобна і праз злучок, а таксама акрэслены нормы напісання ўмоў-ных абазначэнняў. Такім чынам, пішуцца разам:

• складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляюцца -дзесят/-дзясят, -сце, -ста, -сот: пяцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

• складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляюцца -дзясяты, -соты, -тысячны, -міль-ённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, ся-мімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівась-мімільённы і інш.

Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парэдкавыя і дробавыя лічэбнікі: стодваццаць пяць, трыццаць тры, ты-сяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.

Праз злучок пішуцца парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі кан-чаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ты, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны.

Увага! Трэба адрозніваць пастаноўку злучка і пра-цяжніка пры абазначэнні прыблізнага ліку простымі і складанымі лічэбнікамі. Так, злучок ставіцца ў лічэбніках, напісаных простымі словамі або лічбамі, якія абазнача-юць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзі-ны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.

Ставіцца працяжнік:

• у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць — трыццаць сем гадоў, 50—60-я гады;

• пры ўмоўным пералічэнні: артыкулы 2— 7, 1—10 класы.

Урок сорак сёмы Напісанне прыслоўяў разам, асобна, праз злучок

Уводзіны. Прыслоўі — адметны скарб мовы, у іх ад-цяняюцца самыя розныя характарыстыкі дзеяння, прад-мета, прыметы: млосна, паважліва, зранку, золка, жар-там, гвалтам, асобна, россыпам, пешшу, сам-насам, сапраўды, сарамяжліва, абаранкам і шмат іншых. Яны могуць абазначаць прымету і спосаб дзеяння, паказваць на месца, час, абставіны.

Сам тэрмін "прыслоўе" паказвае на тое, што яно па-вінна быць "пры слове", чытай — пры дзеяслове: чуйна рэагаваць, хутка бегчы. Гэта прасочваецца і ва ўкраінскай мове, і ў рускай. У апошняй паходжанне тэрміна звязва­ецца з коранем -реч-, які раней быў шматзначным, утрымліваў у сабе і значэнне 'глагол'. Таму калі старарус-кае "наречме" літаральна перакласці на сучасную рускую мову, то атрымаецца штучнае слова "наглаголне". Па-добная асаблівасць прыслоўяў адзначалася яшчэ стара-жытнымі рымлянамі, якія гэтую часціну мовы так і назвалі асІуегЬіііт, ці "прыдзеяслоўе", бо слова уегЬііт абазначае 'дзеяслоў', а прыстаўка асі — 'пры'. Па найменні бачым, што беларускае "прыслоўе" найбліжэй стаіць да ёмкага абазначэння лінгвістычнага тэрміна.

Семантычная кандэнсацыя. Для роднай мовы ха-рактэрны прыслоўі, семантычна кандэнсаваныя, якія па-руску перадаюцца двума, трыма словамі ці нават цэлымі сказамі: адвячоркам, анігадкі, аніяк, дакуль, датуль, да-сюль, назіркам, напавер, напоўніцу, напрадвесні, наўза-хапкі, наўзбоч, нацямочку, папраўдзе, перадусім, укоп-тар, ураздроб, усцяж, цёмначы.

"Абыяку — абы-як". Напісанне прыслоўяў трады-цыйна выклікае шмат пытанняў. Гэта вымагаецца тым, што прыслоўі маюць "індывідуальны" характар, бо абу-моўліваюцца кантэкстам. Іх кадыфікацыя накіравана на канкрэтныя маўленчыя выпадкі. У тэксце часам цяжка ад-розніць прыслоўі ад іншых часцін мовы. Напрыклад, пры-слоўе абы-як мае сінонімы сяк-так, як-небудзь, неяк, нейк. У творах мастацкай літаратуры гэтае ж прыслоўе можа на-быць зусім іншае гучанне і стаць нават назоўнікам з ацэ-начным значэннем. Так, у вершы В. Віткі "Абыяк" чытаем:

Абыяку — абы-як,

Або гэтак, або так.

Абыяку — абы,

Абы збыць абы-куды

Абы-што, абы-чыё,

Абы толькі не сваё.

Абыяк — абібок.

Вось і ўвесь яго

Урок.

Чаму такі складаны правапіс прыслоўяў? Выба-рачны падыход да замацавання напісання прыслоўяў, з аднаго боку, абумоўлены ўстойлівасцю традыцый пісьма, а з другога — жывым характарам працэсу адасаблення ад іншых часцін мовы і магчымасцю па-рознаму інтэрпрэ-таваць адзін і той жа факт. У сучасных даследаваннях вы-казваюцца самыя розныя меркаванні пра шляхі развіцця прыслоўяў. Гэта, канечне, уплывае на арфаграфію і пера-шкаджае ў некаторых выпадках вывесці ўніверсальныя правапісныя нормы.

Найбольш жывая, рухомая і прадуктыўная часціна мовы. Родная мова вылучаецца тым, што адносіцца да флектыўных: мы злучаем слова са словам пры дапамозе флексіі — канчатка: беларускае прыслоўе, беларускаму прыслоўю, беларускім прыслоўем і г. д. Мовы такога тыпу адносяцца да сінтэтычных, простых. У процівагу складаным ці аналітычным — такім як англійская, французская і інш. Ва ўсходнеславянскіх мовах амаль усе самастойныя часціны мовы (назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, займеннік, лічэбнік) змяняльныя. Яны добра ўкладваюцца ў сінтэтычны лад, бо граматычныя значэнні выражаюцца ў самім слове, а не па-за яго межамі. У аналітычных жа мовах слова — перадатчык толькі лексічнага значэння, а граматычнае значэнне афар-мляецца асобна: парадкам слоў, службовымі словамі, інта-нацыяй і да т. п. Змяняльнасць слова ў іх неактыўная і не мае такіх функцыянальных нагрузак, як, напрыклад, у бела-рускай, рускай, польскай і інш. Аднак нельга сказаць, што флектыўныя мовы існуюць у чыстым выглядзе. Кожнай з іх характэрны праявы таго ці іншага тыпу. Напрыклад, у нас ёсць даволі цікавая ў гістарычных адносінах часціна мовы — прыслоўе, фарміраванне якой пачалося яшчэ ў дапісьмо-вую эпоху. Гэты працэс працягваецца, бо прыслоўе — адна з самыхжывых, рухомых і прадуктыўных часцін мовы.

