contrast version
Урок сорак трэці   Напісанне праз злучок складаных назоўнікаў

Уводзіны. Брат-і-сястра. У маўленні нярэдка ўзні-каюць сітуацыі, калі словы, якія функцыянуюць самастой-на і маюць канкрэтныя значэнні, могуць аб'ядноўвацца ў найменне аднаго прадмета. Ёсць даволі рамантычныя назвы раслін, напрыклад брат-і-сястра, што па-руску пе-радаецца як нван-да-марья. Часам гэтую кветку называ-юць мар'яннік дубраўны, братаўка, ці браткі. Назвы, як правіла, маюць цікавую этымалогію. Ва ўсходнеславян-скім фальклоры даволі распаўсюджаны баладны сюжэт пра разлучаныху дзяцінстве брата і сястру, якія ў юнацкім узросце сустрэліся і пакахалі адно аднаго. Аднак, даве-даўшыся пра кроўнае сваяцтва, яны не знайшлі магчы-мым быць разам. У адной з купальскіх балад чытаем:

Пойдзем,сястра, у поля,

Разсеемся абоя:

3 мяне будзе жоўты цвет,

3 цябе будзе сіні цвет.

Будуць дзеўкі краскі рваць

Й брата з сястрою памінаць:

Гэта тая травіца,

Што брацейка з сястрыцай

(3 вуснай народнай творчасці).

Матываваныя назвы. У энцыклапедыях фіксуюцца больш матываваныя назвы. Напрыклад, рускае не-тронь-меня — травяністая расліна сямейства бальзамінавых. Ад дотыку да гэтай расліны яе лісткі згортваюцца. Адсюль і назва. Ці вось як апісваў кветку любншь-не-любншь Леў Талстой: "Есть прелестный подбор цветов этого временн года: красные, белые, розовые, душмстые, пушмстые кашкн; наглые маргармткм; молочно-белые с ярко-жел-той середмной "любмшь-не-любмшь" с своей прелой пряной вонью..."

Перад намі арыгінальныя назвы раслін, складнікі якіх у асобным выглядзе маюць зусім іншыя значэнні. I толь-кі аб'яднаўшыся ў адно, яны набываюць вобразнае гучан-не, выступаюць у ролі наймення. Зразумела, што такое злучэнне патрабуе асаблівага правапісу, які мог бы пе-радаваць семантычныя нюансы і мелодыку створанага народам вобраза-кветкі.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" зафіксавана: пішуцца праз злучок субстан-тываваныя спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца назвамі рас-лін: брат-і-сястра. Тэрмін "субстантываваныя" абазначае пераход іншых часцін мовы ў назоўнік. У нашым выпадку такому пераходу падлягае спалучэнне трох слоў.

Мак- і -сан. Часта праз злучок пішуцца запазыча-ныя ўласныя імёны. Сюды адносяцца прозвішчы, імёны, геаграфічныя назвы. Ужо не раз падкрэслівалася, што ў любой арфаграфіі найбольшыя цяжкасці выклікаюць напісанні запазычанняў. I гэта натуральна, бо запазыча-нае слова "вырастае на сваіх дрожджах" і можа не пад-лягаць агульным заканамернасцям мовы, у якую трап-ляе. У такім выпадку актуалізуецца пытанне аб транслі-тарацыі, "гукавым перакладзе" на родную мову інша-моўнага слова. Напрыклад, прыстаўныя і канчатковыя элементы прозвішчаў звычайна абазначаюць на мове арыгінала 'сын' або 'дачка'. Напрыклад, у шатландскіх прозвішчах Мак- абазначае 'сын', што ўказвае на гэльс-кае паходжанне. У большасці выпадкаў пішацца праз злучок, аднак ёсць выключэнні: Макдональд, Макдаўэл, Макбет і інш.

Цікава, што ў некаторых мовах перакладная частка "сын" знаходзіцца ў канцы прозвішча. Напрыклад, у ісландскай мове Свен Тарвардсан з'яўляецца сынам Торварда, а яго сын будзе мець "прозвішча" Свенсан (З^еп'з Зоп). У англійскіх прозвішчах тыпу Джэксан, Джонсан, Андэрсан, Петэрсан, Ніксан апошняя частка -сан таксама расшыфроўваецца як "сын" (Джэка, Джона і г. д.). Такія назоўнікі не ўспрымаюцца намі як складаныя і пішуцца разам, хаця ў мове-крыніцы яны ўтвораны ад двух слоў.

Праз злучок пішуцца:

■ састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб'ектаў: Бялыніцкі-Біруля, Дунін-Марцінкевіч, Жан-Жак Русо, Бурат-Манголія, Эльзас-Латарынгія, Аўстра-Венгрыя, Камянец-Падольскі, Буда-Кашалё-ва, Пераяслаў-Хмяльніцкі, Давыд-Гарадок, Камень-Кашырскі;

■ уласныя геаграфічныя назвы, якія з'яўляюцца спалу-чэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюр. Растоў-на-Доне, Фран-кфурт-на-Майне, Па-дэ-Кале, Булонь-сюр-Мэр. Увага! Выклікае цяжкасці напісанне арабскіх, цюр-

кскіх, персідскіх імёнаў уласных, у якіх часткі -ага, -аглы, -ад, -аль, -аш, -бай, -бей, -бек, -задэ, -зуль, кызы -аглы, -паша, -хан, -шах і інш. пазначаюць са-цыяльнае становішча, сваяцкія адносіны і да т. п. Яны пі-шуцца праз злучок: Ахмат-шах, Асман-паша, Ізмаіл-бей, Курман-бай, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Зейнал-кызы, Асман-бек. Сюды ж адносіцца Бухар-жырау.

Праз злучок пішуцца іншамоўныя ўласныя назвы асоб і геаграфічных аб'ектаў з пачатковымі часткамі Ван-, Мак- Нью- Сан-, Санкт-, Сен-, Сент-. Ван-Дэйк, Мак-Магон, Мак-Кінлі, Нью-Кастл, Сан-Себасцьян, Сан-Ма-рына, Санкт-Пецярбург, Сен-Санс, Сент-Экзюперы; а таксама ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай час-ткай Усць-, Верх- Соль-: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Соль-Ілецк.

Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўні-каў, першы абазначае родавае паняцце, а другі з'яўля-ецца ўласным імем, яны пішуцца асобна: ракаДнепр, го-рад Мінск, вулкан Везувій, маёр Кравец, дзед Янка.

Артыклі і часціцы (да, дэ, ла, ле, ля і інш.), а такса-ма словы дэр, дон, фон, ван у іншамоўных уласных на-звах пішуцца асобна: Леанарда да Вінчы, Шарль дэ Кас-тэр, Анарэдэ Бальзак, ла Валета, ла Мот, ле Шапелье, ля Крэзо, Вандэр Мейлен, фондэр Гольц, донХуан, Людвіг ван Бетховен. Некаторыя з іх могуць указваць на сацы-яльнае становішча. Так, французскае дэ сведчыць пра дваранскае паходжанне носьбіта прозвішча і пазначае родны склон "з" (Сезардэ Вандом).

Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных на-звах, якія з'яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Стары Свержань, Бе-лы Гоуд, Карнаты Дуб, Вялікія Радванічы, Старыя Дарогі, Астрашыцкі Гарадок, Восьмая лінія (вуліца), Першая па-сялковая (вуліца), Першы чыгуначны (завулак).

(Працяг будзе)

 

Детям и родителям