contrast version
ЎЗОРНЫ ТЭАТР АВАНГАРДНАЙ МОДЫ “GOLD STAR”

Аршанскім аддзелам адукацыі быў створаны і з 1 верасня 1997 года пачаў працаваць гурток пашыву і афармлення адзення “Стыль”, які ў 2004 годзе быў перайменаваны ў тэатр авангарднай моды “GOLD STAR”.

14 лютага 2005 года калектыву, якім кіруе з дня заснавання Зарко Святлана Аляксандраўна, было прысвоена званне “ўзорны самадзейны калектыў”. 11 лютага 2008 года рэспубліканская атэстацыйная камісія сваім рашэннем пацвердзіла гэта найменне калектыву. 14 студзеня 2011 года рэспубліканская атэстацыйная камісія сваім рашэннем пацвердзіла гэта званне калектыву. 3 студзеня 2014 года калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама сваім рашэннем пацвердзіла гэта званне калектыву. 9 снежня 2016 года калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама сваім рашэннем пацвердзіла гэта званне калектыву.

Асноўная мэта тэатра - фарміраванне духоўна сталай асобы, здольнай да самарэалізацыі і самавызначэння, выхаванне эстэтычнага густу.

Вялікая ўвага ў калектыве надаецца фарміраванню ў юных артыстаў нацыянальнай годнасці і паважлівых адносін да культуры беларускага народу.

Узорны тэатр авангарднай моды “GOLD STAR”– творчы, згуртаваны і дружны калектыў. У залежнасці ад узросту і ступені сцэнічнай падрыхтоўкі ўсе ўдзельнікі калектыву прымаюць удзел у разнастойных формах работы.

Святлана Аляксандраўна сумесна з удзельнікамі распрацоўвае з нетрадыцыйных і традыцыйных матэрыялаў, калекцыі мадэляў адзення якія з’яўляюцца ўвасабленнем творчых ідэй, прасякнутых арыгінальнасцю дзіцячай фантазіі. Калекцыі паспяхова дэманструюцца на абласных, гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, праглядах-конкурсах. Гэта вынік крапатлівай працы кіраўніка з навучэнцамі і бацькамі.

Галоўнымі мэтамі і задачамі ўзорнага тэатра авангарднай моды “GOLD STAR” з'яўляюцца:

- стварэнне ўмоў для развіцця, падтрымкі і рэалізацыі творчага патэнцыялу пачынаючых і маладых мадэльераў-аматараў дзіцячага адзення;

- прапаганда беларускай моды;

- захаванне і развіццё пазітыўных тэндэнцый у галіне дзіцячай моды;

- знаёмства з гісторыяй касцюма, моды;

- выхаванне густу ў шырокіх слаёў насельніцтва;

- фарміраванне навыкаў канструявання і мадэлявання адзення і іншыя.

Тэатр мае свой статут, эмблему, традыцыі і працуе па двух напрамках: мадэліраванне, канструяванне, пашыў аддзення; дэманстрацыя мадэляў.

Удзельнікі тэатра самастойна, шляхам праектнай дзейнасці распрацоўваюць разнастайныя калекцыі мадэляў адзення, праяўляючы пры гэтым выдумку, фантазію, ініцыятыву, працавітасць. Усяго за перыяд свайго існавання створана 29 калекцый. Калекцыі выконваюцца з нетрадыцыйных матэрыялаў, разнастайнай тканіны, футра. Калектыў прымае ўдзел у розных творчых праектах.

У творчага калектыва ёсць свой фоталетапіс, відэаматэрыялы з запісамі паказаў выступленняў, рэкламныя праспекты, буклеты.

Дзейнасць калектыву, творчы рост яго навучэнцаў і дасягненняў адлюстроўваюцца на старонках гарадскога, абласнога, рэспубліканскага перыядычнага друку. Аб дасягненнях калектыву і яго кіраўніка інфармацыя змешчана ў томе І за 2010 год ў энцыклапедыі “Культура Беларусі”, у якой адлюстроўваюцца матэрыялы аб лепшых калектывах краіны.

Святлана Аляксандраўна з калектывам прымала ўдзел у разнастайных творчых праектах, конкурсах і іншых мерапрыемствах: рэгіянальным фестывалі «Индустрия красоты-2014», музычным праекце “MARIAM”, Міжнародным фестывальна-конкурсным праекце сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці “Апельсиновая берёза” і інш.

Дзіцячы калектыў праводзіць вялікую сацыяльна значымую дзейнасць. Навучэнцы прымаюць удзел у канцэртах, творчых паказах на пляцоўках горада, вобласці, рэспублікі:

1998г.-2003г. штогадовы пераможца выстаў ДПМ;

2003г.-ганаровая грамата.1 месца ў намінацыі “Экомода”,гарадскога прагляду-конкурсу “Экотеатр-2003”

2003г.-дыплом II ступені ў абласным экалагічным фестывале

2003г.- дыплом лаўрэата III гарадскога фестываля самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай”у намінацыі “Альтэрнатыўная творчасць”

2003г.-грамата Аршанскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і заховы навакольнага асяроддзя за прапаганду пытанняў па захове прыроды шляхам тэатральнага мастацтва.

