contrast version
Урок сорак першы   Агульныя правілы напісання слоў праз злучок

Уводзіны. Напісанне слоў праз злучок (дэфіс) выма-гае ад носьбіта мовы асаблівай увагі і ўменняў прымяняць яго там, дзе межы самастойнага слова губляюцца і яно патрабуе "падтрымкі" — яшчэ нейкага элемента. Напрык-лад, як лаканічна перадаць інфармацыю пра тое, што кі-раўнікі дзвюх краін абмеркавалі праблемы без іншых асоб і прэсы? Часта ў газетах сустракаем такі выраз: "Сустрэ-ча праходзіла сам-насам..." Напісанне апошняга слова выклікае цяжкасць і мае шмат памылковых варыянтаў. Сам-насам, крыж-накрыж, раз-пораз, бокам-скокам, а таксама пусці-павалюся, гуляй-вецер — словы, якія пі-шуцца праз злучок. I менавіта злучок у іх выконвае асаблі-вую нагрузку, бо інтэгруе два ці нават тры словы ў адно сэнсавае цэлае.

Такім чынам, дэфіс (з лац. бмзіо — раздзяленне) губ-ляе сваю першапачатковую функцыю раздзялення і стано-віцца злучальным знакам (ням. О/У/з — працяжнік, злучаль-ны знак, знак дзялення). У перакладзе тэрміна на беларус-кую мову злучапьная функцыя падкрэсліваецца асабліва.

Злучок коштам $80 млн. Бывае так, што грэбаван-не падобным нялітарным арфаграфічным знакам можа прывесці да вельмі непажаданых вынікаў. Вядома гісто-рыя пра "самы дарагі злучок у свеце". 22 ліпеня 1962 г. амерыканскі касмічны апарат "Марынэр-1" накіроўваўся да Венеры, але пацярпеў аварыю праз 293 секунды пасля старту. Антэна апарата згубіла сувязь з наземнай сістэ-май, у выніку чаго кіраванне ўзяў на сябе бартавы камп'ютар, праграма якога ўтрымлівала памылку. Кіраў-ніцтву НАСА прыйшлося прыняць рашэнне аб знішчэнні носьбіта, таму што ракета магла ўпасці на заселеную тэ-рыторыю. Як вынік — зрыў праграмы касмічных даследа-ванняў і "феерверк" коштам $80 млн. Менавіта столь-кі каштаваў праект. Канечне, сталі шукаць вінаватых і знайшлі. Хутка высветлілася, што справа ў... адным злуч-ку. Яго проста прапусцілі пры падрыхтоўцы тэксту пра-грамы для ўводу ў камп'ютар, што кіраваў палётам раке-ты. Неўзабаве і газета "Нью-Ёрк таймс" паведаміла, што памылка адбылася з-за "прапушчанага злучка ў некато-рых даных". Злучок з'яўляўся сімвалам, які павінен быў загружацца ў памяць камп'ютара разам з мноствам "іншых кадзіраваных канструкцый". Прадстаўнік НАСАтак трымаў справаздачу перад кангрэсам ЗША аб прапушча-ным знаку: "...Злучок дае каманду касмічнаму апарату ігнараваць даныя, якія паступаюць з камп'ютара, да той пары, пакуль не будзе ўстаноўлены радарны кантакт. 3-за пропуску злучка кантрольныя сістэмы апарата атрымлівалі няправільную інфармацыю. У выніку камп'ютар аддаў каманду на моцнае адхіленне налева, саплом уніз і апарат пацярпеў крушэнне" (\л/ікіресІіа.огд.). Праз гады англійскі пісьменнік, вучоны, футуролаг і вына-ходнік Чарльз Кларк пісаў: "Марынэр-1" быў знішчаны са-мым дарагім злучком у гісторыі". Аказваецца, адсутнасць злучка, які часам так і хочацца праігнараваць, можа дора-га каштаваць...

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ў § 34 акрэслены агульныя правілы напі-сання слоў праз злучок. Гэта не значыць, што на гэтым параграфе заканчваецца размова пра дэфісныя напісан-ні. У наступных параграфах, ад 35 да 40, разглядаюцца правілы напісання разам, праз злучок і асобна складаных назоўнікаў і прыметнікаў, напісанні лічэбнікаў, прыслоўяў, прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў. Пакуль звер-нем увагу на спецыяльныя словы і іх спалучэнні, у якіх пра-вапіс залежыць ад паўтаральнасці аднаго і таго ж слова ці яго формы, абрэвіятурных і лічбавых злучэнняў.

Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з'яўляюцца:

■ паўторам слова ддя ўзмацнення яго значэння: сіні-сі-ні, ледзь-ледзь, горача-горача, хто-хто, ён-ён, хадзі-лі-хадзілі, а таксама ціп-ціп-ціп, го-го, трэсь-трэсь;

■ паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка, сама-саменька, як-ніяк, хто-ніхто, што-нішто, дзе-нідзе, калі-нікалі, ка-му-нікаму, сам-насам, крыж-накрыж, раз-пораз;

■ спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, больш-менш, сям-там, сяк-так, сёй-той, сюды-туды, сёння-заўтра, год-два, тры-чатыры, жыў-быў, бокам-скокам, а таксама пус-ці-павалюся, гуляй-вецер.

Назвы спартыўных гульняў. Даволі часта падобныя напісанні назіраем у назвах спартыўных гульняў: "Вяроў-ка-змейка", "Зайка-маладзік", "Дзядуля-ражок", "Гусі-лебедзі", "Кацяняткі-дзіцяняткі", "Макі-макавічкі", "Дзень-ноч", "Прэла-гарэла" і інш.

Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з'яўляецца:

■ літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), -часціца (альфа-часціца), ЗВЧ-разрад, ДНК-залежны, О-код (кю-код), -падобны (пі-падобны);

■ лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 60-гадовы, 20-працэнтны, алімпіяда-97, мода-2008. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні склада-

ных слоў: С.-г. — сельскагаспадарчы, с.-д. — сацыял-дэ-макратычны, ст.-сл. — стараславянскі, і.-е. — індаеўра-пейскі.

"Вісячы злучок". Злучок ("вісячы дэфіс") ставіцца пасля першай часткі складанага слова (лічбы), калі дру-гая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа-і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, фосфар-і серазмяшчальны, тэле- і радыёвяшчанне, адна-, двух-, трох- і чатырохвалентны, 5-, 7-, 10- і 12-павярховы.

 

Детям и родителям