Прыслоўе ўзнікае з развіццём абстрактнага мыс-лення як сродак выражэння акалічнаснай характарысты дзеяння або стану, адцягненых граматычных значэнняў ча-су, прасторы, спосабу, ступені і меры. Прыслоўі займаюць, так бы мовіць, "прамежкавае становішча" ў беларускай, рускай і ўкраінскай мовах (рус: наречне, укр.: прмслівнмк), бо адносяцца да нязменных. Аднак яны могуць мець ступе-ні параўнання [весела — весялей, блізка — бліжэй, дрэн-на — горш, больш дакладна, менш удала), формы ацэн (хуценька, страшэнна, танюсенька, памалюсенечку) і меры якасці (далекавата,даўгавата). У сучасных мовах клас пры-слоўяў няспынна папаўняецца.

У беларускай мове прыслоўі суадносяцца з асноўнымі разрадамі імёнаў і дзеясловаў. Заўважаецца, што сувязь прыслоўяў з імёнамі больш цесная, чым з дзеяслоўнымі формамі, але прыслоўі больш часта прымыкаюць да дзея-словаў. Адбываецца няспынны рух іменных форм у сістэму прыслоўяў. Так, назоўнік можа набываць акалічнаснае зна-чэнне: прыйшоў назаўтра, але адкласці на заўтра.

Неабходна адрозніваць прыслоўі нашто, нізашто, зу-сім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: нашто (з якой мэтай?) гы гэта робіш? і ён не ведаў на што спадзявацца; нізашто (ні пры якіх умовах, ні ў якім разе) не скажу і пакараны ні за што (дарэм на); зусім здаровы і з усім атрадам; падумай, а затым скажы і стаяўза тымдомам.

Новая рэдакцыя "Правіл". Пералічаныя асаблівасці ўплываюць на арфаграфічныя нормы прыслоўяў і робяць іх "цяжкімі" для напісання. У новай рэдакцыі "Правіл бела-рускай арфаграфіі і пунктуацыі" правілы напісання пры-слоўяў разам, асобна і праз злучок аб'яднаны ў § 38. Па-гаворым пра напісанне прыслоўяў разам, калі два і нават тры словы аб'ядноўваюцца ў адно.

Пішуцца разам прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаў-жды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, на-супраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, па-залетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэ-ба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прына-зоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), задзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цям-на да цямна, да ранку, у адно, па двое, па трое і інш.

Звернем увагу на распаўсюджаную памылку ў рус-камоўных беларусаў, якія па беларускай мадэлі ўтвара-юць рускія прыслоўі тыпу "замного", "засладко". Такіх прыслоўяў у рускай мове проста не існуе: намного (пры-слоўе: намного лучше), але: на много лет. Памылка вы-магаецца інтэрферэнтным уплывам.

У беларускай мове разам пішуцца:

• прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прына-зоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі коль-касных і зборных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, утрох, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, уся-мёх, надвое, натрое;

• прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-су-фіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, да-сыта, здалёку, звысоку, зрэдку, справа, сослепу, змоладу, змалку, злёгку, паблізу, папросту, паціху, падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва, зацемна, а таксама заадно, наўда-лую, ушчыльную, урассыпную, упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, надта, зусім, затым, прытым і інш.

Увага! Спалучэнні прыназоўнікаў з займеннікамі пі-шуцца асобна: на што, ніза што, з усім, за тым.

Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спа-лучэння:

• прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібрата, знячэўку, знянацку, на-вобмацак, наогул, напагатове, напавал, напалам, на-перакор, наперарэз, напрост, напярэймы, насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпрост, наўскос, наўцёк, неў-забаве, неўпапад, паасобку, паблізу, спакон, уваччу, удоўжкі (удоўж), упокат, употай, усутыч і інш.;

• прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоў-начы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, на-адрэз, накрыж, напаказ, напалавіну (напалову), напе-раменку, напракат, напралом, напрыклад, насілу, на­смерць (але: не на жыццё, а на смерць), наўдачу, на-век, паволі, падрад, падчас, пакрысе, увосень, уброд, уголас, удзень, углыб, упершыню, уранку, уранні, уразброд, усур'ёз і інш.;

• прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, век, пачатак, раз, ноч, вечар, ра-ніца і інш. пры адсутнасці пры іхазначэння абодапаў-нення: зверху, наверх, уверх, уверсе, данізу, знізу (але: з верху да нізу), наніз, унізе; наперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, узад; збоку, набок, убок, уба-ку; дагары, згары, угары, угару; увысь; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночы, пона-чы; звечара (але: з вечара да ранку), надвечар, уве-чары; зранку (але: з ранкуда вечара), уранку. Спалу-чэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці па-ясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямы, у высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з пачатку вясны. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, што-

дзень, штоноч (штоночы), штовечар (штовечара), штоты-

дзень (штотыдня), штомесяц, штогод і інш.

 

Детям и родителям