contrast version

 


У кожнага ёсць сваі захапленні. Хтосьці захапляецца модай, прыгатаваннем ежы, а я вандроўкамі. Зараз я правяду невялікую віртуальную экскурсію па самых прыгожых і запамінальных мясцінах Дрэздэна.

 

Цвінгер

Цвінгер славутасць сусветнага значэння, ён нагадвае палац і многія турысты, наведваўшыя Дрэздэн, менавіта так і думаюць. Дазвольце вас здзівіць! Гэты пышны будынак пабудаваны для захавання гісторыі: калекцыі карцін, фарфору, даспехаў і іншых цікавых экспанатаў.

Земпера

Дрэздэнскі оперны тэатр Земпера - самы вядомы оперны тэатр Германіі і адзін з найпрыгажэйшых тэатраў свету. Пабудаваны ў 19 стагодзі. Пасля рэстаўрацыі Дрэздэнскі оперны тэатр адзін з лепшых у Еўропе па сваім акустычным якасцях. У рэпертуары пераважаюць творы нямецкіх кампазітараў: Вэбера, Вагнэра, Рыхарда, Штраўса.

Хофкірхе

Каталіцкая царква Хофкірхе, пабудаваная ў 1755 годзе на беразе Эльбы, лічыцца самай славутай у Саксоніі, таму што яе ўпрыгожваюць 78 трохмятровыя фігуры святых і апосталаў, а ў саборы знаходзіцца магільны склеп саксонскіх манархаў. Царква пабудавана ў стыле рымскага барока з мясцовага будаўнічага матэрыялу – пяшчанніку.

Даліна ракі Эльбы

Даліна ракі Эльбы працягваецца 18 кілометраў. Район размешчаны блізу Дрэздэна. Прыгажосць тутэйшых месцаў заўважылі даўным даўно. Тут знаходзіцца загарадны палацавы комплекс Пільнец, з яго англійскімі садамі. Пільніц – загарадная рэзідэнцыя саксонскіх манархаў. У канцэ 17 стагодзя Курфюрст Йоган Георг 4 набыў маёнтак Пільніц для сваёй фаварыткі графіні фон Рохліц. Будынак акружаны англійскімі паркамі і садамі. Замак гарманічна ўбудаваны ў навакольны ландшафт рачной поймы, пагоркаў і вінаграднікаў. Зараз яго займаюць 2 музеі: музей прыкладнога мастацтва і замкавы музей.

Сярод гэтай прыгажосці знаходзіцца найпрыгажэйшы велізарны прыродны парк – скалістая “Саксонская Швейцарыя” . На тэрыторыі 93 квадратных кілометраў раскінуўся ўнікальны горны ландшафт. Адным з самых наведвальных, турыстамі месцаў парку, з'яўляецца велізарны каменны, скалісты масіў “Бастай”. Асабліва вылучаецца каменны мост канца 19 стагодзя і знакамітая “Сцежка мастакоў”. Пасля ўбачанага ахопліваюць такія эмоцыі, што забываешься на ўсё, што бачыў раней. Без сумненняў Дрэздэн – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Германіі, які трэба наведаць.

Работа Калiстратавай Лiзаветы 9 «Г» класс