contrast version

Гісторыя хора «Натхненне»

З 2001 года калектыў хору “Натхненне” пад кіраўніцтвам Вяткінай Кацярыны Уладзіміраўны – пастаянны ўдзельнік гарадскіх фестываляў, конкурсаў, канцэртаў і святаў. Хор становіцца пераможцам фестывалю "Буду зоркай" у г.Оршы, лаўрэатамі фестывалю "Галасы Аршаншчыны", пераможцам фестывалю "Калядныя ранішнікі", г.Мінск.

Хор гастралюе па гарадах Беларусі і Расіі, набываючы і ўдасканальваючы прафесійныя навыкі.

"Get the Flash Player" "to see this gallery."

У 2002 годзе калектыў "Натхненне" быў запрошаны на Х юбілейны фестываль у г.Магілёў "Магутны Божа" і стаў яго пераможцам. Заўсёды высокая адзнака журы, прызнанне і ўдзячныя апладысменты гледачоў.

У 2003 годзе хор "Натхненне", які прайшоў складаны адбор, атрымлівае запрашэнне на VIII Міжнародны фестываль Праваслаўнай Музыкі ў г.Мінску, дзе сярод дзіцячых харавых калектываў з розных краін (з Беларусі, Латвіі, Расіі, Польшчы) атрымлівае Дыплом III ступені. Журы і гледачы былі ўражаны яркасцю, чысцінёй, шчырасцю і натхненнем выканання.

З кожным годам відавочны творчы рост калектыву. Аднаўленне саставу дае магчымасць для творчага пошуку і росту.

Хорам быў запісаны кампакт-дыск "Спяваю Богу майму" ў чэрвені 2003 года пры манастыры ў пасёлку Навінкі Мінскай вобласці. У студзені 2004 года хор быў удзельнікам Міжнароднага фестывалю "Срэбныя званы" ў г.Даўгаўпілсе, Латвія, дзе атрымаў дыплом ІІІ ступені.

У 2004 годзе хору было прысвоена званне Узорнага калектыву.

У 2005 годзе хор атрымаў Дыплом лаўрэата гарадскога фестывалю "Буду зоркай", Дыплом III ступені на абласным конкурсе "Маладыя галасы", Дыплом лаўрэатаў Фестывалю Праваслаўных спеваў ў г.Хайнаўка (Польшча), Дыплом І ступені на Рэспубліканскім фестывалі Праваслаўных песнапенняў у г.Гродне.

У 2006 годзе хор выпускае свой другі дыск "Юбілейны канцэрт", прысвечаны 5-годдзю існавання калектыву.

За захаванне праваслаўных традыцый і духоўнае адраджэнне ў верасні 2006 года хор быў узнагароджаны Дыпломам удзельніка Першага Рэспубліканскага Фестывалю "Беларусь праваслаўная", які праходзіў у г.Орша.

У снежні 2006 года хор узнагароджаны Дыпломам лаўрэата абласнога этапа ІІ Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва "Спяваю табе, Беларусь". У студзені 2007 года калектыў арымаў ліст падзякі ад аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама за актыўны творчы ўдзел у Свяце духоўнай музыкі ў г.Віцебску. У красавіку гэтага ж года хор узнагароджваецца Дыпломам ІІІ ступені адкрытага фестывалю дзіцячых харавых калектываў "Галасы дзяцінства" за арыгінальнае выкананне народнай песні і за лепшае выкананне духоўнай музыкі.

Хор удзельнічаў у праграме абласнога канцэрта, прысвечанага святу 1 Мая ў г.Віцебску. Выступленне калектыву прайшло на высокім узроўні.

У ліпені 2007 года хор быў запрошаны на фестываль "Славянскі базар" у г.Віцебск, з'яўляўся ўдзельнікам канцэртаў на адкрытых пляцоўках горада. У жніўні таго ж года хор узнагароджваецца Дыпломам І ступені на Міжнародным фестывалі нацыянальных мастацтваў "Сцягі надзеі" ў г.Адэсе (Украіна) і атрымлівае запрашэнне на Міжнародны фестываль народных культур "Залаты фазан" у г.Клуж-Напока (Румынія).

За ўдзел у канцэрце духоўнай музыкі ў Касцёле г.Оршы ў снежні 2007 года хор узнагароджаны граматай.

У 2008 годзе хор стаў лаўрэатам 3 ступені фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа". Быў удзельнікам фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла "Дажынкі - 2008"

У 2010 годзе калектыў хору з’яўляецца ўдзельнікам канцэртаў у Палацы Рэспублікі да Дня медработніка і Белдзяжфілармоніі да Дня настаўніка.

У маі 2011 года калектыў адзначыў сваё дзесяцігоддзе вялікім дабрачынным канцэртам ў Палацы рэспублікі г.Мінска.

Кожны год з 2010 года арт-група брала ўдзел у дабрачынным марафоне “Дакрананне да жыцця” ў г.Мінску на пляцоўках канцэртнай залы “Мінск”, Палаца спорту, Мінск-Арэны.

У 2013 годзе арт-група стала пераможцам Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Прывітанне, Італія” ў г.Рыміні (Італія) і атрымала Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Вакал”, Дыплом 2 ступені ў намінацыі “Арт-група”, Дыплом 2 ступені ў намінацыі “Дуэт”, Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Квартэт”, а таксама атрымала прыз за высокі прафесіяналізм і майстэрства.

Сольныя канцэрты калектыву адбыліся ў г.Оршы ў 2014, 2015, 2016г.г, у г.Дуброўне ў 2013 годзе, у г.Мінску ў Сувораўскім вучылішчы і анкацэнтры г/п Бараўляны ў 2014 годзе.

"Натхненне" – гэта заўсёды высокая культура выканання, дзіцячая пранікнёнасць, непадзельная адкрытасць і любоў да музыкі.

 

 

 

}

 

А это вы знаете?

• Песок и глину можно назвать «детьми гранита», пото­му что они образуются в результате разрушения гранита под действием солнца, ветра, мороза, воды.