contrast version

 

Віктарына для

6 класаў па беларускай мове і літаратуры

“Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем”

 

Настаўнік: Крывец І. І.

Мэты:

-          спрыяць фарміраванню станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы і літаратуры;

-          скласці ўмовы для высвятлення каманды-пераможцы ў віктарыне;

-          садзейнічаць развіццю ўвагі да роднага слова, славесна-лагічнай памяці, мыслення;

-          фарміраваць культуру зносін;

-          спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, партрэты дзеячаў літаратуры і культуры Беларусі, выявы помнікаў архітэктуры, фішкі, грамзапіс.

 

Конкурс капітанаў “Кінастужка”

Запішы словы па-беларуску:

 21.05.18

“Далей, далей, далей …”

За 1хвіліну каманды павінны адгадаць як мага болей загадак

ЗАГАДКІ:

1.З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі (Месяц)

2.Што нас корміць, а есці не просіць (Зямля)

3.Стукае, грукае, а нідзе не відаць (Гром)

4.Прыйшла белая кабылая і ўвесь свет абяліла (Зіма)

5.Чаму шапку купляюць (Дарма не даюць)

6.У адным бачочку 7 дзірачак (Галава)

7.Ляжыць калода сярод балота, ні гніе, ні сохне (Язык)

8.Еду, еду – няма следу, адгадай на чым я еду (На лодцы)

9.Пасярод двара стаіць гара: спераду вілы, ззаду мятла (Карова)

10. Лёг вусаты, а ўстаў гарбаты (Кот)

11. Хто мяне заб’е, той сваю кроў пралье (Камар)

12. Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а пашыта (Кніга)

13. Сядзіць Пахом на кані вярхом, сам непісьменны, а чытаць памагае (Акуляры)

14. Што расце без кораня ( Камень)

15. Чаму ў Парыжы Сена не сохне (Рака)

16. Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады (Сонца)

17. Кругом вада, а з піццём бяда. Хто адгадае, дзе гэта бывае (На моры)

18. Без рук, без ног, а вароты адчыняе (Вецер)

19. Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног (Сняжынкі)

20. 12 арлоў, 52 галкі знеслі 1 яйцо (12 месяцаў, 52 тыдні, 1 год)

21. Вісіць зялены, ляціць жоўты, ляжыць чорны (Ліст)

22. За белым бярэзнічкам талалайка брэша (Зубы, язык)

23. 2 дачкі, 2 мацеры і бабуля з унучкай (3)

24. Плыве ў прасторы, ды не ў моры, караблем завецца, а ля зорак уецца (Карабель касмічны)

25. У вадзе нарадзілася, а вады баіцца (Соль)

26. На дварэ зялёны, а ў хаце салёны (Агурок)

27. Хто ходзіць зранку на 4, днем на 2, а вечарам на 3 нагах (Чалавек)

28. Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма (Яйка)

29. Хто над намі дагары нагамі (Павук, муха)

30. Ваткае, а не вада, белае, а не снег (Малако)

31. Дзіця кажа: “У мяне ёсць бацька, маці, а я ім не сын” (Дачка)

32. Дзён прыбывае, а ён худае (Каляндар)

33. Што сіне не сінячы (Неба)

34. Ад чаго гусь плыве (Ад берага)

35. Пад якім кустом заяц сядзіць, як дождж ідзе (Пад мокрым)

36. Нітак многа, а ў клубок не зматаеш (Павуцінне)

37. Што самае мякчэйшае (Рука пад галоваю)

38. Языка не мае, а гаворыць і спявае (Радыё)

39. Сядзяць у кутках 4 кошкі, супраць кожнай кошкі па 3, колькі іх разам (4)

40. 2 браты ў ваду глядзяць, а разам не сыходзяцца (Берагі)

41. Маленькае, кругленькае. Да неба дакінеш (Вока)

42. Хоць малая, ды дужая. З сабой хату носіць (Чарапаха)

43. Распластала птушка крылы, ажно сонца засланіла (Хмара)

44. Не агонь, а пячэцца (Крапіва)

45. Кіну з блыху, а вырасце з кулак (Бурак)

 

Паэтычны прыпынак

Скласці сінквейн:

Беларусь  

Прыметнік,       прыметнік.

Дзеяслоў, дзеяслоў, дзеяслоў.

Гэта – …

Назоўнік.

 

 

 

Спяшайся бачыць

Па партрэтах і ілюстрацыях помнікаў архітэктуры пазнаць і запісаць прозвішчы вядомых дзеячаў беларускай культуры і гісторыі, назвы гарадоў, сабораў і г.д.

Паэтычны прыпынак

Конкурс паміж камандамі на лепшую дэкламацыю на памяць верша А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”. Чытае ўся каманда па слупку кожны.

“Ты мне, я табе”

Дзеці дома рыхтавалі пытанні па прачытанных у 6 класе творах (па 1 пытанню да кожнай каманды)

Пазнай твор

Паслухаць урывак і назваць аўтара і твор.

1.… А старац стаяў на каленях і маліўся:

-          Шчасця дай, маці-зямля, дзеткам сваім, поўных закрамоў – хатам і калысак з немаўлятамі – бабам. Дай ім улетку цёплых дажджоў, у восень – сонца, утульнага снегу зімой і кахання і працы зімой… Скамянеўшыму ад гора, дай мне каменем скончыць свій век… (У. Караткевіч “Лебядзіны скіт”)

2.… З таго часу Сямён стаў найслаўнейшым паляўнічым. Той чорны сабака кожны раз сустракаў яго ў лесе, і Сямён столькі біў рознай дзічыны, што не толькі хапала панам у маёнтку, але і сялянам на продаж. (Ян Баршчэўскі “Вужыная карона”)

3.… Бо не зачынялі нашы продкі дзвярэй хат сваіх перад званым ці не званым госцем падарожным…Пакідалі ў хатах пад абрусам бохан хлеба пшанічнага і дубовыя дзежы сотаў пчаліных – гэта каб госць меў чым з дарогі пажывіцца. (Янка Купала “Як у казцы”)

4.… Даўным-даўно, не за нашу памяць было гэта. Шчаслівы то быў куточак белага свету. Вольна жылося людзям у той краіне. Багатая і ўраджайная была іх зямля… Але нядоўга астаецца шчасце на адным месцы. Нейкая сіла пазайздросціла шчасцю людзей…Як грыб пачала вырастаць гара (Якуб Колас “Жывая вада”)

5.… Неяк адумаўшыся сказаў сам сабе: “Колькі наймітаў у майго бацькі жыве і ўсе ў дастатку, а паміраю тут з голаду. Збяруся і пайду да свайго бацькі і скажу яму: “Ойча! Я саграшыў перад небам і перад табою і ўжо нават не заслугоўваю называцца тваім сынам, залічы мяне да ліку тваіх наймітаў.”(Прытча пра блуднага сына)

Менеджер материалов