contrast version

РАСПРАЦОЎКА ТВОРЧАЙ РАБОТЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў 5 КЛАСЕ

НАСТАЎНІК РАБЦАВА ЛЮДМІЛА УЛАДЗІМІРАЎНА

Літаратурная работа па пройдзеных творах маральна-этычнай і ваеннай тэматыкі.

5 клас

1. Я.Колас “У старых дубах”.

                                                   2. М.Лынькоў “Васількі”.

                                                   3. Р.Барадулін “Бацьку”.

                                                  4. А.Кудравец “Цітаўкі”.

                                                   5. Г.Далідовіч “Страта”.

 

                        І. З якога твора ўрыўкі?

1.Ён устаў і, хвалюючыся, пачаў гаварыць. Гаварыў ціха, ясна і вельмі глыбока, нібы настаўнік.

2.Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапала рука людская.

3. А голас Бобіка чуўся ўжо ў самым рагу…. Мусіць, нехта скочыў з яблыні.

4.Ля весніц толькі зноў твой вяз крануў галінкамі за плечы.

5.І тут жа расказваў свайму сябру здарэнне з якім-небудзь асілкам.

6.Ён выстраліў некалькі разоў у Міколку і потым, нібы спужаўшыся чагосьці, хутка схаваў задымлены рэвальвер.

7. Нешта ж трэба рабіць…. Ён перайшоў вуліцу, зайшоў на двор дзеда Нупрэя…. Ён дапаможа, параіць.

8.Кастусь не чуў, як Валік паклаў яму ў кішэню два вялікія яблыкі.

9.Ніякі ўрач, нават прафесар, мне не паможа.

10.Тады хацелася наўзрыд заплакаць шчырымі слязамі.

                        ІІ. Герой па апісанні?

1.Глыбей заворвалі маршчыны.

2.Бачыў ён чорныя мундзіры, чорныя шапкі з чырвонымі кантамі.

3.То ж стары чалавек, яму гадоў дзевяноста.

4.Быў у акулярах, надзвычай белы.

5.Было за семдзясят.

6.Найлепшыя дружакі, даўно цягнецца іх дружба.

7.Сінімі васількамі адцвіталі вочы хлопчыка.

8.Акуляры рабілі сур’ёзным, разумным і сталым.

9.Бо ў хаце быў адзін мужчына.

10.Свяцілася кволая ружовасць, а абвіслыя вусы хавалі добрую ўсмешку.

                        ІІІ. Герой па ўчынках?

1.У кіно ў гэты вечар не пайшоў.

2.Заходжу на могілкі, падоўгу стаю ля агароджы.

3.Ты мне не падасі рукі, глядзіш удаль з-пад шкла партрэта.

4.Кінуў на траву хлеб, сарваў ружжо і, гарлапанячы на ўвесь сад, пабег.

5.А шапку я заўжды здыму перад магілай невядомай.

6.Ён проста перакінуў у акно нейкі скрутак, загорнуты ў газету.

7.Схаваўшыся за куст, моўчкі наглядаў за сваім сябрам, і без усякай злой мыслі раптам вылецеў з-за куста.

       ІVаму належаць рэчы?

1.Дасць у торбачку сала.

2.Пенал і любімы компас.

3.Старая школьная торбачка, стары абгрызены пенал, любімы сшытак.

4.Навошта яму гэтае ружжо.

5.Ля весніц толькі зноў твой вяз.

6.Сінія васількі схаваў за пазуху.

7.Прапусціць з ахапкам кветак.

8.Ліпавы кошык ціха ўдарыўся аб зямлю.

9.Там быў ладны кавалак сала і акраец хлеба.

10.Адмысловае адзенне, патфель, акуляры.

11.Чорныя мундзіры, чорныя шапкі.

                        V.Каму належаць словы?

1.- Я і сам пішу вершы.

2.- Вось наша ўся сямейка ў хаце.

3.- Дзед, мусіць, здагадваецца, хто трасе яблыкі.

4.- І чуў кароткае: “Прыедзе”.

5.- Мам, ну чаго ж ты маўчыш?

6.- Вось што, братачка. Садзіся вот. Ну, што мы з табой – адно старое, другое малое.

7.- Ты глядзі ў мяне, паганец….Калі дзе-небудзь і калі-небудзь ты ляпнеш якое слова, я выцягну доўгі твой язык.

8.- Ратуйце! Утапіўся! Гвалт, людзі, ратуйце!

9.- Яблычкаў сабраў….Буду частаваць цяпер.

10.- Нельга так, дзеці. Трэба не засмучацца, а радавацца, што ў наш клас прыбыў добры вучань, выдатнік.

11.- Калі я ўпаду раптам, дык ты не бойся.

12.- А, можа, я скажу настаўнікам, што табе блага?

                        VІ. Закончыць радкі.

1.У кіно ў гэты вечар…………………………………………..

2.Хадзем з намі гуляць………………………………………….

3.Я і сам пішу…………………………………………………….

4.А шапку я заўжды здыму……………………………………...

5.І Кастусю здалося, што дзед неяк ………………………

6.Ліпавы кошык ціха …………………………………..

7.Базыль і Грышка – найлепшыя…………………………………

8.Сінімі васількамі адцвіталі……………………………………...

9.Хацелася пачуць………………………………………………….

10.Рабіў разам з Міцем………………………………………………

11.Міця, можа, быў бы маім самым…………………………………

Адказы:

І. 1) “Страта”; 2) “У старых дубах”; 3) “Цітаўкі”; 4) “Бацьку”; 5) “У старых дубах”; 6) “Васількі”; 7) “Васількі”; 8) “Цітаўкі”; 9) “Страта”; 10) “Бацьку”.

ІІ. 1) маці; 2) немцы; 3) дзед Нупрэй; 4) Міця; 5) дзед Агей; 6) Грышка і Базыль; 7) Міколка; 8) Міця; 9) сын; 10) дзед Агей.

ІІІ. 1) Кастусь; 2) Стась; 3) бацька; 4) дзед Агей; 5) сын; 6) Міколка; 7) Грышка.

ІV. 1) Грышку ці Базылю; 2) Міколку; 3) Міколку; 4) дзеду Агею; 5) бацьку; 6) Міколку (або сястрычцы); 7) сыну; 8) Міколку; 9) дзеду Агею; 10) Міцю; 11) немцам.

V. 1) Міцю; 2) маці; 3) Кастусю; 4) суседзям; 5) Міколку; 6) дзеду Нупрэю; 7) бацьку Міколкі; 8) Грышку; 9) дзеду Агею; 10) настаўніцы; 11) Міцю; 12) Стасю.

VІ. 1) Кастусь не пайшоў; 2) у футбол; 3) вершы; 4) перад магілай невядомай; 5) дзіўна ўсміхаецца; 6) ударыўся аб зямлю; 7) дружакі; 8) і вочы хлопчыка; 9) “Сынок!”; 10) урокі; 11) лепшым і надзейным таварышам.