2003г.-ганаровая грамата упраўлення адукацыі віцебскага аблвыканкома.Узнагарожваецца кіраўнік Зарко С.А. за шмат гадовую дабрасумленную працу ў сістэме адукацыі.

2004г.- дыплом лаўрэата IV гарадскога фестываля самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай”у намінацыі “Альтэрнатыўная творчасць”

2004г.-дыплом гарадскога фестываля самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай”.Кіраўніку Зарко С.А. за сталыя поспехі ў развіцці дзіцячай самадзейнай творчасці.

2004г.-ганаровая грамата аршанскага аддзела адукацыі.Кіраўніку Зарко С.А. за шматгадовую працу і творчыя дасягненні.

2004г.-лаўрэат заключнага агляда-конкурса аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах Віцебскай вобласці у межах II Усебеларускага фестываля народнага мастацтва “Беларусь-мая песня”г. Верхнядзвінск

2005г.-дыплом міністерства культуры рэспублікі Беларусь.За высокае выканальніцкае майстэрства, творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасцьпрысвоена найменне “узорны самадзейны калектыў”

2005г.-падзяка Аршанскага цэнтра дзіцячай творчасці кіраўніку Зарко С.А. за творчы пошук,ініцыятыву,мэтанакіраванасць.

2005г.-ганаровая грамата Аршанскага аддзела адукацыі кіраўніку Зарко С.А. за дасягненні ў развіцці дзіцячай самадзейнай творчасці фестывалю “Буду зоркай”

2005г.-лаўрэат Рэспубліканскага тура II Усебеларускага фестываля народнага мастацтва “Беларусь-мая песня”

2006г.- .- дыплом лаўрэата VI гарадскога фестываля самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай”у намінацыі “Альтэрнатыўная творчасць”

2006г.-дыплом за актыўны ўдзел у Iiабласным свяце-конкурсе ткацтва “Матчыны кросны” ў рамках XV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

2006г.-падзяка за высокае творчае майстэрства і актыўны удзел у святочных мерапрыемствах III Міжнароднага экалагічнага фестывалю ў г. Полацку

2006г.-дыплом за актыўны удзел у абласным свяце сямейнай творчасці “Сям’я Прыдзвіння”, прысвечанага Году Маці

2006г.-дыплом.3месца ў намінацыі “Дзіцячы дызайн”у фестывале дзіцячай моды і прыгажосці “Анёлы моды” г.Наваполацк

2006г.-дыплом за ўдзел у фестывале дзіцячай моды і прыгажосці “Анёлы моды” г.Наваполацк

2007г.- дыплом лаўрэата VII гарадскога фестываля самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай”у намінацыі “Альтэрнатыўная творчасць”

2007г.-дыплом Iступені. VII Міжнароднага фестывалю дзіцячага мастаства “Залатая пчолка” г. Клімавічы

2007г.- дыплом IIступені. 9 рэгіянальнага дзіцячага фестывалю “Двина – Дзвіна – Daugava” (Верхнядзвінск)

2007г.- дыплом за творчае учасце Прыстромавай Паліне. 9 рэгіянальнага дзіцячага фестывалю “Двина – Дзвіна – Daugava” (Верхнядзвінск)

2007г.- дыплом за творчае учасце Маліноўскаму Раману. 9 рэгіянальнага дзіцячага фестывалю “Двина – Дзвіна – Daugava” (Верхнядзвінск)

2007г.-ганаровая грамата Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта кіраўніку Зарко С.А. за шматгадовую добрасумленную працу, вялікія поспехі ў сістэме адукацыі

2007г.-дыплом лаўрэата у намінацыі “Максімум”Абласное свята аматарскіх аб’яднанняў,клубаў,студый,тэатраў моды “Мода і музыка XXIстагоддзя” г. Верхнядзвінск

2007г.-дыплом у фестывале дзіцячай моды і прыгажосці “Анёлы моды” г.Наваполацк

2008г.- дыплом лаўрэата VIII гарадскога фестываля самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай”у намінацыі “Альтэрнатыўная творчасць”

2008г.-абласная выстава-конкурс мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў школ і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання “Калядная зорка” (III месца)

- "Дажынкі" (г.Орша, 2008 г.),

- IIX гарадскім фестываль самадзейнага дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай” (г.Орша, 2008 г.),

- IX гарадскім фестываль самадзейнага дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай” (г.Орша, 2009 г.),

- X гарадскім фестываль самадзейнага дзяцей і падлеткаў “Буду зоркай” (г.Орша, 2010 г.)

- рэспубліканскае свята мастацтваў краін “Двина – Дзвіна – Daugava” (Верхнядзвінск 2009 г.),

- Міжнароднае свята гарадоў-пабрацімаў “Содружество”(Орша 2010 г

- Праздник мороженого и сладкоежки”прысвечанага Дню аховы дзяцей (Орша 2008,2009,2010г.),

- Святочны канцэрт прысвечаны Дню міру (Орша 2010 г.)

- Міжнародны фестывальна-конкурсны праект сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці “Апельсиновая берёза” г. Масква (г. Орша, 2014 г.);

-канцэртная праграма, прысвечаная міжнароднаму жаночаму Дню 8 сакавіка (г. Орша, 2014, 2015, 2016 г.);

- XIV раённы фестываль самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду звездой” (г. Орша, 2014 г.);

- фестываль “Индустрия красоты-2014” (г.Віцебск, 2014, г.);

- канцэртная праграма, прысвечаная Дню аховы дзяцей «Когда на планете хозяева дети» (г. Орша, 2014 г.);

- музычны праект “MARIAM” (г. Орша, 2014 г.);

- Славянскім базары ў Віцебску (г.Віцебск, 2014, 2015,2016 г.);

- свята “Родная магистраль”, прысвечаны Дню чыгуначніка ў Оршы (г. Орша, 2014, 2015 г.);

- канцэртная праграма, прысвечаная Дню Маці (г. Орша, 2014, 2015, 2016 г.);

- VI рэгіянальны дзіцяча-юнацкі конкурс эстрадна-цыркавога мастацтва “Паруса надежды- 2014”(г. Орша, 2014 г.);

- Міжнародны фестывальна-конкурсны праект сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці “Апельсиновая берёза” г. Масква (г. Орша, 2015 г.);

- XV раённы фестываль самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду звездой” (г. Орша, 2015 г.)

- IV адкрыты гарадскі конкурс дзіцячай моды ў Наваполацку «КИДС КУТЮР» (г. Наваполацк, 2015 г.);

- пасвячэнне ў першакласнікі (г. Орша, 2015 г.);

- канцэртныя праграмы для выпускнікоў школы (г. Орша, 2014, 2015, 2016 г.);

- абласны фестываль - кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці "Дажынкі-2015" (Талачын, 2015 г.);

- VII рэгіянальны дзіцяча-юнацкі конкурс эстрадна-цыркавога мастацтва “Паруса надежды- 2015” (г. Орша, 2015 г.);

- агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці творчых калектываў і выканаўцаў Віцебскай вобласці «Беларусь на пути к культуре мира» (г. Орша, 2015 г.);

- XVI раённы фестываль самадзейнай творчасці дзяцей і падлеткаў “Буду звездой” (г. Орша, 2016 г.);

- сямейны клуб «Вместе». Аб'яднаем горад у сям'ю. Паказ калекцый адзення крамы «Буслік» (г. Орша, 2016 г.);

- свята «Ореховые потехи». Канцэртная праграма «Ореховое дефиле» (г.п. Арэхоўск)

- Міжнародны конкурс «СКРЫЖАВАННI. МIНСК» (г.Мінск, 2017);

- абласны свята-конкурс тэатров мод «Модный дивертисмент» ў рамках XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянский базар в Витебске» (г.Віцебск, 2017, г.);

- Міжнародны фестываль–конкурс «Творчество без границ»(г.Мінск, 2017) і іншых мерапрыемствах.

Дзейнасць калектыву, творчы рост яго ўдзельнікаў і дасягненняў адлюстроўваюцца на старонках гарадскога, абласнога, рэспубліканскага перыядычнага друку: газеты “Телеком-экспресс”, “Аршанская газета”, “Переходный возраст”, “Рэспубліка”, “Віцебскі рабочы”, “Дзвінская праўда”, “Телекурьер”,журнал “Пазашкольнае выхаванне” і іншыя.

Відэасюжэты аб калектыве дэманстраваліся на гарадскім, абласным, рэспубліканскім тэлебачанні.

Вялікую дапамогу калектыву аказвае аддзел адукацыі, спорту і турызму раённага выканаўчага камітэта. Саюзнікамі і памочнікамі дзіцячага аб’яднання з’яўляюцца бацькі. Яны старэйшыя сябры і дарадцы дзяцей.

Узорны тэатр авангарднай моды “GOLD STAR” вядзе актыўную канцэртную і фестывальную дзейнасць, неаднойчы з’яўляўся пераможцам абласных аглядаў-конкурсаў творчасці. Калектыў прыняў удзел у гарадскіх святах, прысвечаных Дню жанчын, Дню настаўніка, гарадскіх святахі іншых мерапрыемствах.

У ўдзельнікаў тэатра шмат планаў, задумак, ідэй. Яны заўсёды ў творчым пошуку, што, безумоўна, садзейнічае росту прафесійнага майстэрства, узмацняе іх любоў да мастацтва.